Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК па гісторы Беларусі_ІПД_2.5.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.39 Mб
Скачать

1. Закончыце сказ:

1) Пасля ўз’яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі было створана 5 абласцей — Баранавіцкая, Брэсцкая, Беластоцкая, … (0,5 б.)

2) Легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.), узнікшая як выбарчы камітэт па падрыхтоўцы да выба­раў у сойм, мела назву… (0,5 б.)

3) Тайная паліцыя, якая сачыла за парадкам у Заходняй Беларусі, атрымала назву… (0,5 б.)

4) Нацыянальная фракцыя дэпутатаў у польскім сойме ў 1922—1928 гг., у якую ўваходзілі 11 паслоў-беларусаў і 3 сенатары, мела назву … (0,5 б.)

2. Дайце вызначэнне паняццяў:

1) камасацыя (0,5 б.)

2) санацыя (0,5 б.)

3) парцэляцыя (0,5 б.)

3. Назавіце асноўныя напрамкі і вынікі палітыкі польскіх улад у Заходняй Беларусі. (1 б.)

4. Выберыце правільны варыянт адказу:

1) Утварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі адбылося ў: (0,5 б.)

а) 1921 г. в) 1925 г.

б) 1923 г. г) 1927 г.

2) Расстрэл польскімі ўладамі дэманстрацыі працоўных у м. Косава адбылося ў: (0,5 б.)

а) лютым 1927 г. в) сакавіку 1931 г.

б) маі 1928 г. г) жніўні 1935 г.

3) Выступленне нарачанскіх рыбакоў супраць польскіх улад адбылося ў: (0,5 б.)

а) лютым 1927 г. в) сакавіку 1931 г.

б) кастрычніку 1930 г. г) жніўні 1935 г.

4) 1-ы з’езд Камуністычнага Саюза моладзі Заходняй Беларусі праходзіў каля Мінска ў: (0,5 б.)

а) кастрычніку 1923 г. в) сакавіку 1931 г.

б) маі 1928 г. г) жніўні 1935 г.

5) Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы, аўтар “Бела­ру­скай граматыкі для школ”, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі — гэта: (0,5 б.)

а) У. Пічэта в) У. Ігнатоўскі

б) Б. Тарашкевіч г) М. Танк

6) Выдатны мастак, працаваўшы ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930 гг., пер­шы з беларускіх жывапісцаў стварыў цыкл карцін на касмічную тэму, аўтар палоцен “Дух зла”, “Дух цемры” — гэта: (0,5 б.)

а) М. Шагал в) П. Сергіевіч

б) К. Малевіч г) Я. Драздовіч

5. Пералічыце асноўныя праграмныя мэты дзейнасці БСРГ. (1 б.)

6. Расстаўце падзеі у храналагічнай паслядоўнасці: (0,5 б.)

1) паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь;

2) роспуск КПЗБ;

3) рашэнне Вярхоўнага Савета СССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР;

4) пачатак выступлення нарачанскіх рыбакоў;

5) Народны сход Заходняй Беларусі.

7. Растлумачце прычынна-выніковую сувязь у наступным лагічным лан­цужку: (0,5 б.)

Заключэнне пакта Рыбентропа-Молатава  паход Чырвонай Арміі ў За­ход­­нюю Беларусь.

8. У чым значэнне ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР? (0,5 б.)

15