Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Літаратура першай трэці ХХ стагоддзя.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
31.01 Кб
Скачать

Літаратура першай трэці хх стагоддзя

1. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай літаратуры:

а) грамадска-культурнаму жыццю краіны 20-30гг. папярэднічалі 1 сусветная вайна і рэвалюцыя 17 года, якія прынеслі разруху і неўладкаванасць.

б) Усебеларускі з’езд, які адбыўся 15.12.1917. Ён прапагандаваў ідэю незалежнасці беларусі. Узначальваў з’езд Яўхім Карскі. Аднак з’езд быў разагнаны.

в) 1918 – абвешчана БНР, а ў 1919 – БССР.

г) Беларускія землі заняты польскім войскам пад кіраўніцтвам Пілсудскага, які абяцаў свабоду Беларусі і беларусізацыю. Аднак Беларусь стала для Польшчы толькі сродкам барацьбы з бальшавіцкай Расіяй.

д) Вызваленне Беларусі ад польскай акупацыі (1920) стала пачаткам таталітарызму. 1921 – пасля рыжскай дамовы Беларусь падзялілася на Савецкую і Заходнюю.

е) У 1920 пачынаецца працэс беларусізацыі. 1924 – афіцыйна аб’еўлены працэс беларусізацыі. У гэтыя гады адкрылася 6 тыс. беларускіх школ. Актыўна развівалася культура нацыянальных меншасцей. Актыўна развіваюцца беларуская культура і літаратура.

2. Літаратурныя аб’яднанні і іх дзейнасць (20 гады хХст)

а) 1923 – узнікае аб’яднанне “Маладняк”. Яно налічвала каля 500 пісьменнікаў. Асноўная задача аб’яднання – стварыць новую пралетарскую літаратуру. Пісьменнікі “Маладняка” адмаўляліся ад класічнай спадчыны. Для іх творчасці характэрны палітычныя лозунгі, прапаганда і г.д.

б) У аб’яднанні “Маладняк” адбыўся раскол і група пісьменнікаў выйўла з “Маладняка”, утварыўшы новае аб’яднанне “Узвышша” у 1926 годзе. Асноўнмі задачамі “Узвышша” было: 1) захаваць класічную спадчыну ў літаратуры; 2) выступаць за нацыянальную мастацкую літаратуру, каб адлюстроўваць праўду жыцця. За адступленне ад “лініі партыі” арыштаваны і асуджаны заснавальнікі “Узвышша” У. Дубоўка, Язэп Пушча, Адам Бабарэка. Асноўным накірункам ў літаратуры стаў сацыялістычны рэалізм (у творах выкрывалісч ворагі народа, паказваліся дасягненні і поспехі ў СССР). Нападкі на аб’яднанне прывялі да яго расколу, а ў далейшым да самароспуску (многія з аўтараў былі арыштаваны і высланы за межы Беларусі (1931)).

в) 1928 – узнікненне Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў БелАПП (працягвалі ідэі “маладнякоўцаў” па стварэнні новай пралетарскай літаратуры).

г) 1927 – 1932 утварылася новае аб’яднанне “Полымя”. У яго ўваходзілі пісьменнікі старэйшага пакалення (Купала, Колас, Гартны, Зарэцкі і інш.). Гэтая група выступала за супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі. Аднак дзейнасць аб’яднання была спынена, таму што не перадавалі палітычныя інтарэсы.

За творчую бяздзейнасць 180 дзеячаў беларускай культуры было арыштавана і выслана за межы Беларусі.

3. Літаратурнае жыццё ў 1930-я гады

а) 1934 – стварэнне Саюза савецкіх пісьменнікаў. Галоўныя задачы – будаваць сацыялізм, разбураючы векавыя маральна-этычныя нормы; весці барацьбу супраць рэлігіі; праводзіць агітацыю за раскулачванне і калектывізацыю.

б) Пачынаецца працэс згортвання беларусізацыі

в) Пачынаецца барацьба з нацыянал-дэмакратамі. У выніку гэтага былі арыштаваны многія пісьменнікі. Хтосьці быў высланы ў лагер, а хтосьці расстраляны.