Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на пытаннi да экзамену па бел.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
326.08 Кб
Скачать

8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.

У маўленчай плыні гукі рэдка вымаўляюцца ізалявана. Яны пэўным чынам узаемадзейнічаюць паміж сабой, утвараючы ўпарадкаваную гукавую плынь. Але вусная мова не можа быць аднароднай і бесперапыннай. Пры дапамозе інтанацыі, націску, паўз яна чляніцца на асобныя адзінкі: фанетычны тэкст, фонаабзац, фразу, сінтагму (маўленчы такт), фанетычнае слова, склад і гук. Пералічаныя фанетычныя адзінкі (фанетычны тэкст, фонаабзац, фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад і гук) з’яўляюцца сегментнымі, або лінейнымі фанетычнымі адзінкамі. Сегментныя (лац. segmentum – адрэзак) – адзінкі, размешчаныя ў лінейнай паслядоўнасці.

Фанетычны тэкст – зыходная велічыня фанетычнага падзелу маўлення. Тэкст абмежаваны паўзамі перад пачаткам і ў канцы, можа мець пэўны фанетычны малюнак: вымаўленчы ўступ, кульмінацыю і заканчэнне.

Фонаабзац – сукупнасць кампазіцыйных частак тэксту (двух і больш сказаў), якая характарызуецца камунікатыўнай і сэнсавай закончанасцю. Фраза характарызуецца адносна закончаным па сэнсе выказваннем, інтанацыяй закончанасці. Фраза з’яўляецца фанетычнай адзінкай, а сказ – граматычнай, таму фразу і сказ нельга атаясамліваць, яны могуць і не супадаць. Напрыклад:

З гаспадаркі – адна каза.

І тая на дзеда пакрыквае. (І. Драч)

Адна фраза складаецца з двух сказаў.

Напакуе яна ўсѐ гарышча

Лістам дубовым і лістам кляновым. (І.Драч)

Фраза супадае са сказам.

Дзед дзіўнай травы назбірае,

Дзе праўду куваюць зязюлі,

Разводзяць яны там зязюльнік,

Вялікі такі, на паўдулі. (І.Драч)

Дзве фразы адпавядаюць аднаму сказу.

Фраза падзяляецца на сінтагмы, або маўленчыя такты. Яны характарызуюцца інтанацыяй незакончанасці і больш кароткімі паўзамі паміж імі:

Гарыць арабіна/ – святая віна/,

Світае ў снягах/, быццам пырскі віна/,

І з выклікам юным/ смяецца нявінна/,

Гарыць арабіна/, гарыць арабіна/. (І.Драч)

Фраза складаецца з 8 сінтагм.

Падзел маўленчай плыні на сінтагмы абумоўлены сэнсам, лагічным націскам, які моўца надае выказванню. Розныя адценні значэння адлюстроўваюцца ў розным падзеле маўленчай плыні. Параўнайце:

Як перад новым/ сусветным патопам /–

Боскага гневу/ апошняя дзея/, –

Горбіцца скруха/. (Р.Барадулін)

і

Як перад новым сусветным патопам/ –

Боскага гневу апошняя дзея/, –

Горбіцца скруха/. (Р.Барадулін)

Маўленчыя такты, якія складаюцца з двух і больш слоў, характарызуюцца сэнсавай і сінтаксічнай цэласнасцю. Таму немагчымы такі падзел на сінтагмы: Боскага/ гневу/; як/ перад новым/…

Сінтагма падзяляецца на фанетычныя словы – адзінкі, аб’яднаныя адным націскам. Фанетычныя словы могуць адпавядаць аднаму лексічнаму слову або некалькім лексічным словам. Напрыклад: універсітэт, раніца; уˆ школу, надˆ хатай.

Фанетычнае слова чляніцца на склады. Склад – найменшая адзінка вымаўлення ў маўленчым працэсе. Склад можа ўтварацца з аднаго або некалькіх гукаў: а-а-зіс, столь, ды-ван.

Склады ўтвараюцца з гукаў – мінімальных, непадзельных далей фанетычных адзінак.

Суперсегментныя, або нелінейныя, адзінкі не могуць існаваць асобна ад сегментаў. Яны характарызуюць не асобныя гукі і склады, а больш вялікія адзінкі – словы і фразы. Да іх належаць націск і інтанацыя.

Націск – гэта выдзяленне фанетычным спосабам пэўнай гукавой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню.

Інтанацыя – сукупнасць фанетычных сродкаў (розныя суадносіны частаты асноўнага тону, працягласці, гучнасці фразы), якія выкарыстоўваюцца для афармлення выказвання як адзінага цэлага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]