
- •В. И. Куликович Технология редакционно-издательского дела. Практикум
- •Прадмова
- •Положение о редакционно-издательском отделе пгпу
- •1. Общие положения
- •2. Задачи и функции рио
- •3. Статус рио
- •4. Дополнительные виды деятельности
- •5. Планирование деятельности рио
- •6. Финансовое обеспечение деятельности рио
- •7. Правовое обеспечение деятельности рио
- •8. Структура и управление
- •1.2 Змест і патрабавані сучасных стандартаў і заканадаўчых актаў у выдавецкай справе
- •Арганізацыйны (падрыхтоўчы) этап выдавецкага працэсу
- •2.1 Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар
- •2.2 Формы і метады работы рэдактара з аўтарам на падрыхтоўчым этапе выдавецкага працэсу. Аўтарскія правы
- •2.3 Падрыхтоўка і выпуск анатаваных тэматычных планаў і іншая рэкламная работа рэдактара
- •Тэхналогія працы з аўтарскім арыгіналам
- •3.1 Аўтарскі арыгінал: тэрмін і паняцце
- •3.2 Мэта і складнікі рэдактарскага аналізу, сувязь з другімі метадамі
- •Прэд навальніцэю ў ночы.
- •3.3 Рэдакцыйнае заключэнне
- •Экономические суды и развитие доступности правосудия на различных исторических этапах белорусского государства
- •3.4 Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала
- •Сравнение егэ и цт
- •Текст 1
- •Текст 2
- •4.2. Работа рэдактара над фактычным матэрыялам
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Текст 5
- •Текст 6
- •Текст 7
- •Текст 8
- •Текст 9
- •Текст 10
- •Текст 11
- •4.3.Лагічны аспект рэдагавання тэксту
- •Скоро потеплеет
- •Модные словечки
- •Што мы чытаем?
- •4.4. Методыка і навыкі рэдактарскага аналізу кампазіцыі
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Тэкст 5
- •Текст 6
- •Текст 1
- •4.5. Спосабы выкладу матэрыялу і віды тэкстаў. Рэдагаванне апавядання і паведамлення
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •4.6. Рэдагаванне апісання і разважання
- •4.7. Арфаграфічныя і графічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.8. Лексічныя і фразеалагічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.9. Граматычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.10. Стылістычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.11. Тэхналогія рэдагавання нятэкставых элементаў твора (табліц, формул, ілюстрацый)
- •Альтáнка
- •Религиозный состав населения Республики Беларусь
- •Простуженный ёжик
- •Рэдактарская падрыхтоўка апарата выдання
- •5.1 Выхадныя звесткі. Змест
- •5.2 Указальнікі. Калонтытулы. Даведачна-паясняльны апарат
- •Прадмова
- •5.3 Каментарыі. Заўвагі. Бібліяграфічны апарат выдання
- •Вытворчы этап рэдакцыйна-выдавецкага працэсу. Падрыхтоўка выдавецкага арыгінала
- •6.1. Афармленне, камплектацыя, разметка выдавецкага арыгінала
- •6.2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту
- •6.3.Мерапрыемствы па ацэнцы якасці арыгінала-макета
- •Аналіз вынікаў работы рэдактара. Прасоўванне кнігі на рынак
- •7.1. Удзел рэдактара ў мерапрыемствах, накіраваных на рэалізацыю кнігі
- •7.2. Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці праекта
- •Заліковыя тэсты Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Пытанні для правядзення экзамена
- •Спіс літаратуры
- •Гаранина н.С. Работа редактора над фактическим материалом. М., 1990.
Учреждение образования
«Белорусский государственный
технологический университет»
В. И. Куликович Технология редакционно-издательского дела. Практикум
учебно-методическое пособие для студентов спецыальнасти 1-47 01 01 «издательское дело»
Минск 2014
УДК
ББК
Рецензенты
Куликович В.И. Технология редакционно-издательского дела. Практикум: учебно-методическое пособие для студентов специальнасти 1-47 01 01 «издательское дело»
В пособии представлены творческие материалы на белорусском и русском языках для организации практических занятий со студентами специальности 1-47 01 01 «издательское дело». В соответствии с учебной программой курса «Технология редакционно-издательского дела» теоретические вопросы и практические задания позволяют усвоить современную систему редакционно-издательского процесса, ощутить себя организатором и исполнителем отдельных его этапов.
Прадмова
“Тэхналогія рэдакцыйна-выдавецкай справы” — курс, які завяршае праграму прафесійнага навучання студэнтаў спецыяльнасці 1 – 47 01 01 “Выдавецкая справа”‘ і арыентуе будучых спецыялістаў на канкрэтную выканаўчую дзейнасць у галіне кнігавыдання.
Падрыхтаваны практыкум з’яўляецца другой часткай вучэбна-метадычнага комплексу па гэтай дысцыпліне. Хрэстаматыя «Теория и практика издательского дела» з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пабачыла свет у 2012 г.
Мэта дапаможніка — даць магчымасць студэнтам падчас выканання практычных заданняў і пошуку адказаў на тэарэтычныя пытанні адчуць важнасць, запатрабаванасць працы рэдактара, навучыцца ствараць кнігу з улікам актальнасці тэмы, чытацкага адрасу, існаваных моўных нормаў і тэхнічных нарматываў.
Складаецца выданне з сямі раздзелаў (тэм), назвы якіх адлюстроўваюць асноўныя этапы працы рэдактара над стварэннем кніжнай прадукцыі: арганізацыйны (пачатковы), рэдакцыйны, вытворчы, заключны. Кожная тэма ў залежнасці ад аб’ёму падзяляецца на часткі (параграфы), дзе прадугледжаны пытанні для абмеркавання і заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, удасканаленне навыкаў тэхнічнага і літаратурнага рэдагавання. Асобныя з іх садзейнічаюць развіццю навыкаў навукова-даследчай працы, вучаць шукаць, параўноўваць, назіраць, мысліць; дазваляюць атрымаць неабходную сістэму тэарэтычных ведаў па арга-нізацыі рэдакцыйна-выдавецкай справы ў Беларусі і за яе межамі; знаёмяць з эфектыўнымі методыкамі і тэхналогіямі працы рэдактара з аўтарам, аўтарскім і выдавецкім арыгіналамі; сістэматызуюць веды аб дзейнасці рэдактара як арганізатара, кіраўніка рэдакцыйна-выдавецкага працэсу, непасрэднага ўдзельніка і выканаўцы рэдагавання і фарміравання праекта выдання; дапамагаюць набыць першасныя навыкі практычнай работы рэдактара з аўтарскім арыгіналам, працы над удасканаленнем зместу і формы будучай кнігі, арганізацыі мерапрыемстваў па продажы і прэзентацыі выдання. Мы імкнуліся, каб аб’ём тэарэтычнага і практычнага матэрыялу кожнага параграфа адпавядаў дзвюм гадзінам працы ў аўдыторыі.
У заключнай частцы дапаможніка прадстаўлены тры варыянты тэстаў, якія выкладчык можа выкарыстаць падчас заліковай сесіі або з мэтай праверкі самастойнай працы студэнта, пералік пытанняў для правядзення экзамену, а таксама спіс асноўнай і дадатковай літаратуры.
ЗМЕСТ
Прадмова………………………………………………………………….
Тэма 1. Арганізацыйна-метадычныя асновы рэдакцыйна-выдавецкага працэсу (РВП) і яго асноўныя складнікі…
1.1 Сучасны рэдактар: прафесійныя і службовыя характарыстыкі
1.2 Змест і патрабавані сучасных стандартаў і заканадаўчых актаў у выдавецкай справе………………………………………………………
Тэма 2. Арганізацыйны (падрыхтоўчы) этап выдавецкага працэсу………………………………………………………….
2.1 Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар………………………………………………………………….
2.2 Формы і метады работы рэдактара з аўтарам на падрыхтоўчым этапе выдавецкага працэсу. Аўтарскія правы………....
2.3 Падрыхтоўка і выпуск анатаваных тэматычных планаў і іншая рэкламная работа рэдактара…………………..
Тэма 3. Тэхналогія працы з аўтарскім арыгіналам……
3.1 Аўтарскі арыгінал: тэрмін і паняцце…………………………..
3.2 Мэта і складнікі рэдактарсага аналізу, сувязь з другімі метадамі…………………………………………………
3.3 Рэдакцыйнае заключэнне…………………………….
3.4 Рэцэнзаванне аўтарскага арфгінала ………………….
Тэма 4. Рэдакцыйна-тэхнічная апрацоўка аўтарскага арыгінала твора………………………………………………………………………
4.1. Рэдакцыйна-тэхнічная апрацоўка: мэта, задачы, арганізацыя і паслядоўнасць…………………………..
4.2. Работа рэдактара над фактычным матэрыялам…..
4.3.Лагічны аспект рэдагавання тэксту………………………….
4.4. Методыка і навыкі рэдактарскага аналізу кампазіцыі………..
4.5. Спосабы выкладу матэрыялу і віды тэкстаў. Рэдагаванне апавядання і паведамлення………………………………….
4.6. Рэдагаванне апісання і разважання………………….
4.7. Арфаграфічныя і графічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах……………….
4.8. Лексічныя і фразеалагічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах……………
4.9. Граматычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах ……………
4.10. Стылістычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах……………………………………………………….
4.11. Тэхналогія рэдагавання нятэкставых элементаў твора (табліц, формул, ілюстрацый)
Тэма 5. Рэдактарская падрыхтоўка апарата выдання………….
5.1 Выхадныя звесткі. Змест……………………………….
5.2 Указальнікі. Калонтытулы. Даведачна-паясняльны апарат
5.3 Каментарыі. Заўвагі. Бібліяграфічны апарат выдання
Тэма 6. Вытворчы этап рэдакцыйна-выдавецкага працэсу. Падрыхтоўка выдавецкага арыгінала……………..
6.1. Афармленне, камплектацыя, разметка выдавецкага арыгінала.
6.2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту.
6.3. Мерапрыемствы па ацэнцы якасці арыгінала-макета.
Тэма 7. Аналіз вынікаў работы рэдактара. Прасоўванне кнігі на рынак……………………………………………………………………..
7.1. Удзел рэдактара ў мерапрыемствах, накіраваных на рэалізацыю кнігі………………………………………………………….
7.2. Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці праекта…….
Заліковыя тэсты…………………………………………………………..
Варыянт 1……………………………………………
Варыянт 2…………………………………………..
Варыянт 3…………………………………………..
Пытанні для правядзення экзамена……………………………………..
Спіс літаратуры…………………………………………………………..
Тэма 1
Арганізацыйна-метадычныя асновы
рэдакцыйна-выдавецкага працэсу (РВП)
і яго асноўныя складнікі
1.1 Сучасны рэдактар:
прафесійныя і службовыя характарыстыкі
Пытанні
1. Ахарактарызуйце тэрмін «тэхналогія». Чаму традыцыйнае астаясамленне вырабу тавара з тэхналогіяй памылковае?
2. Што такое рэдакцыйна-выдавецкі працэс? Назавіце істотныя складнікі рэдакцыйна-выдавецкага працэсу.
3. Як выглядае агульная тэхналагічная схема сучаснага РВП выдання кнігі?
4. Што такое лакальныя і глабальныя інфармацыйныя сеткі, базы і банкі дадзеных выдавецтваў і кнігагандлёвых арганізацый?
5. Прыгадайце прафесійныя і службовыя характарыстыкі сучаснага рэдактара часопіса (газеты, выдавецтва).
Заданні
№1. Укажыце адпаведныя тэрміны.
1) Як называецца рэдактар, які кіруе калектывам удзельнікаў падрыхтоўкі і стварэння твораў друку?
2) Які рэдактар ацэньвае навуковую значнасць аўтарскага твора?
3) Які рэдактар займаецца ўдасканаленнем зместу і літаратурнай формы, кантролем карэктуры?
4) Як называюць журналіста або рэдактара, якія распавядаюць пра складаныя навукова-тэхнічныя праблемы даступнай масаваму чытачу мовай?
5) Якія тэрміны выкарыстоўваюцца для назвы чалавека, які адказвае за падбор ілюстрацый, іх адпаведнасць зместу публікацый і якасць выканання?
№2. Апішыце структуру і змест базы (банка) дадзеных выдавецтва ці кнігагандлёвай арганізацыі (на выбар). Аб’ём работы — да 3000 знакаў.
№3. Раскрыйце значэнні наступных тэрмінаў: камунікатыўныя функцыі рэдагавання; тэзаўрус чытача; кампілятар; псеўданім; плагіят; аўтарэдагаванне.
№4. Прачытайце артыкул і выканайце заданні пасля гэтага артыкула: Далада Е. В. К вопросу об обосновании информационной, аналитической и технологической работы редакторы // Теория и практика издательского дела. Хрестоматия: учеб. пособие для студентов специальности «Издательское дело» / авт.-сост.: В.И. Куликович, В. В. Орлова, О. И. Пригожая. – Минск: БГТУ, 2012. – С.68–76.
№5. Да іншамоўных слоў падбярыце беларускія сінонімы. Запішыце.
Ахраматычны, ідэальны, экспазіцыя, прынтар, інтэрліньяж, ліцэнзія, тыраж, дэманстрацыя.
№7. Знайдзіце палажэнне аб рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле беларускай ВНУ (на выбар). Параўнайце гэтае палажэнне з прапанаваным дакументам Пермскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (ПГПУ). Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Агульнае і адрознае ў палажэннях” (пісьмова да 3000 знакаў).