- •Рабышка в. Э.
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэты і задачы інтэграванага модуля “Гісторыя”
- •1.2. Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў
- •1.3. Метады (тэхналогіі) навучання
- •1.4. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
- •1.5. Структура зместу інтэграванага модуля «Гісторыя»
- •2.1.1. Тэматычны план інтэграванага модуля «Гісторыя» (завочная і завочна-скарочаная форма атрымання адукацыі)
- •2.3. Змест інтэграванага модуля “гісторыя”
- •1. Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гг. Хх ст.
- •6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •3. Спіс асноўнай і дадатковай літаратуры
- •3.1. Асноўная лiтаратура
- •3.2. Дадатковая літаратура
- •Кароткі курс лекцый па гісторыі беларусі
- •1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Гісторыя як вучэбная дысцыпліна: прадмет, функцыі, метады і задачы
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі:
- •2. Класіфікацыя гістарычных крыніц
- •3. Вядомыя беларускія гісторыкі і гістарыяграфічныя школы.
- •4. Перыядызацыя сусветнай гісторыі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі.
- •Тэма 2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •3. Духоўнае жыццё і культура беларускіх зямель у IX—першай полове XIII стст.
- •4. Перадумовы стварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •5. Знешняя палітыка вкл у хііі – сярэдзіне хvі стст.
- •6. Дзяржаўны лад вкл.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •Пытанні для самакантролю:
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь
- •3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.
- •3. Асаблівасці канфесійных адносін. Рэфармацыя и Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.
- •4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •5. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх гісторыка-прававая адзнака.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •1. Этапы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Беларускія землі ў вайне 1812 г.
- •3. Грамадска-палітычны рух. Шляхецкія паўстанні.
- •4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Транспарт, фінансы, гандаль.
- •5. Сацыяльна-палітычнае развіццё. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (бсг).
- •6. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці.
- •7. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі.
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі
- •1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.
- •1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.
- •2. Абвяшчэнне і дзейнасць бнр ва ўмовах нямецкай акупацыі (1918 г.).
- •3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Абвяшчэнне ссрб (студзень 1919 г.): прычыны і палітычныя наступствы. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср.
- •4. Пачатак будаўніцтва сацыялістычнай эканомікі. Політыка «ваеннага камунізма».
- •5. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і значэнне для развіцця гаспадаркі бсср.
- •6. Фарміраванне камандна-адміністратыўнай сістемы кіравання, яе асноўныя рысы.
- •Тэма 5. Заходняя Беларусь ў складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •1. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919–1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор як частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы пасляваеннай пабудовы свету.
- •2. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Польшчы.
- •3. Нацыянальна-вызваленчай рух у 1921-1929 гг. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый.
- •4. Барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 1930–1939 гг.
- •5. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср і першыя пераўтварэнні.
- •Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Мэты Германіі ў вайне супраць ссср.
- •2. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср у чэрвені — жніўне 1941 г.
- •3. Акупацыйны рэжым.
- •4. Беларуская калабарацыя.
- •5. Партызанскі і падпольны рух.
- •6. Заканчэнне Вялікай Айчынная вайны. Савецкі тыл у гады вайны, працоўны подзвіг савецкага народу.
- •Тэма 7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср пасля вайны.
- •2. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Характэрныя рысы і асаблівасці развіцця гаспадаркі бсср у 1950-1960-е гг.
- •4. Спробы эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі ссср, у ты ліку і бсср, у гады “перабудовы”. Пераход да рынку.
- •Тэма 8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь.
- •2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
- •3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
- •4. Суверэнітэт і шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве ва ўмовах глабалізацыі.
- •5.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •4.1. Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
- •4.2. Слоўнік гістрачных тэрмінаў
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) семінарскія заняткі па дысцыпліне “гісторыя беларусі” метадычныя рэкамендацыі
- •Тэматыка семінарскіх заняткаў Семінар 1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
- •Семінар 2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Семінар 3. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы
- •Семінар 4–5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба.
- •Семінар 6—7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)
- •Семінар 8. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990–2011 гг.)
- •Тэсты і заданні
- •Прамежкавы кантроль па тэме “беларусь у складзе Расійскай Імперыі”
- •Прамежкавы кантроль па тэме “Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны”
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Vі. Суаднясіце паміж сабой
- •Прамежкавы кантроль па тэме “Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)”
- •V. Назавіце марапрыемствы эканамічных і палітычных рэформ пад час правядзення палітыкі перабудовы ў бсср.
- •Самастойная кіруемая праца студэнтаў па дЫсцЫпліне “Гісторыя Беларусі” скпс 1 па тэме “Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай”
- •Скпс 2 па тэме “Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921–1939 гг.)”
- •1. Закончыце сказ:
- •2. Дайце вызначэнне паняццяў:
- •4. Выберыце правільны варыянт адказу:
2. Беларускія землі ў вайне 1812 г.
На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над усемі новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі.
Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучэнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыённы спосаб забеспячэння харчамі і фуражом. Эканамічнаму развіццю перашкаджала кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцкага міру. Зразумела, што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце. Да таго ж яна была незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося пасля далучэння да Расіі тэрыторый Рэчы Паспалітай і правадзімай “рэвізіяй” дваранскага паходжання.
У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Фран- цыі – традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага было абвешчана як першы крок у гэтым накірунку. Сярод беларускай шляхты праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе яны паступалі на вайсковую службу. Гэта прымусіла расійскія ўлады аб’явіць аб секвестры і канфіскацыі маёмасці ад’ехаўшых у Герцагства.
Але частка шляхты насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім, асаблівую заклапочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Да таго ж, частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі. .Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію ВКЛ ці Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I.
10(22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну, а 12(24) чэрвеня напалеонаўская «Вялікая армія» фарсіравала Неман у раёне Коўна і Гродна. Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.
Рускія арміі (1-я і 2-я) пачалі адыход з мэтай злучэння. 16 (28) чэрвеня французы занялі Вільну, 26 чэрвеня (8 ліпеня) – Мінск. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных сражэнняў. 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) адбылася бітва пад Мірам, 11 (23) ліпеня – каля вескі Салтанаўка. 15 (27) ліпеня пад Кобрынам французы былі вымушаны капітуліраваць, што была адзначана як першая перамога расійскай арміі над французамі. 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) адбыліся Клясціцкія баі пад Полацкам, у якіх загінуў генерал Кульнеў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. 16 (28) ліпеня ў Віцебску Напалеон прапанаваў Аляксандру I пачаць мірныя перагаворы, але адказу не атрымаў.
Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеонам 1(13) ліпеня ў Вільні быў створаны ўрад – Камісія часовага праўлення ВКЛ, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду. Гэта адзначае, што Напалеон не зрабіў таго, што ад яго чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, і не пажадаў запэўніць у тым, што гэта будзе зроблена ў бліжэйшай будучыні. Напалеон наўрад ці жадаў узнікнення ў Еўропе буйной дзяржавы. Абвяшчэнне аб стварэнні Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла б адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла б Напалеону ўсялякую магчымасць у будучым дамовіцца з Аляксандрам I.
Перад створанымі ваеннай і цывільнай адміністрацыямі была пастаўлена адна галоўная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэнне напалеонаўскага войска. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні і своечасова не падрыхтаваў запасаў, а камунікацыі «Вялікай арміі» аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з Еўропы было практычна не магчымым.
У найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства. Ва ўмовах вайны сяляне пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгнятальнікам і ўладам. 3 прыходам французскай арміі сяляне чакалі, што Напалеона скасуе прыгоннае права. Але рэаліі вайны (рабункі, рэквізіцыі, здзекі) штурхалі сялян на супраціўленне. Яны актывізаваліся і пачалі даваць адпор малалікім групам марадзёраў, нападаць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў «Вялікай арміі». Такія выпадкі становяцца звычайнай з’явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам і аб’ектыўна спрыяе расійскай арміі.
Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на захад. Як вядома, Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка, і ў хуткім часе «Вялікая армія» апынулася на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі – 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава). Праз две нядзелі рэшткі «Вялікай арміі» пакінулі мяжу Расійскай імперыі.
Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі, яе жыхарам незлічоныя страты. Дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і вёсак, страту амаль паловы пасяўных плошчаў і жывёлы. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Толькі вельмі ўраджальныя 1813 і 1814 гг. паслабілі цяжар пасляваеннай разрухі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налогавы прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Маніфесты Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г. аб’яўлялі амністыю дваранству, схіліўшымуся да Напалеона, адначасова сялянам аб’яўлялася “мілась ад Бога”.
