Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК па гісторы Беларусі_ІПД_2.5.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.39 Mб
Скачать

Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны

Мэта:

Разгледзець прычыны, характар і асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Вызначыць ролю партызанскага і падпольнага руху у разгроме нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

План:

  1. Мэты Германіі ў вайне супраць СССР.

  2. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР у чэрвені — жніўне 1941 г.

  3. Акупацыйны рэжым.

  4. Беларуская калабарацыя.

  5. Партызанскі і падпольны рух на акупіраванай тэрыторыі.

6. Заканчэнне Вялікай Айчынная вайны. Савецкі тыл у гады вайны, пра­цоўны подзвіг савецкага народу.

1. Мэты Германіі ў вайне супраць ссср.

Вялікая Айчынная вайна — састаўная і рашаючая частка Другой сусветнай вайны — працягвалася з 22 чэрвеня 1941 па 9 мая 1945 г. У ходзе вайны можна выдзеліць 3 перыяды:

1) пачатковы перыяд (22 чэрвеня 1941 — 18 лістапада 1942 г.) — адступленне Чырвонай Арміі, Маскоўская бітва.

Бітва за Маскву з’яўляецца найбуйнейшай падзеяй пачатковага перыяду вайны. Яна праходзіла з канца верасня 1941 па люты 1942 года.

Значэнне Маскоўскай бітвы:

1. Упершыню ў ходзе Другой сусветнай вайны нямецкія войскі пацярпелі паражэнне.

2. Канчаткова праваліўся план «маланкавай вайны», і яна ператварылася ў зацяжную.

3. Развеяны міф аб непераможнасці германскай арміі.

4. Паскорылася складанне антыгітлераўскай кааліцыі.

2) карэнны пералом (19 лістапада 1942 — канец 1943 г.) — Сталін­градская бітва, Курская бітва, бітва за Днепр, пералом у эканоміцы, уздым партызанскага руху. Пачатак карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны быў пакладзены Сталінградскай бітвай (17 ліпеня 1942 — 2 люты 1943 г.).

Значэнне бітвы пад Сталінградам у тым, што яна:

1) паклала пачатак карэннаму пералому ў Вялікйй Айчыннай вайне;

2) у антыфашысцкіх краінах Еўропы ўзмацнілася вызваленчая барацьба;

3) абвастрыліся знешнепалітычныя адносіны Германіі з яе саюзнікамі.

У снежні 1942 г. пачалося наступленне Чырвонай Арміі на Каўказе. 18 Студзень 1943 г. савецкія войскі часткова прарвалі блакаду Ленінграда. Карэнны пералом, пачаты пад Сталінградам, быў завершаны ў ходзе Курскай бітвы (5 ліпеня — 23 жніўня 1943 г.) і бітвах за р. Днепр (26 жніўня — 23 снежня 1943 г.).

Значэнне карэннага пералому:

1) гітлераўская Германія на ўсіх франтах перайшла да стратэгічнай абароны;

2) больш за палову савецкай тэрыторыі было вызвалена ад захопнікаў і пачалося аднаўленне разбураных раёнаў;

3) пашырыўся і актывізаваўся фронт нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Еўропе.

3) заключны перыяд (пачатак 1944 — май 1945 г.) — вызваленне СССР, вызваленне краін Еўропы, Берлінская аперацыя, безумоўная капітуляцыя фашысцкай Германіі.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны савецкія войскі, верныя саюзніцкаму абавязку, разграмілі японскую Квантунскую армію (9 жніўня — 2 верасня 1945 г.). Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі.

Мэты Германіі ў вайне супраць СССР.

1. Пашырэнне жыццёвай прасторы для немцаў, заваяванне сусветнага панавання, знішчэнне камуністычнай ідэалогіі.

2. Разгром Узброеных Сіл СССР, знішчэнне савецкай дзяржавы, падзел тэрыторыі і багаццяў СССР паміж Германіяй і яе сатэлітамі, стварэнне на прасторах СССР дробных дзяржаўных утварэнняў каланіяльнага і поўка­ланіяльнага тыпу.

3. Фізічнае знішчэнне большай часткі славян — насельніцтва «ніжэйшай расы», анямечванне астатніх славян і ператварэнне іх у рабоў нямецкіх гаспод. У адпаведнасці з планам «Ост» меркавалася 75% насельніцтва Беларусі знішчыць ці выселіць за Урал, 25% анямечыць і прымусіць працаваць на немцаў.

Савецкі Саюз у навязанай яму вайне ставіў задачай абарону Айчыны, вызваленне акупаванай ворагам савецкай тэрыторыі і насельніцтва; аказанне дапамогі народам Еўропы ў вызваленні ад фашызму, ліквідацыю фашызму і яго «новага парадку», недапушчэнне ў будучым магчымасці новай вайны з боку агрэсіўных сіл і дзяржаў.