
- •Рабышка в. Э.
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэты і задачы інтэграванага модуля “Гісторыя”
- •1.2. Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў
- •1.3. Метады (тэхналогіі) навучання
- •1.4. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
- •1.5. Структура зместу інтэграванага модуля «Гісторыя»
- •2.1.1. Тэматычны план інтэграванага модуля «Гісторыя» (завочная і завочна-скарочаная форма атрымання адукацыі)
- •2.3. Змест інтэграванага модуля “гісторыя”
- •1. Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гг. Хх ст.
- •6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •3. Спіс асноўнай і дадатковай літаратуры
- •3.1. Асноўная лiтаратура
- •3.2. Дадатковая літаратура
- •Кароткі курс лекцый па гісторыі беларусі
- •1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Гісторыя як вучэбная дысцыпліна: прадмет, функцыі, метады і задачы
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі:
- •2. Класіфікацыя гістарычных крыніц
- •3. Вядомыя беларускія гісторыкі і гістарыяграфічныя школы.
- •4. Перыядызацыя сусветнай гісторыі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі.
- •Тэма 2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •3. Духоўнае жыццё і культура беларускіх зямель у IX—першай полове XIII стст.
- •4. Перадумовы стварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •5. Знешняя палітыка вкл у хііі – сярэдзіне хvі стст.
- •6. Дзяржаўны лад вкл.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •Пытанні для самакантролю:
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь
- •3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.
- •3. Асаблівасці канфесійных адносін. Рэфармацыя и Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.
- •4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •5. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх гісторыка-прававая адзнака.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •1. Этапы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Беларускія землі ў вайне 1812 г.
- •3. Грамадска-палітычны рух. Шляхецкія паўстанні.
- •4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Транспарт, фінансы, гандаль.
- •5. Сацыяльна-палітычнае развіццё. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (бсг).
- •6. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці.
- •7. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі.
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі
- •1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.
- •1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.
- •2. Абвяшчэнне і дзейнасць бнр ва ўмовах нямецкай акупацыі (1918 г.).
- •3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Абвяшчэнне ссрб (студзень 1919 г.): прычыны і палітычныя наступствы. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср.
- •4. Пачатак будаўніцтва сацыялістычнай эканомікі. Політыка «ваеннага камунізма».
- •5. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і значэнне для развіцця гаспадаркі бсср.
- •6. Фарміраванне камандна-адміністратыўнай сістемы кіравання, яе асноўныя рысы.
- •Тэма 5. Заходняя Беларусь ў складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •1. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919–1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор як частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы пасляваеннай пабудовы свету.
- •2. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Польшчы.
- •3. Нацыянальна-вызваленчай рух у 1921-1929 гг. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый.
- •4. Барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 1930–1939 гг.
- •5. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср і першыя пераўтварэнні.
- •Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Мэты Германіі ў вайне супраць ссср.
- •2. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср у чэрвені — жніўне 1941 г.
- •3. Акупацыйны рэжым.
- •4. Беларуская калабарацыя.
- •5. Партызанскі і падпольны рух.
- •6. Заканчэнне Вялікай Айчынная вайны. Савецкі тыл у гады вайны, працоўны подзвіг савецкага народу.
- •Тэма 7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср пасля вайны.
- •2. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Характэрныя рысы і асаблівасці развіцця гаспадаркі бсср у 1950-1960-е гг.
- •4. Спробы эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі ссср, у ты ліку і бсср, у гады “перабудовы”. Пераход да рынку.
- •Тэма 8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь.
- •2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
- •3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
- •4. Суверэнітэт і шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве ва ўмовах глабалізацыі.
- •5.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •4.1. Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
- •4.2. Слоўнік гістрачных тэрмінаў
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) семінарскія заняткі па дысцыпліне “гісторыя беларусі” метадычныя рэкамендацыі
- •Тэматыка семінарскіх заняткаў Семінар 1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
- •Семінар 2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Семінар 3. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы
- •Семінар 4–5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба.
- •Семінар 6—7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)
- •Семінар 8. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990–2011 гг.)
- •Тэсты і заданні
- •Прамежкавы кантроль па тэме “беларусь у складзе Расійскай Імперыі”
- •Прамежкавы кантроль па тэме “Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны”
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Vі. Суаднясіце паміж сабой
- •Прамежкавы кантроль па тэме “Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)”
- •V. Назавіце марапрыемствы эканамічных і палітычных рэформ пад час правядзення палітыкі перабудовы ў бсср.
- •Самастойная кіруемая праца студэнтаў па дЫсцЫпліне “Гісторыя Беларусі” скпс 1 па тэме “Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай”
- •Скпс 2 па тэме “Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921–1939 гг.)”
- •1. Закончыце сказ:
- •2. Дайце вызначэнне паняццяў:
- •4. Выберыце правільны варыянт адказу:
Пытанні для самакантролю:
Хто лічыцца стваральнікам Вялікага княства Літоўскага?
Як да стварэння славяна-літоўскай дзяржавы ставіліся феадалы Жамойціі?
Пры якіх князях і на якіх умовах у склад ВКЛ увайшлі Полацкае і Віцебскае княствы?
У чым была сутнасць Крэўскай уніі?
Якія змены ў кіраванні дзяржавай адбыліся пры вялікім князе Аляксандры?
У чым была прычына войнаў ВКЛ і Маскоўскага княства ў XIV-XVII стагоддзях?
У чым была сутнасць увядзення Магдэбурскага права ў беларускіх гарадах?
На якіх прынцыпах была пабудавана судовая сістэма ВКЛ?
Якія катэгорыі сялянства вы ведаеце?
Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь
3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
Мэта:
Разгледзець палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і рэлігійнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай на пачатку новага часу (др. пал. XVI — XVIII ст.). Выявіць асноўныя прычыны крызісу Рэчы Паспалітай, якія прывялі да яе падзелаў. Даць характарыстыку культурнаму развіццю беларускіх зямель у XVII–XVIII стст.
План:
1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
2. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.
3. Асаблівасці канфесійных адносін. Рэфармацыя и Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.
4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
5. Падзелы Рэчы і іх гісторыка-прававая адзнака.
1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
У Польшчы, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., шырылася ідэя паглынання ВКЛ, што давала польскім магнатам і шляхце магчымасць займаць новыя пасады, набываць новыя багацці, у сваю чаргу, каталіцкая царква магла больш рашуча распаўсюджваць свой уплыў. Шавіністычныя настроі палякаў тым больш вырасталі, чым у больш складаныя абставіны трапляла Вялікае княства Літоўскае. Асабліва відавочна гэта было пад час Лівонскай вайны. Палякі патрабавалі поўнага ўключэння княства ў склад Польшчы. Тым часам дзяржаўныя дзеячы ВКЛ на чале з канцлерам Астафеем Валовічам і яго намеснікам Львом Сапегай згодны былі пайсці на аб’яднанне з Польшчай, але толькі на ўмовах ваенна-палітычнага саюза. Агульны сейм, на якім трэба было распрацаваць умовы аб’яднання, быў назначаны ў Любліне на 23 снежня 1568 г. Перамовы ішлі на працягу 6 месяцаў, але так і не скончыліся поспехам. Сітуацыя ўскладнялася тым, што шляхта ВКЛ горача падтрымлівала ўнію, бо ў выніку яе яна атрымлівала, як і ў Польшчы, роўныя з магнатамі правы, у тым ліку ў кіраванні дзяржавай. Калі перамовы нічога не далі і паслы ад ВКЛ пачалі раз’язджацца, палякі пайшлі на прамую інкарпарацыю княства. Жыгімонт Аўгуст падараваў Польшчы на вечныя часы ўкраінскія тэрыторыі княства – Валынь, Падляшша, Падолле і Кіеўшчыну. Ва ўмовах Лівонскай вайны гэта было цяжкай стратай для дзяржавы. Да того, вялікі князь (адначасова і кароль польскі) Жыгімонт Аўгуст загадаў дзяржаўным дзеячам і паслам ВКЛ падпісаць умовы ўніі пад пагрозай ліквідацыі дзяржаўнасці ВКЛ.
Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, але яна мела федэратыўны характар. Па ўмовах падпісаных дакументаў у Рэчы Паспалітай выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ён толькі ў Кракаве; сабіраўся агульны сейм, яго рашэнні павінны былі выконвацца на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; касаваліся законы ВКЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзяржавы маглі набываць маёмасць у любым рэгіёне новай дзяржавы; павінна была праводзіцца агульная знешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміж дзяржавамі і мытні на ёй; страчаныя ВКЛ украінскія тэрыторыі навекі адыходзілі да Польшчы, а Лівонія знаходзілася ў сумесным валоданні ВКЛ і Польшчы. Але ВКЛ не перастала існаваць пасля Люблінскай уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы становішча, але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейнічала сваё заканадаўства, свая судовая сістэма, свая адміністрацыя. Захавалася свая пячатка і беларуская мова дзяржаўнага справаводства. Фактычна, насуперак рашэнням Люблінскага сейма, засталася і свая грашовая сістэма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа.
Шок ад умоў уніі атрымалі і магнаты і шляхта, што так дамагалася аб’яднання з Польшчай. У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: працягвалі сабіраць асобныя ад палякаў сеймы, стварылі ў 1581 г. Галоўны Трыбунал – вышэйшую судовую ўстанову ў княстве замест вялікакняскага суда. У 1588 г. быў прыняты трэці Статут ВКЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люблінская ўнія наогул не згадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве забаранялася прадаваць маёнткі іншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзяржаўныя пасады мелі права займаць толькі ўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасць за захаванне тэрытарыяльнай адзінасці дзяржавы. Аднак унія засталася, яе вынікамі была паланізацыя і акаталічванне пануючага саслоўя княства – шляхты і магнатаў. Узмацнілася запрыгоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя войны. Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларускай культуры.