Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Skhemy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.9 Mб
Скачать

11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і ду­хоў­нае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі

2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага на­рода. Утварэнне беларускай нацыі.

3. Станаўленне беларусазнаўства.

4. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыя­на­льнай літаратуры.

5. Выяўленчае мастацтва і архітэктура.

6. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.

11. 1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Бе­ла­русі ў складзе Расійскай імперыі

Асноўныя паняцці:

Канфесія веравызнанне, аб’яднанне вернікаў, якія прыт­рым­лі­ва­юц­ца пэўнага веравызнання.

11. 2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага на­рода. Утварэнне беларускай нацыі

Асноўныя паняцці:

Нацыя – (з лац. natio – племя, народ) устойлівая этнасацыяльная супольнасць, якая прыходзіць на зме­ну народнасці, узнікае на аснове развіцця капіталістычных ад­но­сін, характарызуецца агульнасцю тэры­торыі, гістарычнага лёсу і гіс­та­рыч­най памяці, эканамічным жыццём, культурай, мовай, узроўнем эт­ніч­най самасвядомасці.

Менталітэт – (з лац. mentalistразумовы) спосаб мыслення, све­та­бачання чалавека альбо су­по­ль­нас­ці людзей, які адлюстроўваецца пе­ра­важ­на ў спецыфічных уяў­лен­нях людзей аб прасторы і часе, сваім пры­род­ным і сацыяльным ася­род­дзі, місіі ў свеце і г.д.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць ідэй, уяўленняў, пе­ра­ка­нан­няў, вераванняў, у якіх народ асэнсоўвае сябе як супольнасць.

11. 3. Станаўленне беларусазнаўства

Асноўныя паняцці:

Беларусазнаўства – сукупнасць ведаў пра гісторыю, ма­тэ­ры­я­ль­ную духоўную культуру беларускага народа.

11. 4. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыя­на­ль­най літаратуры

Асноўныя паняцці:

Літаратурная мова – форма агульнаэтнічнай мовы, якая мае ад­но­с­­на замацаваныя нормы, адбітыя ў літаратурных творах, фаль­к­ло­ру.

Кансалідацыя этнаса – згуртаванне, зліццё ў адзінае цэлае па­доб­ных па па­ход­жан­ні і культуры этнасаў.

11. 5. Выяўленчае мастацтва і архітэктура

Асноўныя паняцці:

Выяўленчае мастацтва Беларусі ІІ-ой пал. ХІХ ст. – ха­рак­ты­ры­зу­ец­ца панаваннем накірункаў класіцызму і рэалізму.

11. 6. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне па­чат­ку ХХ ст.

Асноўныя паняцці:

Нацыянальна-культурнае адраджэннесістэма мерапрыемстваў на­кі­ра­ва­ная на абуджэнне гіс­та­рыч­най памяці, традыцыйных духоўна-ку­льт­­ур­ных арыентыраў народа, умацоўвання яго нацыянальнай сама­свя­до­мас­ці.

Пытанні:

1. Выявіце асаблівасці этнічнай і канфесійнай структуры на­се­ль­ніц­т­ва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

2. Высветліце адметныя рысы менталітэту беларускай нацыі.

3. Вызначце заснавальнікаў беларусазнаўства і прыярытэтныя тэ­мы, якія ўзнімаліся імі.

4. Пазначце першыя музеі на тэрыторыі Беларусі і прозвішчы зас­на­ва­­льнікаў?

5. Адзначце прозвішча мастака, які вядомы як выдатны еўра­пейскі майстра жанру нацюрморт ХІХ ст.?

6. Абазначце прозвішча аўтара і назву яго п’есы, у якой упер­шы­ню загучала беларуская мова?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]