Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на пытаннi да экзамену па бел.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
326.08 Кб
Скачать

7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.

Фанетыка (ад грэч.phōnē гук, phōnētikos гукавы) – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы: гукі, склады, такты, фразы, а таксама націск і інтанацыю. Фанетыкай называюць таксама і сам гукавы бок мовы.

Фанетыка займае асаблівае месца сярод лінгвістычных навук, паколькі даследуе гукавыя сродкі, пазбаўленыя самастойнага значэння. Напрыклад, злучнік і – гэта слова, якое мае пэўнае значэнне, што рэалізуецца ў канкрэтным кантэксце, але гук [і] гэтага значэння не мае. Калі самастойныя і службовыя словы маюць знешні бок (гукавую форму) і ўнутраны (значэнне), то гукі мовы – аднабаковыя адзінкі: маюць толькі знешняе афармленне.

У фанетыцы вылучаюцца самастойныя часткі, якія вывучаюць такія фанетычныя сродкі, як націск (акцэнталогія), склад (сілабіка), інтанацыя (інтаналогія).

Фанетычная сістэма мае сувязь з лексічнай і граматычнай сістэмамі беларускай мовы, паколькі гукі, робячыся адзінкамі граматыкі і лексікі, набываюць значэнне і вызначаюць існаванне значных моўных адзінак – марфем і слоў. Фанетыка цесна звязана з арфаэпіяй, якая апісвае асаблівасці вуснай мовы, выяўляе заканамернасці гукавой сістэмы. Фанетыка вывучае гукавыя сродкі мовы, зыходзячы з вымаўлення носьбітаў мовы.

На фанетыку абапіраюцца графіка і арфаграфія. Гукі пры дапамозе графічных сродкаў, а таксама з улікам арфаграфічных правіл адлюстроўваюцца на пісьме. Фанетыка мае сувязь з такімі лінгвістычнымі дысцыплінамі, як фонатактыка (грэч. phone – гук і лац. tactus – адчуванне на дотык) – навука, якая даследуе заканамернасці спалучальнасці фанем; фонасемантыка (грэч. phone – гук і semantikos – які абазначае, sema – знак) – навука аб фанетычных значэннях слова, якая аналізуе сувязі паміж гукам і сэнсам; фоніка (грэч. phonikos – які гучыць) – раздзел стылістыкі, які даследуе гукавую арганізацыю маўлення, вывучае фанетычныя сродкі мовы з п.гл. іх эстэтычнага патэнцыялу; фонастылістыка (грэч. phone – гук + стылістыка) – інтэграваная навука, якая вывучае рэалізацыю стылістычных магчымасцей фанетычных адзінак з улікам сітуацыі і мэты зносін.

Фанетыка звязана таксама і з нелінгвістычнымі дысцыплінамі: акустыкай, якая разглядае гукі з п.гл. іх фізічных уласцівасцей; фізіялогіяй, паколькі гукі ўтвараюцца ў выніку працы маўленчага апарата; псіхалогіяй, бо мова – частка псіхічнай дзейнасці чалавека.

У залежнасці ад задач вывучэння гукавых сродкаў адрозніваюць фанетыку агульную, прыватную, апісальную, гістарычную, параўнальную.

Прадметам даследавання агульнай фанетыкі з'яўляецца тое, што характерна для гукавога боку ўсіх моў. Агульная фанетыка вывучае будову маўленчага апарата чалавека, разглядае заканамернасці змены гукаў ў маўленчай плыні, займаецца класіфікацыяй гукаў, суадносіць гукі і фанемы, устанаўлівае агульныя прынцыпы члянення гукавой плыні на пэўныя адрэзкі.

Прыватная фанетыка, або фанетыка асобных моў, разглядае задачы фанетыкі, характэрныя для канкрэтных моў. Прыватная фанетыка можа быць апісальнай і гістарычнай.

Фанетычная сістэма мовы можа даследавацца ў яе сучасным стане. Вывучэнне гукавой сістэмы на пэўным этапе яе развіцця, г.зн. у сінхронным плане – гэта задача апісальнай (або сінхроннай) фанетыкі.

Вывучэнне змен у гукавым ладзе пры развіцці мовы з’яўляецца асноўнай задачай гістарычнай (або дыяхранічнай) фанетыкі. Пры дапамозе гістарычнай фанетыкі можна больш глыбока зразумець фанетычныя з'явы на сучасным этапе.

Пры даследаванні некалькіх моў неабходна параўнаць гукавы бок розных моў, выявіць падабенства і адрозненне паміж імі. Супастаўленне моў патрэбна ў першую чаргу для таго, каб зразумець асаблівасці няроднай мовы. Такое вывучэнне некалькіх моў уваходзіць у задачу параўнальнай (або кампаратыўнай) фанетыкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]