Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПЗ-2 семестр.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
63.98 Кб
Скачать

4.11. Тэхналогія рэдагавання нятэкставых элементаў твора (табліц, формул, ілюстрацый)

Пытанні

1. Якія элементы твора адносяцца да нятэкставых?

2. З якіх элементаў складаецца табліца? Якая яе функцыя ў творы?

3. Якія асноўныя правілы рэдакцыйна-тэхнічнай апрацоўкі формул?

4. У якім дакуменце змешчаны патрабаванні да аўтарскіх выяўленчых арыгіналаў? Ахарактарызуйце гэты дакумент.

Заданні

1. Сфатаграфуйце пейзажы сваёй мясцовасці (3–4 элементы) і размясціце іх на старонцы фармата А4 з адпаведным тэкстам. Раскажыце пра канцэпцыю створанага і тэхналогію апрацоўкі фотаздымкаў.

2. Соберите статистические данные «Мужское и женское население Беларуси 2000–2015 гг.». Составьте соответствующий график.

3. Создайте памятку для школьника с основными формулами (на выбор) по математике, физике, химии. Формат А4. Расскажите о концепции страницы и технологии обработки и создания формул.

4. Стварыце лістоўку «Графік руху пасажырскіх цягнікоў у напрамку Мінск– (станцыя на выбар: Маладзечна, Гомель, Магілёў…».

5. Используя данные со спутника создайте карту своей местности с расположением своего дома (формат А4). Расскажите о концепции страницы и технологии обработки данных.

6. Стварыце вокладку для дзіцячай казкі (на выбар). Вусна патлумачце сваю канцэпцыю і тэхналогію стварэння.

7. Вы стваральнік ілюстраванай энцыклапедыі «Беларуская лексіка». Аўтар даслаў вам тэксты пра словы «Крушня» і «Альтанка». Ажыццявіце праўку-скарачэнне тэксту да 500–600 знакаў і падбярыце па дзве ілюстрацыі. Размясціце матэрыял на старонцы фармата А4.

Крýшня

Гэтае слоўка пачуў я ўпершыню ў дзяцінстве, калі разам з сябрукамі як і многія аднагодкі з іншых раёнаў, дапамагаў роднаму саўгасу «Перамога» пазбавіцца ад камянёў, што, быццам грыбы пасля дажджу, штогод вылазілі па вясне на нашых палетках. «Рагружайце, хлопцы, павозкі ля дарогі, – гаварылі нам старэйшыя. – Там ужо не адна крушня ёсць».

Часта бываючы ў той, савецкі, час у Вільні, з дзіцячай наіўнасцю і здзіўленнем перапытваў знаёмых літоўскіх школьнікаў, з чыіх вуснаў таксама злятала «крушніс», адкуль яны ведаюць гэтае нáскае, такое загадкавае слоўка. У адказ чуў – «яно і нашае».

Ужо сёння з вышыні пражытых гадоў разумею, што пытанне было недарэчным, бо крушня насамрэч даўняе запазычанне з літоўскай мовы, дзе krū́šnis – ‘куча камення’: Ляжа крушняю там вежа… (Янка Купала). Калі адбылося гэта запазычанне, сказаць цяжка, але дакладна вядома, што ў ХVІ ст., паводле «Падручнага гістарычнага слоўніка субстантыўнай лексікі» (2013), адносілася яно да ліку шырокаўжывальных у старабеларускай мове. З цягам часу, асабліва ў савецкі перыяд, абсягі яго функцыянавання значна звузіліся. Напрыклад, у слоўніку М. Байкова і С. Некрашэвіча, выдадзеным у 20-я гг. ХХ ст., крушня (з націскам на апошнім складзе) перакладаецца на рускую мову як ‘осыпь’, г. зн. завал, утвораны ў выніку асыпання горнай пароды. А ў знакамітым рамане «На ростанях» аўтар – Якуб Колас – вымушаны тлумачыць яго для чытача ў тэксце свайго твора, што сведчыць пра невысокі рэйтынг ужывання гэтага слоўка: Яшчэ ў дзяцінстве Лабановіч любіў сядзець на кучы камення ў полі (гэта куча называлася крушня), слухаць і пазіраць, што адбывалася навокал.

Сёння крушня ў значэнні ‘груда (куча) камення’ падаецца ў слоўніках літаратурнай мовы з паметай «абласное». Яго добра ведаюць толькі на Гродзеншчыне і ў суседніх польскіх народных гаворках. У іншых мясцінах Беларусі гэтым слоўкам называюць ‘пажарышча’, а яшчэ ‘схіл гары з плоскімі выступамі’. Параўнайце і не блытайце, калі ласка, крушню са словам крýча – ‘крутое месца, круты бераг; спуск’: Чалавеку патрэбна ўсмешка незнаёмых вачэй і знаёмых, каб дажджамі размытая сцежка стала лёгкай на кручах і стромах (С. Грахоўскі).

У сучасных мастацкіх творах аўтары толькі зрэдку выкарыстоўваюць гэтую нядрэнную, на наш погляд, лексічную адзінку, якая магла б прэтэндаваць і на літаратурны статус. Праўда, у асобных выпадках дапускаюць распаўсюджаную стылёвую памылку, што ў тэорыі рэдагавання называецца – «збыткоўнасць выказвання». Звярніце ўвагу: у прыведзеным урыўку слова камянёў у словазлучэнні крушня камянёў яўна лішняе: Убачыўшы, што нага маманта падымаецца і вось-вось апусціцца на яго і растопча, чалавек, памагаючы сабе лакцямі і каленямі, папоўз, не, не папоўз, а кінуўся, юркнуў, як яшчарка з-пад гары ў крушню камянёў, якую ўгледзіў у тую ж хвіліну непадалёку, і ўплішчыўся, нібы ўрос паміж імі спадзяючыся, застацца жывым.