
- •Эпоха полацкага I тураўскага княстваў
- •2Я палова
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Клімент смаляціч
- •Прадслава гл. Ефрасіння Полацкая рагнеда рагвалодаўна
- •2. Г. Mac лыка усяслаў брачыславіч
- •15 Ліпеня
- •Абрамовіч
- •Альгерд
- •Аляксандр
- •Арцемій (7—1570)
- •Астравіцкі
- •Аураамка
- •Валадковіч Марцін
- •Валовіч
- •Гальшанскія
- •Гарабурда
- •Даманеўскі
- •Даніэль 3 ланчыцы,
- •Дарагастайскі
- •Еўлашоўскі
- •Жыгімонт і
- •Жыгімонт II
- •Зізаній (Тустаноўскі) Стафан
- •Кмітачарнабыльскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Мамонічы
- •Павел 3 візны
- •Пельгжымоўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пратасовіч
- •Стафан баторый
- •Фёдараў
- •Філалет
- •Хадкевіч
- •Хведаровіч
- •Якуб 3 калінаўкі
- •Эпоха Рэчы Паспалітай
- •1703 Г., вясна.
- •Андрушкевіч ф
- •Арляашмянец
- •Багуслаўскі (Bogusіawski) Канстанцін (12.9.1754 — 14.3.1819)
- •18. М., 1878; Пентатеугум // Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв. Л., 1970.
- •Богушсестранцэвіч
- •Вашчанка Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)
- •Гусаржэўскі Тамаш (1732—1807)
- •Даман еўскі
- •Іяўлевіч Фама
- •Карпінскі (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)
- •Касцюшка
- •Нарушэвіч
- •Пачобутадляніцкі
- •Перасветаў
- •Румянцаў
- •Сімяон полацкі
- •XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.
- •Ягадзінскі
- •Беларусь у складзе расійскай імперыі
- •1863 Г., студзень — 1864 г.
- •Абламовічы
- •Анімеле Мікалай
- •Барычэўскі
- •Бжазоўскі (Brzozowski) Раймунд
- •Бончасмалоўскі
- •Будзіловіч
- •Бурачок мацей,
- •Бычковы
- •Вадкоўскія
- •Гінтаўтдзевалт0ўскі
- •Глушневіч
- •Грумгржымайла
- •Даленгахадакоўскі
- •Далеўскія
- •Доўнарзапольскі
- •Друцкіпадбярэскі,
- •Дунінмарцінкевіч
- •Завадскія
- •Зарэмбакаліноўскі
- •Кавалеўская Соф я
- •Карскі Сяргей
- •Ладазаблоцкі
- •Нарвут Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]
- •Петрашкевіч
- •П ржавальскі
- •Прыбытак
- •Семянтоўскі
- •Сулiмасавіч заблоцкі,
- •Сямеўскі Васіль Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916)
- •Тшашчкоўская
- •Ходзька (б а р э й к а )
- •Ходзька (б а р э й к а ) Ян
- •Чартарыйскі
- •Шчарбовічвечар
- •Ян са свіслачы,
- •Ястрэбскі
- •Урыўкі I фрагменты 3 твораў мысліцеляў I асветнікаў адам рэйнальд
- •Глава VII. Аб законах
- •Глава V
- •Каніскі георгій
- •Kiрыла тураўскі
- •Мялешка іван
- •Нарбут казімір
- •3. Пра логіку наогул
- •Сапега леў
- •Скарульскі антон
- •Снядэцкі ян
- •Чачот ян а.
- •3 Прамовы на пасяджэнні таварыства філаматаў 7 мая 1821 г.
- •Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння
- •Тлумачальны слоўнік
- •Спіс аўтараў
- •Оглавление
БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ГАЛОЎНАЯ РЭДАКЦЫЯ
«БЕЛАРУСКАЙ ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ»:
Б. I. САЧАНКА (галоўны рэдактар),
С. П. САМУЭЛЬ, I. П. ХАЎРАТОВІЧ,
Я. В. МАЛАШЭВІЧ, М. М. КУРЛОВІЧ
МЫСЛІЦЕЛІ І АСВЕТНІКІ БЕЛАРУСІ
Х - XIX стагоддзі
ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНЫ ДАВЕДНІК
МІНСК
«БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» 1995
ББК 87.3 я2
М 95 УДК 1(091) (031)
Навуковыя кансультанты: М.Б. БАТВІННІК, Э.К. ДАРАШЭВІЧ, С.Ф. ДУБЯНЕЦКІ, Г.В. КІСЯЛЁЎ, У.М. КОНАН, А.С. МАЙХРОВІЧ, В.П. ОРПШ, С.А. ПАДОКШЫН, К.С. ПРАКОШЫНА, Я.А. ЮХО
Складальнік Г.А. МАСЛЫКА Мастак Э.Э. ЖАКЕВІЧ
Мысліцелі i асветнікі Беларуси Энцыкл. даведнік / БелаМ 95 рус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) i інш.; Мает. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 671 с: іл.
ISBN 9851100161
«Мысліцелі i асветнікі Беларусі» — першы ў Рэспубліцы Беларусь энцыклапедычны даведнік, у якім змешчаны матэрыялы пра жыццёвы шлях i дзейнасць прадстаўнікоў філасофскай i грамадскай думкі i асветнікаў краіны ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. У даведніку змешчаны больш за 650 персаналій. Выданне багата ілюстравана партрэгамі дзеячаў, выявамі мясцін, звязаных з ix жыццём i творчасцю, рэпрадукцыямі з ix твораў i карцін. Выданне разлічана на масавага чытача.
1091000000017
М895 ББК 87.3 я2
М 318 (03)95
© Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1995 ISBN 9851100161 © Афармленне. Э.Э. Жакевіч, 1995
ЭПОХА ПОЛАЦКАГА I ТУРАЎСКАГА КНЯСТВАЎ 15
АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ) 16
ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ 18
ЕФРАСІННЯ РАГВАЛОДАЎНА 25
КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ 32
ПРАДСЛАВА гл. Ефрасіння Полацкая 34
РАГНЕДА РАГВАЛОДАЎНА 35
УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВІЧ 37
АБРАМОВІЧ 42
АЛЬГЕРД 44
Аляксандр 46
АРЦЕМІЙ (7—1570) 47
АСТРАВІЦКІ 48
АУРААМКА 51
ВАЛАДКОВІЧ Марцін 61
ВАЛОВІЧ 61
ГАЛЬШАНСКІЯ 68
ГАРАБУРДА 70
ДАМАНЕЎСКІ 76
ДАНІЭЛЬ 3 ЛАНЧЫЦЫ, 77
ДАРАГАСТАЙСКІ 77
ЕЎЛАШОЎСКІ 77
ЖЫГІМОНТ І 79
ЖЫГІМОНТ II 82
ЗІЗАНІЙ (Тустаноўскі) Стафан 87
КМІТАЧАРНАБЫЛЬСКІ 97
ЛІЦЫНІЙ НАМЫСЛОЎСКІ 102
МАМОНІЧЫ 105
ПАВЕЛ 3 ВІЗНЫ 108
ПЕЛЬГЖЫМОЎСКІ 111
ПЁТР 3 ГАНЁНДЗА 111
ПРАТАСОВІЧ 112
РЫСІНСКІ 123
СТАФАН БАТОРЫЙ 144
ФЁДАРАЎ 148
ФІЛАЛЕТ 152
ХАДКЕВІЧ 152
ХВЕДАРОВІЧ 154
ЦЯПІНСКІ 157
ЯКУБ 3 КАЛІНАЎКІ 162
Эпоха Рэчы Паспалітай 165
АНДРУШКЕВІЧ Ф 174
АРЛЯАШМЯНЕЦ 175
БАГУСЛАЎСКІ (Bogusіawski) Канстанцін (12.9.1754 — 14.3.1819) 178
БОГУШСЕСТРАНЦЭВІЧ 186
ВАШЧАНКА Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708) 195
ГРОДЭК 204
ГУСАРЖЭЎСКІ Тамаш (1732—1807) 204
ДАМАН ЕЎСКІ 209
ІЯЎЛЕВІЧ Фама 218
КАНІСКІ 220
КАП I ЕВІЧ (К а п i е ў с к i) 222
КАРПІНСКІ (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825) 223
КАСЦЮШКА 226
НАРУШЭВІЧ 259
ПАЧОБУТАДЛЯНІЦКІ 264
ПЕРАСВЕТАЎ 267
РУМЯНЦАЎ 276
СІМЯОН ПОЛАЦКІ 288
СІТАНСКІЯ 295
ЯГАДЗІНСКІ 315
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ 320
АБЛАМОВІЧЫ 321
АНІМЕЛЕ Мікалай 331
БАРЫЧЭЎСКІ 349
БЖАЗОЎСКІ 352
(Brzozowski) Раймунд 352
(1763—1842) 352
БІРУТА 352
БОНЧАСМАЛОЎСКІ 353
БУДЗІЛОВІЧ 356
БУРАЧОК МАЦЕЙ, 358
БЫЧКОВЫ 359
ВАДКОЎСКІЯ 360
ГІНТАЎТДЗЕВАЛТ0ЎСКІ 378
ГЛУШНЕВІЧ 379
ГРУМГРЖЫМАЙЛА 381
ДАЛЕНГАХАДАКОЎСКІ 388
ДАЛЕЎСКІЯ 389
ДОЎНАРЗАПОЛЬСКІ 397
ДРУЦКІПАДБЯРЭСКІ, 397
ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ 399
ЗАВАДСКІЯ 408
ЗАРЭМБАКАЛІНОЎСКІ 412
КАВАЛЕЎСКАЯ Соф я 418
КАРСКІ Сяргей 431
KPACIHCKI 439
ЛАДАЗАБЛОЦКІ 445
НАРВУТ Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864] 476
ПАЛІНСКІ ПЁЛКА 485
ПЕТРАШКЕВІЧ 490
П РЖАВАЛЬСКІ 491
ПРЫБЫТАК 492
РЫПІНСКІ (Р а д в а н ) 499
СЕМЯНТОЎСКІ 508
СУЛIМАСАВІЧ ЗАБЛОЦКІ, 522
СЯМЕЎСКІ Васіль Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916) 528
ТШАШЧКОЎСКАЯ 531
ХОДЗЬКА (Б а р э й к а ) 543
ХОДЗЬКА (Б а р э й к а ) Ян 545
ЧАРТАРЫЙСКІ 550
ШЧАРБОВІЧВЕЧАР 555
ЯН СА СВІСЛАЧЫ, 561
ЯСТРЭБСКІ 566
УРЫЎКІ I ФРАГМЕНТЫ 3 ТВОРАЎ МЫСЛІЦЕЛЯЎ I АСВЕТНІКАЎ 567
АДАМ РЭЙНАЛЬД 567
ВОЛАН 569
КАНІСКІ ГЕОРГІЙ 571
KIРЫЛА ТУРАЎСКІ 572
МЯЛЕШКА ІВАН 574
НАРБУТ КАЗІМІР 575
САПЕГА ЛЕЎ 575
СКАРУЛЬСКІ АНТОН 576
СНЯДЭЦКІ ян 577
ЧАЧОТ ЯН А. 578
ЛЯ ВЫТОКАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ 581
ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК 584
ЗМЕСТ 592
СПІС АЎТАРАЎ 593
У энцыклапедычным даведніку «Мысліцелі i асвенікі Беларусі» зроблена спроба сабраць пад адну вокладку ўсё сузор'е асветнікаў, прадстаўнікоў філасофскай i грамадскапалітычнай думкі зямлі Беларускай ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. Гэта своеасаблівы экскурс у складаны шлях гісторыі фарміравання беларускай нацыі, яе культуры i дзяржаўнасці, выкладзены ў біяграфіях яе дзеячаў. Тут змешчаны біяграфіі дзяржаўных, грамадскапалітычных i рэлігійных дзеячаў, філосафаў i педагогаў, вучоных розных галін навукі i вынаходнікаў, пісьменнікаў i мастакоў, кампазітараў i музыкантаў, выдаўцоў i бібліятэкараў, прыродазнаўцаў, падарожнікаў i краязнаўцаў, удзельнікаў нацыянальнавызваленчага i рэвалюцыйнага руху, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, веравызнання, грамадскай пазіцыі i светапогляду, якія неслі ў скарбонку айчыннай i сусветнай культуры свае веды, думкі i талент, сцвярджалі аўтарытэт беларускага народа i веліч нацыянальнай ідэі. Падмурак, закладзены ў свой час гэтымі асобамі, у рэшце рэшт стаў той асновай, якая прывяла Беларусь да ажыццяўлення гэтай ідэі — адраджэння i набыцця ёю незалежнасці.
Адзін з галоўных крытэрыяў, якім кіраваліся складальнікі даведніка пры змяшчэнні звестак пра таго ці іншага дзеяча ў гэтае выданне, — факт яго нараджэння на этнічнай тэрыторыі Беларусі незалежна ад месца, дзе праходзіла яго жыццядзейнасць. Вядома, што нашы землякі працавалі не толькі дзеля развіцця сваіх нацыянальнай свядомасці i культуры, але многія з ix, працуючы паза межамі бацькаўшчыны, пакінулі прыкметны след у культуры іншых краін i народаў, зрабілі важкі уклад у сусветную культуру. У кнізе чытач знойдзе шмат такіх прыкладаў, асабліва сярод выхаванцаў i выкладчыкаў віленскіх універсітэта i медыкахірургічнай акадэміі, якія пазней працягвалі сваю асветніцкую i грамадскую дзейнасць у іншых навучальных установах i навуковых цэнтрах. Адначасова ў даведнік уключаны імёны i тых дзеячаў, якія, хоць i не былі ўраджэнцамі Беларусі, значную частку свайго жыцця правялі на яе тэрыторыі, плённа развівалі яе навуку, культуру, неслі асвету яе народу i праз гэта заслужылі яго ўдзячнасць, набылі сабе вядомасць.
Прымаючы пад увагу неаднастайнасць i своеасаблівасць гістарычных перыядаў, якія прайшла наша бацькаўшчына ў сваім развіцці, складальнікі гэтага даведніка выкарысталі храналагічную дыферэнцыяцыю размяшчэння звестак пра асоб па асноўных эпохах гісторыі Беларусі. Выданне мае 4 раздзелы: эпоха Полацкага i Тураўскага княстваў (10—12 ст.); эпоха Вялікага княства Літоўскага (13—16 ст.); эпоха Рэчы Паспалітай (17—18 ст.); Беларусь у складзе Расійскай імперыі (19 ст.).
У кожным з гэтых раздзелаў артыкулы пра тагачасных дзеячаў размешчаны ў алфавітным парадку. Усведамляючы пэўную ўмоўнасць такога спосабу размяшчэння, складальнікі зыходзілі з інтарэсаў чьггача, якому б хацелася бачыць развіццё грамадскай думкі Беларусі ў гістарычнай паслядоўнасці. У выпадках, калі жыццё i дзейнасць асобы прыпадалі на стык эпох, перавага аддавалася таму перыяду, у які праходзіла найбольш актыўная i пленная яе дзейнасць.
Усяго ў даведніку змешчана больш за 650 персаналій. У біяграфічных звестках апрача апісання жыццёвага i творчага шляху аналізуюцца светапогляд асобы, асноўныя друкаваныя ці рукапісныя працы, змяшчаецца (пры наяўнасці) бібліяграфія пра яе. Многія артыкулы ілюструюцца фрагментамі з твораў гэтай асобы. Даведнік забяспечаны імянным паказальнікам, тлумачальным слоўнікам тэрмінаў i філасофскіх паняццяў, што сустракаюцца ў тэксце. У якасці пасляслоўя ў кнізе змешчаны артыкул доктара філасофскіх навук А.С.Майхровіча «Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння». Выданне даволі багата праілюстравана партрэтамі асоб, выявамі мясцін, з якімі звязана ix дзейнасць, фамільнымі гербамі, тытульнымі лістамі твораў i інш. Усяго змешчана больш за 350 ілюстрацый.
Даведнік падрыхтаваны калектывам аўтараў з ліку вучоных Беларусі i блізкага замежжа, супрацоўнікаў выдавецтва БелЭн. Непасрэдная работа па падборы, складанні i рэдагаванні матэрыялаў праведзена навуковай рэдакцыяй філасофіі, права i эканомікі БелЭн.
Даведнік разлічаны на шырокае кола чытачоў, якіх цікавіць гісторыя нашай краіны. Мы разумеем, што ў аднатомны даведнік уключаны імёны далека не ўсіх, хто таго заслугоўвае. Таму мэта гэтага выдання — не толькі пазнаёміць чытача з жыццём i творчай дзейнасцю прадстаўнікоў асветы, філасофскай i грамадскапалітычнай думкі Беларусі, але i падштурхнуць навуковыя колы краіны да больш дэталёвага i глыбокага даследавання, да папулярызацыі жыццёвага шляху i творчай спадчыны выдатных, але яшчэ мала вядомых дзеячаў нашай мінуўшчыны. Будзем удзячныя ўсім за заўвагі i пажаданні як адносна змешчаных у даведніку матэрыялаў, так i за прапановы па дапаўненні новымі прозвішчамі.
Рэдакцыйная калегія.
Эпоха полацкага I тураўскага княстваў
862 г.
2Я палова
10 ст. 980 г.
992 г.
1050—1055 гг. 1067 г.
11 ст.
1128 г. 1142 г.
Пасля 1187 г.
Першыя летапісныя звесткі пра г. Полацк.
Утварэнне Полацкага княства.
Першыя летапісныя звесткі пра г. Тураў.
Утварэнне хрысціянскай епархіі ў Полацку.
Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.
Першыя летапісныя звесткі пра гарады Мінск i Оршу.
Утварэнне Смаленскага княства, у склад якога ў розныя часы ўваходзілі землі Беларусі.
Першыя летапісныя звесткі пра гарады Гродна i Клецк.
Першыя летапісныя звесткі пра гарады Гомель i Рагачоў.
Стварэнне «Слова аб паходзе Ігаравым» — выдатнага помніка літаратуры ўсходніх славян.
Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
Асветнік, рэлігійны i грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дач ок. 3 дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці i прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Калі Аўрамій дасягнуў сталага ўзросту, ён адмовіўся жаніцца i вырашыў прысвяціць сябе справе рэлігійнага служэння i асветы. Пасля смерці бацькоў раздаў усю ix маёмасць манастырам, цэрквам i бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхімія, Савы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія i Феадосія Пячэрскіх i інш., займаўся зборам i перапісваннем кніг. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучылішча, у якім навучаліся па славянскіх, грэчаскіх i лацінскіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтага вучылішча, дапамагаў фарміраваць яго бібліятэчны фонд. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра i стаў шырока вядомы як прапаведнік i настаўнік не толькі для манаскай браціі, але i для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, i Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспынныя пропаведзі i поспех у веруючых зноў выклікалі зайздрасць у духавенства i гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі i распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын i пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь i епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць i загадалі вярнуцца
ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва i прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Паранейшаму да яго сыходзіліся баяры i простая людзі, багатыя i жабракі, каб паслухаць разумныя парады i настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень i ноч, каб не быць асуджаным на судзе Божым. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як i пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння i непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведаванне хрысціянства i ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага».
Літ.: ЧетииМинеи: (Книга житий святых). Кн. 1—4. М., 1829; Жития святых Российской церкви. Также Иверских и славянских и местно чтимых подвижников благочестия, составленные А.Н.Муравьёвым. Т. 1—18. Спб., 1855—68; Барсуков Н. Источники русской агиографии. Спб., 1882; Филарет, архиепископ Черниговский. Жития святых чтимых Православной Церковию, со сведениями о праздниках Господских и Богородничных, и о явленных чудотворных иконах. 3 изд. Спб., 1900; Голубинский Е. История канонизации святых в Русской Церкви. 2 изд. М., 1903. В.П.Орпш.
ГАРДЗІСЛАВА Святаслаўна (у манастве Е ў д а к i я ; пасля 1110 — ?)
Асветніца, дачка полацкага князя СвятаславаГеоргія Усяславіча; малодшая сястра Прадславы (Ефрасінні Полацкай), адна з яе бліжэйшых паплечніц i прадаўжальніца спраў. Каб выбраць сабе памочніцу, Ефрасіння Полацкая, відаць, кіравалася тым, што Г. была дастаткова ўспрымальная, паслухмяная i мела здольнасщ да навук, a паводзіны старэйшай сястры заўсёды былі для яе узорам высокай духоўнасці i самаахвярнага служэння Бацькаўшчыне. Заснаваўшы паблізу Полацка Спасаўскі манастыр (не пазней 1128), Ефрасігіня папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Г. для навучання грамаце. Як паведамляецца ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай», ігумення «рупна вучыла яе ратаванню душы, а тая рупна прымала, нібы ўрадлівая ніва, памякчыўшы сэрца сваё i кажучы гэтак: «Госпад Бог хай наставіць мяне на ратунак душы тваімі святымі малітвамі, панна». У хуткім часе адбылося тайнае пастрыжэнне Г. ў манашкі i яна атрымала імя Еўдакія. Праз пэўны час ёй было даверана вядзенне ўсіх гаспадарчых спраў святога жытла, i шмат гадоў гэта было асноўным яе абавязкам. Калі пад канец свайго жыцця Ефрасіння Полацкая вырашыла накіравацца ў паломніцтва ў Іерусалім, то яна, паводле «Жыція...», даручыла «ўладарыць i ладзіць сястры сваёй Еўдакіі абодва манастыры». Гэта было сведчаннем таго, что Г. ўзяла на свае плечы кіраўніцтва не толькі жаночым, але i мужчынскім манастыром, таксама заснаваным Ефрасінняй. Пасля смерці Ефрасінні, верагодна, Г. вяла яшчэ i летапісы. Г. — Еўдакія не толькі захоўвала ўсё, што было зроблена намаганнямі Ефрасінні, але i развівала, узбагачала яе пачынанні. Мяркуюць, што дарадчыкам новай ігуменні ў многіх пытаннях быў Кірыла Тураўскі, які стаў епіскапам у Тураве крыху раней, чым Еўдакія настаяцельніцай у Полацку. I калі існавала пастаянная перапіска паміж такімі буйнымі цэнтрамі культуры, якімі былі ў той час тураўская епархія i полацкія манастыры, то, найбольш верагодна, яна вялася не паміж Кірылам Тураўскім i Ефрасінняй, як прынята лічыць, a паміж «тураўскім златавустам» i Еўдакіяй. Ёсць падставы сцвярджаць, што Г. была адной з першых, хто пачаў дамагацца кананізацыі Ефрасінні Полацкай.
Літ.: Аповесць жыція i смерці святой Ефрасінні Полацкай // Спадчына. 1989. №1; Арлоў У.А. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992; Ігнатоўскі I. Кароткі нарыс гісторыі Беларусь 5 выд. Мн., 1991; Полное собрание русских летописей. Т. 35. М., 1980. М.Багадзяж.