Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РУКАПИС ПРАКТЫКУМА.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
331.31 Кб
Скачать

Арганізацыйны (падрыхтоўчы) этап выдавецкага працэсу

2.1 Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар

Пытанні

1. У чым сутнасць арганізацыйнага этапу ў выдавецкай справе?

2. Акрэсліце месца і ролю маркетынгу ў выдавецкай справе.

3. Назовите известные вам культурно-массовые мероприятия, направленные на продвижение белорусских книг.

4. Назавіце асноўныя фактары, якія ўплываюць на чытацкія запатрабаванні і попыт.

5. Якія вы ведаеце катэгорыі (групы) пакупнікоў кніг? Як можна спрагназаваць іх інтарэсы?

6. Якія падставы ўплываюць на чытацкі выбар пэўнай кнігі? Якую работу павінен праводзіць рэдактар па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар?

7. Якая інфармацыя неабходна рэдактару для дасягнення мэты і задач падрыхтоўчага этапу? Яе асноўныя крыніцы.

Заданні

1. Намалюйце схему ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва.

2. Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя формы і метады выяўлення чытацкіх запатрабаванняў для фарміравання выдавецкай праграмы.

3. Распрацуйце анкету з 5 пунктаў-пытанняў для выяўлення чытацкіх запатрабаванняў асоб рознага ўзросту. Апытайце 10 асоб, прааналізуйце іх адказы і напішыце артыкул (не больш за 2000 знакаў). Абмяркуйце вынікі анкетавання ў групе.

4. Што называюць у выдавецкай практыцы серыяй? Устанавіце, якія серыі былі выпушчаны ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» за апошнія 5 год (пісьмова). Акрэсліце групы пакупнікоў.

5. В «Записных книжках» Венедикта Ерофеева встречается такая запись:

«Гювеч — болгарское национальное кушанье из мяса, риса и овощей, которое может быть без мяса, и без риса, и без овощей».

При всей забавности этого определения задумаемся: справедливо ли оно? Из чего же тогда состоит это блюдо? Не получается ли своего рода «суп из топора»?

6. Прааналізуйце кантэнт сайта беларускага выдавецтва (на выбар) і напішыце навуковае паведамленне на тэму: «Выданні выдавецтва за апошні год». Для чаго можа спатрэбіцца гэта інфармацыя?

2.2 Формы і метады работы рэдактара з аўтарам на падрыхтоўчым этапе выдавецкага працэсу. Аўтарскія правы

Пытанні

1. Што такое рэдакцыйны (выдавецкі) партфель? Што ён уключае і як фарміруецца?

2. Што такое рэдактарская (выдавецкая) ідэя (задума) кнігі?

3. Якія формы і метады работы з аўтарам існуюць у выдавецкай практыцы?

4. Якія правы мае аўтар?

5. Якія псіхалагічныя тыпы аўтараў вам вядомы? Укажыце спецыфіку працы з кожным з іх?

Заданні

1. Работа в парах. Каждый участник пары выступает и как автор, и как редактор. Составьте творческую заявку и план-праспект будущего произведения, объем которого не более 2 печ. л. Тема, читательский адрес, жанр на выбор. Осуществите редакторскую оценку заявки и плана.

2. Уявіце сябе аўтарам будучага бестсэлера. Складзіце дамову з выдавецтвам на прыкладзе выдавецкай дамовы на літаратурны твор. Якія палажэнні вы хацелі б змяніць, удакладніць, упісаць новыя ўмовы? (Узор выдавецкай дамовы можна знайсці ў Інтэрнэце).

3. Прачытайце артыкул і выканайце заданні пасля гэтага артыкула: Каўрус А. А. Аўтар і рэдактар // Теория и практика издательского дела. Хрестоматия: учеб. пособие для студентов специальности «Издательское дело» / авт.-сост.: В.И. Куликович, В. В. Орлова, О. И. Пригожая. – Минск: БГТУ, 2012. – С.284-288.

4. Галоўны рэдактар выдавецтва паставіў перад вамі задачу знайсці аўтара (аўтараў) для напісання папулярнай энцыклапедыі для старшакласнікаў «Народныя святы беларусаў» і прадставіць яму план-праспект твора. Выканайце гэтае даручэнне рэдактара.

5. Спашукальнік ступені кандыдата філалагічных навук (беларуская і англійская мовы) папрасіў адрэдагаваць напісаныя ім вывады да главы дысертацыі. Дапамажыце чалавеку.

Жаданне з’яўляецца адным з самых значных ментальных паняццяў, адыгрывае актыўную ролю ў фарміраванні моўнай карціны свету. Прыналежнасць ядзерных аптатыўных адзінак хацець і want да семантычных прымітываў носіць дыскусійны характар. З аднаго боку, у мове адсутнічаюць больш дробныя сродкі вербалізацыі значэння жадання, з іншага – іх сэнсавая універсальнасць і нераскладальнасць аспрэчваецца.

Структура жадання негамагенна і складаецца з мноства семантычных элементаў, якія спалучаючыся ў адпаведным парадку і прапарцыянальнасці, ствараюць пэўныя тыпы жаданняў, што знаходзяць сваю рэалізацыю ў мове. Семантычнымі прыметамі жадання з’яўляюцца воля, патэнцыяльнасць, скіраванасць у будучыню, адсутнасць пажаданага аб’екта, суб’ектыўнасць. У якасці мадэлі рэпрэзентацыі семантыкі жадання выкарыстоўваецца функцыянальна-семантычнае поле, іерархічны характар якога праяўляецца ў найбольшай канцэнтрацыі і інтэнсіўнасці прымет аптатыўнасці ў цэнтры і аслабленні катэгарыяльнага значэння на перыферыі.

Катэгорыя аптатыўнасці выступае моўнай інтэрпрэтацыяй і рэалізацыяй паняцця жадання, мае статус семантычнай катэгорыі з наступнымі інварыянтнымі прыметамі: наяўнасцю агульнай семантычнай функцыі (выражэнне жадання), узаемадзеяннем лексічных, граматычных і інш. элементаў, наяўнасцю семантычнага інварыянта і дыферэнцыяльных семантычных прымет, падзелам зоны жадання на цэнтр і перыферыю.

Мадальнасць жадання, ахопліваючы адно з семантычных значэнняў сферы мадальнасці, пакрывае дыстанцыю паміж светам рэальным і магчымым, маркіруючы адлегласць паміж актуальнай сітуацыяй і той, што апісваецца ў выказванні. Тэрмін аптатыў у даследаванні выкарыстоўваецца ў дачыненні да моўных адзінак, семантыка якіх утрымлівае значэнне жадання і не абмяжоўваецца граматычным значэннем дзеяслоўнага ладу.

Катэгорыя аптатыўнасці суадносіцца з эмацыянальнай сферай і з аксіялагічным модусам, маніфеставанымі ў модусных значэннях рэальнасці/патэнцыяльнасці, неабходнасці, магчымасці.

6. Просмотрите эпизод из фильм «12 стульев», в котором автор предлагает свои произведения в разные издания. Составьте портрет автора и редактора.

7. Составьте некий документ (памятка, призыв, инструкция), цель которого обосновать необходимость редактора для автора. Рабочее название «Почему нужен редактор?»

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]