
- •В. И. Куликович Технология редакционно-издательского дела. Практикум
- •Прадмова
- •Положение о редакционно-издательском отделе пгпу
- •1. Общие положения
- •2. Задачи и функции рио
- •3. Статус рио
- •4. Дополнительные виды деятельности
- •5. Планирование деятельности рио
- •6. Финансовое обеспечение деятельности рио
- •7. Правовое обеспечение деятельности рио
- •8. Структура и управление
- •1.2 Змест і патрабавані сучасных стандартаў і заканадаўчых актаў у выдавецкай справе
- •Арганізацыйны (падрыхтоўчы) этап выдавецкага працэсу
- •2.1 Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар
- •2.2 Формы і метады работы рэдактара з аўтарам на падрыхтоўчым этапе выдавецкага працэсу. Аўтарскія правы
- •2.3 Падрыхтоўка і выпуск анатаваных тэматычных планаў і іншая рэкламная работа рэдактара
- •Тэхналогія працы з аўтарскім арыгіналам
- •3.1 Аўтарскі арыгінал: тэрмін і паняцце
- •3.2 Мэта і складнікі рэдактарскага аналізу, сувязь з другімі метадамі
- •Прэд навальніцэю ў ночы.
- •3.3 Рэдакцыйнае заключэнне
- •Экономические суды и развитие доступности правосудия на различных исторических этапах белорусского государства
- •3.4 Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала
- •Сравнение егэ и цт
- •Текст 1
- •Текст 2
- •4.2. Работа рэдактара над фактычным матэрыялам
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Текст 5
- •Текст 6
- •Текст 7
- •Текст 8
- •Текст 9
- •Текст 10
- •Текст 11
- •4.3.Лагічны аспект рэдагавання тэксту
- •Скоро потеплеет
- •Модные словечки
- •Што мы чытаем?
- •4.4. Методыка і навыкі рэдактарскага аналізу кампазіцыі
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Тэкст 5
- •Текст 6
- •Текст 1
- •4.5. Спосабы выкладу матэрыялу і віды тэкстаў. Рэдагаванне апавядання і паведамлення
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •4.6. Рэдагаванне апісання і разважання
- •4.7. Арфаграфічныя і графічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.8. Лексічныя і фразеалагічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.9. Граматычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.10. Стылістычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.11. Тэхналогія рэдагавання нятэкставых элементаў твора (табліц, формул, ілюстрацый)
- •Альтáнка
- •Религиозный состав населения Республики Беларусь
- •Простуженный ёжик
- •Рэдактарская падрыхтоўка апарата выдання
- •5.1 Выхадныя звесткі. Змест
- •5.2 Указальнікі. Калонтытулы. Даведачна-паясняльны апарат
- •Прадмова
- •5.3 Каментарыі. Заўвагі. Бібліяграфічны апарат выдання
- •Вытворчы этап рэдакцыйна-выдавецкага працэсу. Падрыхтоўка выдавецкага арыгінала
- •6.1. Афармленне, камплектацыя, разметка выдавецкага арыгінала
- •6.2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту
- •6.3.Мерапрыемствы па ацэнцы якасці арыгінала-макета
- •Аналіз вынікаў работы рэдактара. Прасоўванне кнігі на рынак
- •7.1. Удзел рэдактара ў мерапрыемствах, накіраваных на рэалізацыю кнігі
- •7.2. Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці праекта
- •Заліковыя тэсты Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Пытанні для правядзення экзамена
- •Спіс літаратуры
- •Гаранина н.С. Работа редактора над фактическим материалом. М., 1990.
Текст 1
Даўнім, наскім, цёплым словам назваў талаку народны паэт Беларусі Р. Барадулін. Дадамо ад сябе: яно ёмістае, любае, дарагое, бо дэманструе адметную рысу нашага вымаўлення – аканне, і абазначае ўнікальны спосаб арганізацыі працы, у якім люструюцца лепшыя рысы нашага нацыянальнага характару: добразычлівасць, гасціннасць, шчодрасць, працавітасць. Гэта рытуальнае свята, звычай, які ўключае тры этапы: запрашэнне сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для тэрміновай ці працаёмкай работы (зрубіць хату, скасіць сена, пасадзіць (выбраць) бульбу, пабудаваць мост, дарогу і г. д.), супольная праца, напоўненая рытуальнымі дзеяннямі (абліванне вадой, пляценне вянка і інш.), талочнае застолле і спяванне. Гаспадарчая значнасць і рытуальная закончанасць кожнай такой працоўнай акцыі, як бы сказалі цяпер, сталі падставай для асобнага наймення кожнай з іх: «дажынкі», «дасеўкі», «дакопкі», «дабіркі» і інш. Талака і талочныя песні з характэрнымі зачынамі тыпу «Талака, талака талачылася…», «Талачу, талачу, гарэлкі хачу…» спрыяюць згуртаванню людзей, даюць фізічную і псіхалагічную разрадку, служаць мэтам эстэтычнага выхавання, садзейнічаюць праяўленню творчасці, фарміраванню нацыянальнай своеасаблівасці духоўнай культуры. Вельмі прыемна, што традыцыя гэта захавалася ў нас і па сёння. Немцы, англічане, галандцы, з якімі даводзілася сустракацца, са шкадаваннем адзначаюць, што ім прыходзіцца разлічваць толькі на свае сілы. Бескарыслівая добразычлівая падтрымка суседзяў там даўно засталася ў мінулым. Таму вельмі хочацца, как ў пагоні за дабрабытам еўрапейскім мы не адракліся ад набытку духоўнага, традыцыі, якой зайзросцяць многія.
Талакой у нашай мове называюць яшчэ групу людзей «па праспекце ішла талака», а, паводле беларускіх міфаў, і апякунку-багіню жніва і ўрадлівасці. Як ўласная назва гэтае слова выкарыстоўваецца ў нас для наймення хлеба, краязнаўчай арганізацыі ў Гомелі, ансамбля танца, музыкі і песні ў Віцебску, рэстарана беларускай кухні ў Мінску, інтэрнэт-праекта (Talaka.by), сельскага сацыяльна-дзелавога цэнтра в. Залессе ў Смаргонскiм раёне («Залеская талака»). Не выключана, што горад Талачын, што ў Віцебскай вобл., узводзіўся талакой, таму і названы ў яе гонар.
Текст 2
Авторский лист — единица объема авторского оригинала — созданных автором текстов, таблиц, изобразительных материалов и т.д. А.л. равен 40 000 печатных знакам прозаического текста (включая и пробелы между словами, знаки препинания, цифры и считая неполные концевые строки за полные), или 700 стихотворным строкам.
Текст 3
У кабінет дырэктара ўпырхнула сакратарка Верачка і ўзрушана паведаміла:
— Васіль Васільевіч, да вас наведвальнік! Пускаць?
— А што ў яго за справа? — пацікавіўся дырэктар, які збіраўся ўжо некуды ехаць.
— Асабістая. Наконт работы.
— Хай звернецца ў аддзел кадраў.
— Я казала яму. Не хоча. Кажа, надта універсальны работнік. I просіць толькі вашай аўдыенцыі. Важны такі...
— Добра. Хай заходзіць, — прамармытаў дырэктар. Неўзабаве, як выйшла Верачка, пачуўся стук у абшытыя дэрмацінам дзверы. Дырэктар сказаў «калі ласка», і на парозе паказаўся сярэдніх гадоў мужчына, элегантна апрануты, з папкай пад пахай. Жыва азірнуўшыся па баках, ён пашыбаваў да дырэктарскага стала і павітаўся з лёгкім паклонам:
— Добры дзень! Я чуў, што патрэбны інжынеры...
— Патрэбны, — стрымана пацвердзіў дырэктар, пільна ўглядаючыся ў незнаёмца. — У нас ёсць вакантныя месцы інжынера-тэхнолага, інжынера-эканаміста і інжынера-электрыка. Якое з іх вам больш падыходзіць?
— Любое, — сказаў незнаёмец.
— О! Вы, як кажуць, на ўсе рукі... — усміхнуўся дырэктар.
— Не, я толькі займаў пасаду інжынера, а займаўся адной самадзейнасцю, — крышку зніякавеў незнаёмец.
— Вунь яно што! Але ж гэта... Гэта ж парушэнне. На нейкай там самадзейнасці і трымаць інжынера, арганізатара вытворчасці! У нас гэтага, не будзе.
— Прызнацца, мяне больш да самадзейнасці цягне, — асцярожна заўважыў субяседнік.
— Што ж, тады можна лічыць размову закончанай. У нас такіх вакансій няма.
— Чакайце. Мне і не абавязкова самадзейнасць, — спахапіўся незнаёмец, — як быў я ў адным месцы на пасадзе інжынера-эканаміста, дык прыгожа афармляў стэнды, выпускаў насценгазету. I па гэтай часці наш завод заўсёды ў перадавіках хадзіў.
— Не, нам патрэбен не мастак, а інжынер, — прыўзняўся з крэсла дырэктар, але тут жа пацікавіўся: — Прабачце, якая ў вас адукацыя?
— Сярэдняя. Плюс, вядома, вопыт работы. А галоўнае — у рот не бяру... Магу пацвердзіць дакументальна. Вось даведка ад урача, што ў мяне хворыя ныркі. I яшчэ, я чалавек дысцыплінаваны. Ні разу не пазніўся на работу...
На нейкі момант элегантны мужчына змоўк, нібы чакаў, пакуль асвояцца ягоныя словы ў дырэктаравай галаве, потым працягваў:
— I гэта магу пацвердзіць дакументальна. Вось працоўная кніжка. Можаце перачытаць усе запісы ў ёй і ўсюды знойдзеце адзін артыкул закона, што я звальняўся толькі па ўласнаму жаданню.
— Вы ж не ведаеце вытворчасці, — уздыхнуў дырэктар і механічна стаў разглядаць працоўную кніжку.
— А навошта? Галоўнае — добра ведаць людзей. А іх я ведаю. Як і тое, што ваш намеснік, калі ён талковы, можа хоць у думках меціць на ваша крэсла. Вопытны кіраўнік ніколі не змірыцца з тым, каб ягоны намеснік быў ра-зумнейшы за яго. Таму я часцей за ўсё і бываю ў кіраўніка, так сказаць, неабходным памочнікам. Магу прасачыць, ці адседзеў работнік свой намечаны час, ці які грашок угледжу — і ўсё гэта, так сказаць, на заметачку. Глядзіш — у начальства і козыры ў руках.
Васіль Васільевіч меў ужо намер даць госцю ад варот паварот, як успомніў, што цяпер на прадпрыемствах пайшла мода на «жывыя» куткі, дык ці мае да іх якое дачыненне гэты універсальны работнік.
— О, жывыя куткі! — гэта мой профіль таксама. У адной установе, было, цэлую псярню арганізаваў...
Паколькі дырэктар быў заядлы паляўнічы, ён усё ж рашыў узяць «універсальнага» работніка. А вось і спатрэбіцца...