
- •Рабышка в. Э.
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэты і задачы інтэграванага модуля “Гісторыя”
- •1.2. Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў
- •1.3. Метады (тэхналогіі) навучання
- •1.4. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
- •1.5. Структура зместу інтэграванага модуля «Гісторыя»
- •2.1.1. Тэматычны план інтэграванага модуля «Гісторыя» (завочная і завочна-скарочаная форма атрымання адукацыі)
- •2.3. Змест інтэграванага модуля “гісторыя”
- •1. Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гг. Хх ст.
- •6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •3. Спіс асноўнай і дадатковай літаратуры
- •3.1. Асноўная лiтаратура
- •3.2. Дадатковая літаратура
- •Кароткі курс лекцый па гісторыі беларусі
- •1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Гісторыя як вучэбная дысцыпліна: прадмет, функцыі, метады і задачы
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі:
- •2. Класіфікацыя гістарычных крыніц
- •3. Вядомыя беларускія гісторыкі і гістарыяграфічныя школы.
- •4. Перыядызацыя сусветнай гісторыі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі.
- •Тэма 2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •3. Духоўнае жыццё і культура беларускіх зямель у IX—першай полове XIII стст.
- •4. Перадумовы стварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •5. Знешняя палітыка вкл у хііі – сярэдзіне хvі стст.
- •6. Дзяржаўны лад вкл.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •Пытанні для самакантролю:
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь
- •3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.
- •3. Асаблівасці канфесійных адносін. Рэфармацыя и Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.
- •4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •5. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх гісторыка-прававая адзнака.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •1. Этапы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Беларускія землі ў вайне 1812 г.
- •3. Грамадска-палітычны рух. Шляхецкія паўстанні.
- •4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Транспарт, фінансы, гандаль.
- •5. Сацыяльна-палітычнае развіццё. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (бсг).
- •6. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці.
- •7. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі.
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі
- •1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.
- •1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.
- •2. Абвяшчэнне і дзейнасць бнр ва ўмовах нямецкай акупацыі (1918 г.).
- •3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Абвяшчэнне ссрб (студзень 1919 г.): прычыны і палітычныя наступствы. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср.
- •4. Пачатак будаўніцтва сацыялістычнай эканомікі. Політыка «ваеннага камунізма».
- •5. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і значэнне для развіцця гаспадаркі бсср.
- •6. Фарміраванне камандна-адміністратыўнай сістемы кіравання, яе асноўныя рысы.
- •Тэма 5. Заходняя Беларусь ў складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •1. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919–1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор як частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы пасляваеннай пабудовы свету.
- •2. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Польшчы.
- •3. Нацыянальна-вызваленчай рух у 1921-1929 гг. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый.
- •4. Барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 1930–1939 гг.
- •5. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср і першыя пераўтварэнні.
- •Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Мэты Германіі ў вайне супраць ссср.
- •2. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср у чэрвені — жніўне 1941 г.
- •3. Акупацыйны рэжым.
- •4. Беларуская калабарацыя.
- •5. Партызанскі і падпольны рух.
- •6. Заканчэнне Вялікай Айчынная вайны. Савецкі тыл у гады вайны, працоўны подзвіг савецкага народу.
- •Тэма 7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср пасля вайны.
- •2. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Характэрныя рысы і асаблівасці развіцця гаспадаркі бсср у 1950-1960-е гг.
- •4. Спробы эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі ссср, у ты ліку і бсср, у гады “перабудовы”. Пераход да рынку.
- •Тэма 8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь.
- •2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
- •3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
- •4. Суверэнітэт і шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве ва ўмовах глабалізацыі.
- •5.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •4.1. Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
- •4.2. Слоўнік гістрачных тэрмінаў
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) семінарскія заняткі па дысцыпліне “гісторыя беларусі” метадычныя рэкамендацыі
- •Тэматыка семінарскіх заняткаў Семінар 1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
- •Семінар 2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Семінар 3. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы
- •Семінар 4–5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба.
- •Семінар 6—7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)
- •Семінар 8. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990–2011 гг.)
- •Тэсты і заданні
- •Прамежкавы кантроль па тэме “беларусь у складзе Расійскай Імперыі”
- •Прамежкавы кантроль па тэме “Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны”
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Vі. Суаднясіце паміж сабой
- •Прамежкавы кантроль па тэме “Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)”
- •V. Назавіце марапрыемствы эканамічных і палітычных рэформ пад час правядзення палітыкі перабудовы ў бсср.
- •Самастойная кіруемая праца студэнтаў па дЫсцЫпліне “Гісторыя Беларусі” скпс 1 па тэме “Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай”
- •Скпс 2 па тэме “Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921–1939 гг.)”
- •1. Закончыце сказ:
- •2. Дайце вызначэнне паняццяў:
- •4. Выберыце правільны варыянт адказу:
2. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.
З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычынамі рэарганізацыі былі рост попыту на зерне на міжнародным рынку; архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі падаткаабкладання; цяжкі фінансавы стан скарбу ВКЛ.
Каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера". Асноўны дакумент рэформы – інструкцыя "Ўставы на валокі", які датаваны 1 красавіком 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.
Асноўныя прынцыпы рэформы:
дакладны ўліку зямель;
абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі;
вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі;
за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.
Пад час рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі – фальваркі. Астатнія раздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне. Суадносіны велічыні фальваркавага і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маентку вызначаліся 1:7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок. Сялянская сям'я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці. Сялянскі надзел падзяляўся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці. Рэформа спрыяла распаўсюджванню перадавой агракультуры.
Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі. Асадныя сяляне павінны былі плаціць чынш па 30 грошаў з кожнай валокі, адбываць за год 12 талок, або плаціць за іх 12 грошаў, замест гвалтоў даваць 10 грошаў. Кошт сялянскіх павіннасцяў з валокі сярэдняй якасці глебы складаў значную суму.
Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі або абмежаваіняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і “вельмі дрэнныя”. Агульны памер павіннасцяў упершыню быў абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.
Вынікі правядзення рэформы:
сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні;
іх палеткі ў большасці сталі меншымі – сем’і не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў;
асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на ўсходзе – грашовы чынш;
з'явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі рэзервовы зямельны фонд;
павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу;
прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі;
на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.
Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўча на працягу некаторага часу:
Прывілей 1447 г., пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.
Першы Статут ВКЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. "Уставай на валокі" (1557 г.) дзяржаўныя сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі.
Другі Статут ВКЛ 1566 г. замацоўваў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян у гарадах.
Трэці Статут ВКЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, канчаткова пазбаўляў сялян права пераходу ад феадала і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы 10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.
У канцы XVI – першай палове XVII ст. у ВКЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў аб’ектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.
З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і ў значнай меры ў выніку знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і пераводу іх на грашовы і натуральны аброк. Да 60-х гадоў XVIII ст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася плошча ворных зямель, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы.
У другой палове ХVІІІ ст. улады Рэчы Паспалітай пачалі рэфармаванне эканомікі. Кіраваў гэтымі працэсамі А. Тызенгаўз. З аднаўленнем гаспадаркі вярталася паншчына і павялічваліся павіннасці. Маемасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай. Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладанняў свецкіх феадалаў з другой паловы XVIII ст. назіралася і іншая тэндэнцыя – перадача маёнткаў у заклад, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва уласнасць крэдытораў. Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму. Другім парасткам было з’яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва і прадпрыемстваў-мануфактур. Найбуйнейшымі феадальнымі прадпрыемствамі былі: Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, фаянсавы завод князя Агінскага і інш.
Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. На працягу ХVІ – першай паловы XVII ст. колькасць гарадоў дасягнула 37. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных. Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады. Магістрат быў вышэйшым органам самакіравання. Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважна частка майстроў і гандляроў) і беднаты. Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб’яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі на рынку. Рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў цэхі, называлі “партачамі”.
Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозілася жыта, лес і іншыя тавары лясной і сельскай гаспадаркі. Завозілася на Беларусь футра, абутак, мыла, жалеза, сталь, свінец і г.д. Пастаяннай пагрозай для купецтва было самавольства шляхты, якая рабавала купцоў, разганяла кірмашы. Каб абараніць свае інтарэсы, ствараліся цэхі купцоў, якія рэгулявалі парадак куплі і продажу тавараў і іншыя справы.
Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.
Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.