
- •Рабышка в. Э.
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэты і задачы інтэграванага модуля “Гісторыя”
- •1.2. Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў
- •1.3. Метады (тэхналогіі) навучання
- •1.4. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
- •1.5. Структура зместу інтэграванага модуля «Гісторыя»
- •2.1.1. Тэматычны план інтэграванага модуля «Гісторыя» (завочная і завочна-скарочаная форма атрымання адукацыі)
- •2.3. Змест інтэграванага модуля “гісторыя”
- •1. Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •5. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20 – 30-я гг. Хх ст.
- •6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •3. Спіс асноўнай і дадатковай літаратуры
- •3.1. Асноўная лiтаратура
- •3.2. Дадатковая літаратура
- •Кароткі курс лекцый па гісторыі беларусі
- •1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •1. Гісторыя як вучэбная дысцыпліна: прадмет, функцыі, метады і задачы
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі:
- •2. Класіфікацыя гістарычных крыніц
- •3. Вядомыя беларускія гісторыкі і гістарыяграфічныя школы.
- •4. Перыядызацыя сусветнай гісторыі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі.
- •Тэма 2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •3. Духоўнае жыццё і культура беларускіх зямель у IX—першай полове XIII стст.
- •4. Перадумовы стварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •5. Знешняя палітыка вкл у хііі – сярэдзіне хvі стст.
- •6. Дзяржаўны лад вкл.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
- •Пытанні для самакантролю:
- •Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь
- •3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.
- •3. Асаблівасці канфесійных адносін. Рэфармацыя и Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.
- •4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •5. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх гісторыка-прававая адзнака.
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •1. Этапы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Беларускія землі ў вайне 1812 г.
- •3. Грамадска-палітычны рух. Шляхецкія паўстанні.
- •4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Транспарт, фінансы, гандаль.
- •5. Сацыяльна-палітычнае развіццё. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (бсг).
- •6. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці.
- •7. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі.
- •Эканамічная палітыка Часовага ўрада
- •Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі
- •1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.
- •1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.
- •2. Абвяшчэнне і дзейнасць бнр ва ўмовах нямецкай акупацыі (1918 г.).
- •3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Абвяшчэнне ссрб (студзень 1919 г.): прычыны і палітычныя наступствы. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср.
- •4. Пачатак будаўніцтва сацыялістычнай эканомікі. Політыка «ваеннага камунізма».
- •5. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і значэнне для развіцця гаспадаркі бсср.
- •6. Фарміраванне камандна-адміністратыўнай сістемы кіравання, яе асноўныя рысы.
- •Тэма 5. Заходняя Беларусь ў складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •1. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919–1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор як частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы пасляваеннай пабудовы свету.
- •2. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Польшчы.
- •3. Нацыянальна-вызваленчай рух у 1921-1929 гг. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый.
- •4. Барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 1930–1939 гг.
- •5. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср і першыя пераўтварэнні.
- •Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Мэты Германіі ў вайне супраць ссср.
- •2. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср у чэрвені — жніўне 1941 г.
- •3. Акупацыйны рэжым.
- •4. Беларуская калабарацыя.
- •5. Партызанскі і падпольны рух.
- •6. Заканчэнне Вялікай Айчынная вайны. Савецкі тыл у гады вайны, працоўны подзвіг савецкага народу.
- •Тэма 7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •1. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср пасля вайны.
- •2. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Характэрныя рысы і асаблівасці развіцця гаспадаркі бсср у 1950-1960-е гг.
- •4. Спробы эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі ссср, у ты ліку і бсср, у гады “перабудовы”. Пераход да рынку.
- •Тэма 8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь.
- •2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
- •3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
- •4. Суверэнітэт і шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве ва ўмовах глабалізацыі.
- •5.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •4.1. Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
- •4.2. Слоўнік гістрачных тэрмінаў
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) семінарскія заняткі па дысцыпліне “гісторыя беларусі” метадычныя рэкамендацыі
- •Тэматыка семінарскіх заняткаў Семінар 1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
- •Семінар 2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Семінар 3. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы
- •Семінар 4–5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба.
- •Семінар 6—7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)
- •Семінар 8. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990–2011 гг.)
- •Тэсты і заданні
- •Прамежкавы кантроль па тэме “беларусь у складзе Расійскай Імперыі”
- •Прамежкавы кантроль па тэме “Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны”
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Vі. Суаднясіце паміж сабой
- •Прамежкавы кантроль па тэме “Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)”
- •V. Назавіце марапрыемствы эканамічных і палітычных рэформ пад час правядзення палітыкі перабудовы ў бсср.
- •Самастойная кіруемая праца студэнтаў па дЫсцЫпліне “Гісторыя Беларусі” скпс 1 па тэме “Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай”
- •Скпс 2 па тэме “Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921–1939 гг.)”
- •1. Закончыце сказ:
- •2. Дайце вызначэнне паняццяў:
- •4. Выберыце правільны варыянт адказу:
3. Вядомыя беларускія гісторыкі і гістарыяграфічныя школы.
Гісторыяй нашай краіны людзі пачалі цікавіцца ўжо ў далёкім мінулым. Першыя звесткі аб нашых продках мы знаходзім у старажытных усходнеславянскіх летапісах. Напрыклад, "Аповесць мінулых часоў" дае нам інфармацыю аб рассяленні славянскіх плямён на тэрыторыі сучаснай Беларусі; аб першых палітычных утварэннях – Полацкім і Тураўскім княствах. Таксама шмат звестак аб старажытным насельніцтве нашых зямель знаходзіца ў Іпацьеўскім, Супрасльскім, Наўгародскім і інш летапісах. У больш позніх творах (Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, Летапісец вялікіх князёў літоўскіх) падрабязна апісвалася палітычная дзейнасць вялікіх князёў. У XVI ст. з’яўляюцца гістарычныя творы, у якіх ужо апрача простага пераказа падзей адбываецца нейкая апрацоўка гістарычнай інфармацыі, даюцца першыя вывады. Самай значнай з такіх прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" (1582) М. Стрыйкоўскага (1547–1590).
Першай спробай зрабіць сістэмазаваны курс па гісторыі Вялікага княства Літоўскагабыла кніга "Гісторыя Літвы…" езуіта Альберта Войцеха Каяловіча (1609–1677). Але яна больш нагадвала белетрызаваную пераапрацоўку ранейшых хронік. Сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі старажытнай беларускай дзяржаўнасці (Полацкага і Тураўскага княстваў) і Вялікага княства Літоўскага пачалося ў ХІХ ст. У гэты час адбываюцца падзелы Рэчы Паспалітай (далей у тэксце РП), і беларускія землі ўваходзяць ў склад Расійскай імперыі, якая лічыць іх сваімі спрадвечнымі, але на доўгі час страчанымі тэрыторыямі. Але ў цэлым у канцы XVIII і пачатку ХІХ ст. пытанні гісторыі Беларусі, асабліва мовы і быту яе насельніцтва, мала цікавілі шырокія колы рускага адукаванага грамадства.
Найбольш моцным генератарам і прапагандыстам прагрэсіўных грамадска-палітычных і гістарычных ідэй на Беларусі і Літве ў гэты час быў Віленскі універсітэт. У яго сценах вучыліся і працавалі многія знакамітыя людзі – заснавальнікі беларускай гістарыяграфіі. Найбуйнешым гісторыкам таго часу, выдатным знаўцам гісторыі Вялікага княства Літоўскага быў Ігнат Мікалаевіч Даніловіч (1787– 1843), прафесар права Віленскага універсітэта. Вядомым гісторыкам быў прафесар Віленскага універсітэта Іосіф Бенядзіктавіч Ярашэвіч (1793–1860), аўтар шматлікіх навуковых прац па гісторыі Беларусі і Літвы. Вершынёй яго дзейнасці з’яўляецца фундаментальнае даследаванне ў 3-х тамах "Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII ст." (1844–45), дзе ён упершыню вылучыў канцэпцыю існавання феадальнага строя ў Вялікім княстве Літоўскім.
У першай трэці ХІХ ст. вывучэнне гісторыі Беларусі акрамя Вільні праходзіла таксама ў Гомеле. Для стымулявання даследчых прац у гэтай галіне шмат зрабіў мецэнат граф Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754–1826). У Гомеле ён сабраў каштоўныя рукапісы, этнаграфічную і нумізматычную калекцыі, велізарную бібліятэку. Бліжэйшым паплечнікам графа быў Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790–1852), заснавальнік беларускай археаграфіі. Пры падтрымцы Румянцава Грыгаровіч сабраў і выдаў шмат дакументаў, якія датычацца палітычнай, царкоўнай і сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі. З буйнейшых яго твораў вылучаюцца "Беларускія іерархі", 4 тамы "Актаў, якія адносяцца да Заходняй Расіі" (1846–53), "Беларускі архіў старажытных грамат" і г. д.
У 30–50 гг. ХІХ ст. на Беларусі і Літве даволі бурнае развіццё атрымала гістарычная журналістыка ("Дзённік Віленскі", "Кур’ер Літоўскі", "Газета Літоўска" і г. д.). Адным з самых яскравых журналістаў-выдаўцоў быў Адам Карлавіч Кіркор (1812–1886) – знакаміты этнограф, археолаг і гісторык. Ён выдаваў альманахі "Радэгаст" і "Разумовыя дзённікі", неперыядычны "Віленскі зборнік", а таксама галоўную газету літоўска-беларускага рэгіёна "Віленскі вестнік". Для работы ў сваіх выданнях Кіркор запрашаў самых лепшых дзеячаў культуры края: пісьменнікаў У.Сыракомлю, В. Дуніна-Марцінкевіча, гісторыкаў Т. Нарбута, Я. Тышкевіча, І. Крашэўскага і інш. У сваіх выданнях, асабліва ў "Віленскім зборніку", Кіркор аддаваў перавагу матэрыялу па гісторыі Беларусі і Літвы. Гэты "рэгіяналізм" Кіркора быў выкліканы ў першую чаргу жаданнем паказать самабытнасць і асаблівасць культуры Беларусі і Літвы. Шмат зрабіў таксама гісторык і археолаг Тэадор Нарбут (1784– 1864), які займаўся даследаваннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Адзін з першых на Беларусі ён вызначыў, што курганы – гэта месцы старажытных пахаванняў. Адшукаў у Старым Быхаве і апублікаваў адну з першых хронік XVI ст. – Хроніку Быхаўца. Аўтар дзевяцітомнай "Гісторыі літоўскага народа", дзе апісаў падзеі да 1569 г., лічыў Вялікае княства Літоўскае XVI ст. залатым векам у гісторыі Беларусі і Літвы.
У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. вядома дзейнасць многіх славутых гісторыкаў, культурных дзеячаў і краязнаўцаў Беларусі. Найперш трэба прыгадаць такую цікавейшую асобу, як Яўхім Фёдаравіч Карскі (1861–1931) – заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, выдатнейшы этнограф і фалькларыст. Сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства стала яго фундаментальная трохтомная праца "Беларусы", у якой упершыню была навукова абгрунтавана нацынальная самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа.
Яшчэ адной значнай фігурай на гістарычным небасхіле Беларусі таго часу быў Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (1867–1934). Гісторык, этнограф, фалькларыст і літаратуразнаўца, доктар гістарычных навук, прафесар. У 1888 г. у даследаванні "Беларускае мінулае" ўпершыню стварыў асноўнае ядро канцэпцыі гістарычнага развіцця беларускага народа, паставіў праблему неабходнасці нацыянальнага адраджэння беларусаў.
У 30-ягг. ХХ ст. са згортваннем НЭПа, з пачаткам усталявання таталітарнага рэжыму змяняюцца адносіны да гісторыі Беларусі і яе вывучэння. Былі рэпрэсаваны многія даследчыкі (В. Пічэта, У. Ігнатоўскі, М.В. Доўнар-Запольскі і інш.). А тыя, што засталіся, былі абмежаваны вузкім колам тэм, якія яны маглі распрацоўваць. На доўгі час сацыяльна-эканамічныя пытанні, доказы аб прыгнечаннасці беларускага народа сталі асноўнай тэмай доследаў па гісторыі Беларусі.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пачынаецца ўсебаковая распрацоўка тэм удзелу БССР у Вялікай Айчыннай вайне, барацьбы яе насельніцтва супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтаму спрыяла выданне вялікай колькасці дакументаў і матэрыялаў аб партызанскім і падпольным рухах ў Беларусі ў гады вайны. Вылучаюцца працы такіх даследчыкаў як М.К. Андрушчанка, Я.С. Паўлаў, Г.Дз. Кнацько і інш. Нягледзячы на заангажаванасць савецкай гістарычнай навукі, у пасляваенны час працавала шмат выдатных даследчыкаў гісторыі Беларусі: археолаг К. Палікарповіч, які знайшоў першыя стаянкі людзей на Беларусі; Я.Н. Мараш, даследчык дзейнасці каталіцкай царквы на Беларусі; С.А. Падокшын, даследчык развіцця філасофскай думкі на беларускіх землях; даследчыкі гісторыі Полацкай зямлі Л. Аляксееў, Г.В. Штыхаў і інш.
У лютым 1993 г. адбылася першая ўсебеларуская канферэнцыя гісторыкаў, на якой абвешчана аб стварэнні Беларускай асацыяцыі гісторыкаў. Вяртанню гістарычнай памяці народа "Беларуская мінуўшчына" і г. д. Вельмі важнае значэнне мае дзейнасць рэдакцыі Беларускай энцыклапедыі. Яе намаганнямі выпушчаны ўжо шмат тамоў "Энцыклапедыя гісторыі Беларусі", энцыклапедычны даведнік "Археалогія і нумізматыка Беларусі" і інш.