
- •В. И. Куликович Технология редакционно-издательского дела. Практикум
- •Прадмова
- •Положение о редакционно-издательском отделе пгпу
- •1. Общие положения
- •2. Задачи и функции рио
- •3. Статус рио
- •4. Дополнительные виды деятельности
- •5. Планирование деятельности рио
- •6. Финансовое обеспечение деятельности рио
- •7. Правовое обеспечение деятельности рио
- •8. Структура и управление
- •1.2 Змест і патрабавані сучасных стандартаў і заканадаўчых актаў у выдавецкай справе
- •Арганізацыйны (падрыхтоўчы) этап выдавецкага працэсу
- •2.1 Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар
- •2.2 Формы і метады работы рэдактара з аўтарам на падрыхтоўчым этапе выдавецкага працэсу. Аўтарскія правы
- •2.3 Падрыхтоўка і выпуск анатаваных тэматычных планаў і іншая рэкламная работа рэдактара
- •Тэхналогія працы з аўтарскім арыгіналам
- •3.1 Аўтарскі арыгінал: тэрмін і паняцце
- •3.2 Мэта і складнікі рэдактарскага аналізу, сувязь з другімі метадамі
- •Прэд навальніцэю ў ночы.
- •3.3 Рэдакцыйнае заключэнне
- •Экономические суды и развитие доступности правосудия на различных исторических этапах белорусского государства
- •3.4 Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала
- •Сравнение егэ и цт
- •Текст 1
- •Текст 2
- •4.2. Работа рэдактара над фактычным матэрыялам
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Текст 5
- •Текст 6
- •Текст 7
- •Текст 8
- •Текст 9
- •Текст 10
- •Текст 11
- •4.3.Лагічны аспект рэдагавання тэксту
- •Скоро потеплеет
- •Модные словечки
- •Што мы чытаем?
- •4.4. Методыка і навыкі рэдактарскага аналізу кампазіцыі
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Тэкст 5
- •Текст 6
- •Текст 1
- •4.5. Спосабы выкладу матэрыялу і віды тэкстаў. Рэдагаванне апавядання і паведамлення
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •4.6. Рэдагаванне апісання і разважання
- •4.7. Арфаграфічныя і графічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.8. Лексічныя і фразеалагічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.9. Граматычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.10. Стылістычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.11. Тэхналогія рэдагавання нятэкставых элементаў твора (табліц, формул, ілюстрацый)
- •Альтáнка
- •Религиозный состав населения Республики Беларусь
- •Простуженный ёжик
- •Рэдактарская падрыхтоўка апарата выдання
- •5.1 Выхадныя звесткі. Змест
- •5.2 Указальнікі. Калонтытулы. Даведачна-паясняльны апарат
- •Прадмова
- •5.3 Каментарыі. Заўвагі. Бібліяграфічны апарат выдання
- •Вытворчы этап рэдакцыйна-выдавецкага працэсу. Падрыхтоўка выдавецкага арыгінала
- •6.1. Афармленне, камплектацыя, разметка выдавецкага арыгінала
- •6.2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту
- •6.3.Мерапрыемствы па ацэнцы якасці арыгінала-макета
- •Аналіз вынікаў работы рэдактара. Прасоўванне кнігі на рынак
- •7.1. Удзел рэдактара ў мерапрыемствах, накіраваных на рэалізацыю кнігі
- •7.2. Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці праекта
- •Заліковыя тэсты Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Пытанні для правядзення экзамена
- •Спіс літаратуры
- •Гаранина н.С. Работа редактора над фактическим материалом. М., 1990.
Аналіз вынікаў работы рэдактара. Прасоўванне кнігі на рынак
7.1. Удзел рэдактара ў мерапрыемствах, накіраваных на рэалізацыю кнігі
Пытанні
1. Рэдактары-практыкі сцвярджаюць, што работа рэдактара па прасоўванню кнігі пачынаецца адначасова з яе стварэннем. Чаму?
2. Чаму важным момантам у рэкламе кнігі з’яўляецца складанне анатацыі?
3. Якая мэта любой рэкламнай кампаніі выдавецтва па інфармаванні пакупнікоў аб кнігах?
4. Якімі ўмовамі абумоўлена эфектыўнасць камунікацыйнай сістэмы выдавецтва па прасоўванні сваёй прадукцыі?
5. Якія групы і віды сродкаў інфармацыйнага ўздзеяння вам вядомы?
6. Якія існуюць тыповыя рашэнні па распаўсюджанні кніг?
7. Якія існуюць метады и формы рэалізацыі кніжнай прадукцыі?
Заданні
№1. Прачытайце артыкул і выканайце заданні пасля гэтага артыкула: Форсайт П. Новые технологии и изменения // Теория и практика издательского дела. Хрестоматия: учеб. пособие для студентов специальности «Издательское дело» / авт.-сост.: В.И. Куликович, В. В. Орлова, О. И. Пригожая. – Минск: БГТУ, 2012. – С.451–463.
№2. Стварыце рэкламныя матэрыялы для кнігі (на выбар):
— для агучвання на радыё (працягласць 30 секунд; запішыце на дыктафон і прадэманструйце ў аўдыторыі);
— відэаролік для інтэрнэта (30 секунд);
— друкаваную лістоўку (банер).
№3. Распрацуйце план прэзентацыі кнігі (на выбар) з удзелам аўтара.
№4. Работа в парах. Продумайте структуру разговора для продажи книги по телефону. Осуществите телефонный звонок. Слушателем выступает ваш коллега.
7.2. Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці праекта
Пытанні
1. З якой мэтай павінен праводзіцца аналіз твора і выдання?
2. Як ажыццяўляецца аналіз эфектыўнасці рэкламнай кампаніі?
3. У чым сутнасць паняцця «рэнтабельнасць праекта»? Па якіх параметрах яна вызначаецца?
Заданні
№1. Азнаёмцеся з трыма водзывамі і рэцэнзіямі, змешчанымі ў СМІ, на выдадзеныя сёлета кнігі. Як адлюстраваны ў іх станоўчыя і адмоўныя бакі кнігі? З якой мэтай рэдактар павінен ажыццяўляць такую работу?
№2. Прачытайце артыкул і выканайце заданні пасля гэтага артыкула: Измайлов Р. Р. Основные виды существующих Интернет-пректов // Теория и практика издательского дела. Хрестоматия: учеб. пособие для студентов специальности «Издательское дело» / авт.-сост.: В.И. Куликович, В. В. Орлова, О. И. Пригожая. – Минск: БГТУ, 2012. – С.440–451.
№3. Прааналізуйце рэсурсы інтэрнэта і напішыце артыкул «Інавацыйныя спосабы прасоўвання кніжнай прадукцыі (па матэрыялах публікацый у інтэрнэце)».
Заліковыя тэсты Варыянт 1
№1. Выпраўце, дзе лічыце патрэбным, памылкі ў словазлучэннях. Запішыце па-беларуску.
Балы — 10.
Благадетельное влияние |
|
Мною овлодели сомнения |
|
Натравлявать собак |
|
Отречься от пристола |
|
Это к делу не относится |
|
Не удалось вовлечь в розговор |
|
Осталось только датопить печь |
|
Необходимо разузнать правду |
|
Прилажить теорию к практике |
|
Отец удивлялся сыну |
|
№2. Вы – рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Адзін з аўтараў, даслаўшы рукапіс свайго твора, папрасіў нічога ў тэксце не змяняць, а калі ўзнікне такая неабходнасць, то абавязкова патлумачыць, чаму былі зроблены праўкі. Падчас чытання рукапісу будучай кнігі Вам трапіўся наступны сказ. Што вы будзеце тлумачыць аўтару? Запішыце.
БАЛЫ = 1 бал за кожную выяўленую і патлумачаную недакладнасць.
Адзінец немалады ўжо, шасцігадовы лось, падагнуўшы пярэднія ногі, увесь змакрэлы і аблепляны ледзяшамі, ссунуўся з Жоўтага берага на каленях каля самай пячоры да прорубі ля берага ў Віліі і, апусціўшы гарачую пысу ў чорную ледзяную ваду, стаў смактаць, задыхаючыся, сапучы, і раз за разам паварочваючы галаву з цяжкімі прыледзянелымі рагамі назад, у бок Ямскага...
№3. Выпраўце арфаграфічныя памылкі.
Максімальны бал — 7.
1. 27 ліпеня выпала амаль палавіна сярэднемесячнай нормы апаткаў. 2. У самы разгар ягаднага сязону ў глухіх дрэтуньскіх лясах 16 каманд з Полацка і раёна паспаборнічаюць ва уменіі збіраць ягаду. 3. Сеў гароху пачыналі ў пэўныя дні. Найбольш спрыяльным лічыўся аўторак на Страстным тыдні. 4. Яўгенія рассказала, што яе сям’я вырашыла зэканоміць на забавах. 5. Другое і апошняе выданне заблудаўскай друкарні – “Псалтыр з Часасловам” – выйшла ў свет 23 сакавіка 1570 г. 6. Толькі ў чацвертым квартале 2009 года рост рэзерваў КНР склаў 126 міліярдаў доллараў. Рэзервы выраслі ў першую чаргу з-за гандлёвага прафіцыту КНР, а таксама прытоку інвесціцый у краіну. 7. У поўфінале кубка – без сэнсацый.
№4. Устаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце.
Максімальны бал = 6 балаў. Кожная памылка: мінус 1 бал
Мощеная дорога прорезала по длине деревню и вильнув вправо ушла по деревянному мосту через неширокую но быструю речку.
С моста хорошо проглядывалось освещенное солнцем песчаное дно где блестя серебряными чешуйками беззаботно и беспорядочно сновали стайки рыб. Огромный черно-зеленый рак шевеля длинными усами и оставляя за собой тоненькие бороздки также беззаботно разгуливал по речному дну.
Метрах в полутораста от моста стоя по пояс в воде, сосредоточенно возились трое бойцов-гранатомётчиков. Рядом с ними на ветках ольшаника сохло стираное обмундирование.
№5. Адрэдагуйце сказы.
Максімальны бал — 10.
1. Ужо пачырванела першая маліна ў дзядуліным садзе. 2. Гледзячы на маладых на вяселлі, матчына сэрца радавалася і адначасна трымцела. 3. Веды і старанне – істотныя факты дасягнення поспеху. 4. Тры пятых соткі нашага агарода засадзілі памідорамі. 5. Старшыня сходу адразу паведаміў, што кворум ужо прысутнічае. 6. Над нашым верфам кружылі голубі. 7. Былое яшчэ не раз і не два адгукнецца пякучай боллю. 8. Ларывон, шануючы ўсё жывое, старанна даглядаў параненае ласяня. 9. Па бязмежным прасторам зямлі беларускай мы крочылі разам з табой не аднойчы. 10. Дзядуля хуценька вышаў і прынёс у хату вялізную ахапку сухіх сасновых дроў.