Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фарм. бел. этнасу.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
109.57 Кб
Скачать

Спіс крынiц

  1. Постановление Люблинского сейма об унии Великого княжества Литовского с Короной Польской – о государственном устройстве Речи Посполитой 1569 г. / / История Беларуси в документах и материалах. - Мн., 2000.

  2. Статут Великого княжества Литовского 1588 г. - Мн., 1989.

  3. Брестская церковная уния 1596 г. / / Уния в документах. – Мн., 1997 г.

  4. Акинчиц С. Золотой век Беларуси. - Хабаровск, 2001.

  5. Алексютович М.А. Скарына, яго дзейнасць i светапогляд. - Мн., 1958.

  6. Асветнікі зямлі беларускай. - Мн., 2001.

  7. Гiсторыя Беларусi / Пад. рэд. В.I. Галубовiча, Ю. М. Бохана. – Мн., 2005.

  8. Гусоўскi М. Песня пра зубра. - Мн., 1980.

  9. Короткий В.Г. Творческий путь Мелетия Смотрицкого. - Мн., 1987.

  10. Коршунов А. Афанасий Филиппович (жизнь и творчество). - Мн., 1965.

  11. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2-х ч. Ч. 1 / Пад рэд. М.Касцюка. – Мн., 1994, 1995.

  12. Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. – Мн., 2003.

  13. Падокшын С.А. Унiя. Дзяржаўнасць. Культура. Фiласофска-гiстарычны аналiз. - Мн., 1998.

  14. Саверчанка І.В. Канцлер вялікага княства Леў Сапега. - Мн., 1992.

  15. Сагановiч Г. Нарыс гiсторыi Беларусi. Ад старажытнасцi да канца ХVIII ст. – Мн., 2001.

  16. Францыск Скарына. Творы. - Мн., 1990 (или: Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі. - Мн., 1969).

  17. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi у 6 т. Т. 1. – Мн., 1993-2001.

Гласарый

п/п

Термiн (паняцце)

Азначэнне

1

Каталiцызм

Адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу хрысціянскай царквы. Каталіцкая царква мае адзіны сусветны цэнтр - Ватыкан, адзінага главу - папу рымскага. Распаўсюджванне каталіцтва на тэрыторыі Беларусі адбываецца па ўмовах Крэўскай уніі (пагаднення) 1385 г. На беларускіх землях пачалі ўзводзіцца касцёлы і каталіцкія манастыры. Каталіцызм стаў сродкам паланізацыі беларускай шляхты пасля Люблінскай уніі 1569 г. (стварэння Рэчы Паспалітай). У XVI ст. пышныя каталіцкія набажэнствы і царкоўныя традыцыі сталі аб'ектам крытыкі з боку рэфарматараў

2

Люблінская ўнія 1569г.

Пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава - Рэч Паспалітая

3

Магдэбургскае права

Права горада на самакіраванне, якое склалася ўпершыню ў XIII ст. у нямецкім горадзе Магдэбург. Першым у ВКЛ магдэбургскае права атрымала Вільня ў 1387 г., а на тэрыторыі Беларусі - Брэст у 1390 г.

5

Нацыя

Сацыяльна-эканамічная і духоўная супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае агульную мову, адметную культуру, побыт і тэрыторыю сталага пражывання

6

Праваслаўе

Адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве (разам з каталіцызмам і пратэстантызмам). Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную) цэрквы. Свяшчэннае пісанне (Біблія) зыходзіць з прызнання трыадзінага Бога- Бога-Бацькі, Бога-Сына, Бога-Святога Духа. Праваслаўе як дзяржаўная рэлігія ўводзілася на беларускіх землях з канца X ст. Пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы на тэрыторыі Беларусі лічыцца заснаванне Полацкай епархіі (царкоўнай акругі) у 992 г.

7

Рэч Паспалітая

(З лац. - рэспубліка). Пасля Люблінская уніі 1569 г. афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб'ядналіся Польшча (“Карона”) і Вялікае княства Літоўскае (“Княства” або “Літва”)

8

Статут Вялікага княства Літоўскага

Дзяржаўны акт, пачаткова выдадзены Казімірам Ягайлавічам у 1468 г. У другой палове XV - першай чвэрці XVI ст. Статут Казіміра, перароблены і дапоўнены ў 1529 г., вырастав ў вялікі поўны кодэкс законаў Вялікага княства Літоўскага. Было тры рэдакцыі Статута (1529, 1566, 1588 гг.).

9

Этнас

Гістарычна сфарміраваная супольнасць людзей з агульнай культурам, мовай і самасвядомасцю. Тэрмін блізкі да паняцця «народ» у этнаграфічным сэнсе. Фарміраванне этнасу адбываецца ў накірунку паслядоўнага складвання такіх форм супольнасцей людзей, як племя, народнасць, нацыя. У V-VIII стст. адбываецца засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі з поўдня. У VIII-IX стст. у выніку славянізацыі балцкага насельніцтва склаліся некалькі аб'яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. На працягу VII-VIII-XIII стст. адбывалася складванне перадумоў станаўлення беларускай народнасці, якая існавала прыкладна да рубяжа XVIII-XIX стст. У XIX-XX стст. адбываецца працэс афармлення беларускай нацыі