
- •Мова без ужытку асуджана спачатку на заняпад, потым – на забыццё, а нацыя – на выміранне
- •Мікола Савіцкі і яго “Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы”
- •Пералік умоўных скарачэнняў
- •Беларускі алфавіт
- •“Буллет” (bullet) – маркер; кропка (кружок) для выдзялення невялікага фрагмента тэксту ці кожнага элемента спісу. Від маркера можа быць у выглядзе квадраціка і розных дэкарацыйных значкоў.
- •Двухстарóнні друк (double-sided publication) – друк на абодвух баках ліста. Патрэбны асобы кантроль за правільнасцю нумарацыі старонак і правільнасцю размяшчэння палёў.
- •Індэксная дзірка (index hole) – невялікая дзірка ў гнуткім дыску, якая размешчана каля дзіркі для вала рухавіка. Прызначана для ўказання размяшчэння першага сектара.
- •Хуткадзéянне (speed) – адна з характарыстык кампутараў: вызначае колькасць элементарных аперацый, якія выконваюцца ў адзінку часу.
- •Ужытая літаратура
- •Савіцкі Мікалай Іванавіч Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы
Мікола Савіцкі
ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК
па інфарматыцы
Мінск
Энцыклапедыкс
2009
УДК 004(038)
ББК 32.81я2
С 13
Рэцэнзенты:
прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, старшыня тэрміналагічнай камісіі ТБМ імя Ф. Скарыны Язэп Стэпановіч, кандыдат фіз.-мат. навук,
дацэнт Беларускага нацыянальнага палітэхнічнага ўніверсітэта Анатоль Астапенка.
С 13 |
Савіцкі, Мікола Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мінск: “Энцыклопедыкс”. 2009. – 300 с.
ISBN 978-985-6742-83-8
Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
|
УДК 004(038)
ББК 32.81я2
ISBN 978-985-6742-83-8 © Савіцкі М.І., 2009
© Афармленне. УП “Энцыклапедыкс”, 2009
Хай Беларусь, мая староначка,
уваскрэсне к вольнаму жыццю!
Янка Купала
Мова без ужытку асуджана спачатку на заняпад, потым – на забыццё, а нацыя – на выміранне
Нацыянальнае адраджэнне і суверынітэт Беларусі, настойлівыя спробы захаваць гісторыка-культурную спадчыну, духоўныя традыцыі, гонар і годнасць нацыі – гэтыя вострыя і надзённыя праблемы жыцця нашай краіны бесперапынна патрабуюць інтэлектуальных, духоўных і фізічных высілкаў ад беларусаў, якія разумеюць гэтыя гістарычныя праблемы і ў меру сваіх здольнасцяў працуюць на ніве беларускага нацыянальнага Адраджэньня.
Аўтар гэтага слоўніка паставіў перад сабой дзве задачы. Першая – паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая – даць нацыянальна свядомым беларусам з еўрапейскім думаннем (мысленнем) тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку і далейшага развіцця і ўдасканалення беларускамоўнай тэрміналогіі па гэтай галіне ведаў.
Гэты слоўнік зяўляецца асабістым 12-ці гадовым досведам выкладання на беларускай мове ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце вучэбных дысцыплінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы, а таксама актыўнага шматгадовага ўдзелу ў працы Тэрміналагічнай камісіі пры Таварыстве беларускай мовы імя Ф.Скарыны пад кіраўніцтвам прафесара Язэпа Стэпановіча. Аўтар падрыхтаваў некалькі навучальных дапаможнікаў на беларускай мове па інфарматыцы для студэнтаў ВНУ, большую частку з якіх выдаў.
У аснову адбору корпуса тэрмінаў былі пакладзены існыя беларуска- і рускамоўныя слоўнікі па гэтай галіне ведаў, якія шырока ўжываюцца, і слоўнікі, падрыхтаваныя Тэрміналагічнай камісіяй Інстытута беларускай культуры ў 1920-я гады.
Аўтар разумее, што дадзены слоўнік – адзін з першых па інфармацыйнай тэрміналогіі, і гатовы з увагай і ўдзячнасцю прыняць заўвагі і прапановы па далейшым развіцці і ўдасканаленні навуковай тэрміналогіі ў адным з найдынамічных навуковых кірункаў.
Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Пры падрыхтоўцы слоўніка акрамя ўжытай літаратуры, якая прыведзена ў спісе, аўтар абапіраўся на матэрыялы навуковых канферэнцый па праблеме беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі (20-30-я і 90-я гады ХХ-га стагоддзя) і досвед Тэрміналагічнай камісіі пры ТБМ імя Ф.Скарыны.
На рускай мове тэрміны не прыведзены асэнсавана, каб падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету.
Выдадзены за ўласныя сродкі аўтара-пенсіянера.
Шчыра ўдзячны прафесарам Глафіры Савіцкай і Язэпу Стэпановічу за кансультацыі па беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі і дапамогу ў рэдагаванні гэтага слоўніка.
Аўтар разумее, што слоўнік магчыма сустрэне сваіх апанентаў, і звяртаецца з просьбай да ўсіх чытачоў з папярэдняй удзячнасцю прыслаць свае водгукі і заўвагі на адрас: 220028, Мінск, вул. Маякоўскага, дом 152, кв.80.
Аўтар