
- •В. И. Куликович Технология редакционно-издательского дела. Практикум
- •Прадмова
- •Положение о редакционно-издательском отделе пгпу
- •1. Общие положения
- •2. Задачи и функции рио
- •3. Статус рио
- •4. Дополнительные виды деятельности
- •5. Планирование деятельности рио
- •6. Финансовое обеспечение деятельности рио
- •7. Правовое обеспечение деятельности рио
- •8. Структура и управление
- •1.2 Змест і патрабавані сучасных стандартаў і заканадаўчых актаў у выдавецкай справе
- •Арганізацыйны (падрыхтоўчы) этап выдавецкага працэсу
- •2.1 Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар
- •2.2 Формы і метады работы рэдактара з аўтарам на падрыхтоўчым этапе выдавецкага працэсу. Аўтарскія правы
- •2.3 Падрыхтоўка і выпуск анатаваных тэматычных планаў і іншая рэкламная работа рэдактара
- •Тэхналогія працы з аўтарскім арыгіналам
- •3.1 Аўтарскі арыгінал: тэрмін і паняцце
- •3.2 Мэта і складнікі рэдактарскага аналізу, сувязь з другімі метадамі
- •Прэд навальніцэю ў ночы.
- •3.3 Рэдакцыйнае заключэнне
- •Экономические суды и развитие доступности правосудия на различных исторических этапах белорусского государства
- •3.4 Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала
- •Сравнение егэ и цт
- •Текст 1
- •Текст 2
- •4.2. Работа рэдактара над фактычным матэрыялам
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Текст 5
- •Текст 6
- •Текст 7
- •Текст 8
- •Текст 9
- •Текст 10
- •Текст 11
- •4.3.Лагічны аспект рэдагавання тэксту
- •Скоро потеплеет
- •Модные словечки
- •Што мы чытаем?
- •4.4. Методыка і навыкі рэдактарскага аналізу кампазіцыі
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Тэкст 5
- •Текст 6
- •Текст 1
- •4.5. Спосабы выкладу матэрыялу і віды тэкстаў. Рэдагаванне апавядання і паведамлення
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •4.6. Рэдагаванне апісання і разважання
- •4.7. Арфаграфічныя і графічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.8. Лексічныя і фразеалагічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.9. Граматычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.10. Стылістычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.11. Тэхналогія рэдагавання нятэкставых элементаў твора (табліц, формул, ілюстрацый)
- •Альтáнка
- •Религиозный состав населения Республики Беларусь
- •Простуженный ёжик
- •Рэдактарская падрыхтоўка апарата выдання
- •5.1 Выхадныя звесткі. Змест
- •5.2 Указальнікі. Калонтытулы. Даведачна-паясняльны апарат
- •Прадмова
- •5.3 Каментарыі. Заўвагі. Бібліяграфічны апарат выдання
- •Вытворчы этап рэдакцыйна-выдавецкага працэсу. Падрыхтоўка выдавецкага арыгінала
- •6.1. Афармленне, камплектацыя, разметка выдавецкага арыгінала
- •6.2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту
- •6.3.Мерапрыемствы па ацэнцы якасці арыгінала-макета
- •Аналіз вынікаў работы рэдактара. Прасоўванне кнігі на рынак
- •7.1. Удзел рэдактара ў мерапрыемствах, накіраваных на рэалізацыю кнігі
- •7.2. Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці праекта
- •Заліковыя тэсты Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Пытанні для правядзення экзамена
- •Спіс літаратуры
- •Гаранина н.С. Работа редактора над фактическим материалом. М., 1990.
3.2 Мэта і складнікі рэдактарскага аналізу, сувязь з другімі метадамі
Пытанні
1. Што такое рэдактарскі аналіз рукапісу? Чым ён адрозніваецца ад літаратуразнаўчага і мовазнаўчага аналізаў?
2. Якая структура рэдактарскага аналізу па адзінках тэксту?
3. Якая структура рэдактарскага аналізу па мэтах аналітычных дзеянняў.
4. Якая агульная схема рэдактарскага аналізу?
5. Якія ўмовы эфектыўнасці і якасці рэдактарскага аналізу?
Заданні
№1. Прачытайце артыкул і выканайце заданні пасля гэтага артыкула: Мильчин А. Э. Редакторский анализ литературного произведения как составная часть теории редактирования // Теория и практика издательского дела. Хрестоматия: учеб. пособие для студентов специальности «Издательское дело» / авт.-сост.: В.И. Куликович, В. В. Орлова, О. И. Пригожая. — Минск: БГТУ, 2012. – С.34–51.
№2. Прачытайце артыкул і выканайце заданні пасля гэтага артыкула: Мильчин А. Э. Редакторский анализ как прогностический процесс // Теория и практика издательского дела. Хрестоматия: учеб. пособие для студентов специальности «Издательское дело» / авт.-сост.: В.И. Куликович, В. В. Орлова, О. И. Пригожая. — Минск: БГТУ, 2012. – С.51–68.
№3. Ажыццявіце рэдактарскі аналіз твора Я. Коласа (1909 г.). Падрыхтуйце чаопісны арыгінал-макет апавядання, разлічаны на сучаснага чытача, падбярыце адпаведныя ілюстрацыі (фармат А4).
Прэд навальніцэю ў ночы.
Меж Ільлёю і Спасам пачынаюцца чуць ня кожны год дажджлівые дні. І дажджы з громам і маланкамі найчасьцей выпадаюць у ночы. Цэлы дзень парыць, клоніць ка сну. Ўсё значыць на дождж, хоць неба і чыста, і ярка сьвеціць сонцэ. А як толькі яно зайдзе, на краю неба з’яўляюцца хмаркі; скора растуць яны і выласяць з за лесу. Грозные хмары з чырвонымі краямі, агромнымі клубкамі ціха і важна націскаюцца на неба. Як толькі сьцямнее, пачынае бліскаць маланка, але грому яшчэ не чутно. А хмара ўсё паўзе і паўзе, усё большую і большую займае часць неба.
Ўночы маланка мае свой асобны образ, свае хóраства і цікавасць; у ночы і голас грома мае свою асобную грозную музыку, поўную нейкаго неведомаго страху, каторы трудна перэказаць слóвамі, каторы толькі можна чуці душою, каторым бьецца сэрцэ ў некім салодкім заміраньні і чэканьні.
Укруг так ціха: ні ветру, ні шуму, ні гоману трывожнага дня. Спакой і цяшыня ночы даюць можнасць прасьледзіць грозную і дзіўную музыку грома, як ён родзіцца ў далёкім небі, як крэпне паволі, разліваецца грукатам ва ўсіх куткох соннаго сьвету, над лесам і полем, у горах і далінах, у безграничным прасторы высокаго неба; як адзываецца яму на зямлі эха сотнямі галасоў; як страшнымі хвалямі садрыгнецца воздух, і забражджыць дробным бражджаннем кепска апкітованая абалонка (шыба) мужычае хаты, забражджыць жалабна-жалабна, як горкіе слёзы нядолі; як важна пракоціцца ён над зямлёю і памаленьку заціхне негдзе ў хмарах…
А маланкі ўсё бліскаюць і бліскаюць. Самы слабы сьвет яе, каторы не ўбачыш у дзень, ясна відаць у цёмную ноч: Вось чаму і навальніца ўночы мае болей грозны образ, як у дзень. Прыгледзьцеся! Бледна-чырвоные пóласы агню ўспыхіваюць тут і там то аддзельнымі стужкамі, то зьліваючыся ў вадну шырокую рэку агню. Бляск страшна і борзда разальецца па небе то роўнаю паласою, то крывою вогненнаю рэкою, то шырока, размашыста і сьмела блісьне ва ўсе староны, ўсёроўна як разарвецца там, у хмарах, вялікая, грозная лявіна *) агню. І на адзін момэнт вынікаюць з цемені ночы і купчастые пярэдніе клубы хмар і сівые кучкі раскіданых па небе, як крыгі па вадзе, хмурак. Цьма разрываецца — выскачыць далёкі лес, гляне круглае поле на ўсю даль, марскануць хаты і гумны, блісьне высокая цэрква разам з вянком ліп, клёнаў і бяроз, яе акружаючых, і мільёны лістоў адальюць золатам і дзіўна хóраша абрысуецца зялёны яблык цэркоўнае вежы высока ў небе.
_____
*) У высокіх гарах у снежну зімку бывае, што сьнег таючы ў адлігу пачынае каціцца з гары ў даліну. Чым далей, тым больш зьбіраецца снегу і бывае, што коціцца кумяк сьнегу, большы за вялікі касцёл. Гета называецца лявіна. А затым і ўсё вялікая, што, здаецца, можэ заваліць, заціснуць ўсё сабою – называюць так сама лявіна.