
- •Адказы на пытаннi да экзамену па бел.Мове.
- •1.Бел.Мова - нацыянальная мова бел.Народа, найважнейшы элемент нацыянальнай культуры.
- •2.Бел.Мова сярод iншых моу.
- •3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
- •4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
- •5.Гістарычныя умовы і асноуныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.
- •8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.
- •9. Фанетычная транскрыпцыя.
- •10. Гук як найдрабнейшая адзiнка мовы.
- •11. Галосныя гукi I iх класiфiкацыя.
- •12. Змены галосных гукаў.
- •13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.
- •14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
- •15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
- •19. Гук [ў] у беларускай мове.
- •?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
- •21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
- •22. Пазiцыйныя I гiстарычныя чыргаваннi зычных гукау.
- •23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
- •24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
- •25. Склад. Складападзел.
- •26. Нацiск. Iнтанацыя.
- •?27. Фаналогiя. Асноуныя паняццi фаналогii.
- •28.Арфаэпія як раздзел мовазнауства.Прычыны адхіленняу ад літаратурнага вымаулення.
- •29. Вымауленне галосных.
- •Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах. (см.Следующий вопрос)
- •30. Вымауленне зычных гукау і іх спалучэнняу.
- •31. З гісторыі арфаэпіі.
- •32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
- •33. Пісьмо, яго віды.
- •34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
- •35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.
- •36. Паходжанне і развіцце беларускай графікі.
- •43. Правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. (глядзі пытанне 29).
- •44. Правілы правапісу галосных у складаных словах, у – ў.
- •45. Правілы правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання.
- •46. Правілы правапісу прыстаўных галосных і зычных.
- •47. Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака.
- •48. Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- •49. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
- •50. Правапіс вялікай літары.
- •§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
Беларуская літаратурная мова – асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пакаленнямі пісьменнікаў, дзеячаў культуры і вучоных. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, і гэта абумовіла выпрацоўку ў ёй разгалінава-най сістэмы функцыянальных стыляў.
Адна з істотных прымет літаратурнай мовы – яе ўнармаванасць. «Моўная норма – сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных эле-ментаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў». Моўная норма – катэ-горыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая.
Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы:
акцэнталагічныя нормы– правільная пастаноўка націску. Напрыклад: выпадак, непрыяцель (вораг), непрыяцель (нядобразыч-лівец), пасланеці г.д.;
арфаграфічныя нормы– напісанне слоў, якое вызначана пэўнымі правіламі. Так, па-беларуску вымаўляецца [гарацк’і], [с’н’эх], [стушка], а пішацца гарадскі, снег, стужка;
арфаэпічныя нормы– правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Напрыклад, нормай з’яўляецца перадача ў вымаўленні мяккіх [з’], [с’] перад наступнымі мяккімі зычнымі [с’ц’ах],[з’н’эс’ц’і], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова [голуп], [сат], вымаўленне падоўжанага гука [ч] на месцы спалучэнняў [дч], [тч] [выклачык], [л’очык] і інш.;
лексічныя нормы– правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалу-чэннях. Напрыклад, не ўсе словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, уваходзяць у літаратурную мову. Так, не ўключаюцца словы, якія маюць грубы ці непрыстойны сэнс (боўдзіла, сапляк, плявузгаць), а таксама жаргонныя і вузкадыялектныя словы, ужыванне якіх абме-жавана пэўным асяроддзем або мясцовай гаворкай (вуркаган /зло-дзей/, катлець /мерзнуць/, кропна /жудасна/, гальнік /дзяркач/);
марфалагічныя нормы– правільнае выкарыстанне формаў слоў. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі м.р. у форме Р.скл. адз.л. могуць мець канчатак -а (-я)або -у (-ю) вучня, аленя, ветру, снегу(параўн. з рускай мовай ученика, оленя, ветра, снега), а таксама неабходна ведаць, што род або лік назоўнікаў беларускай мовы не заўсёды супадае з родам ці лікам назоўнікаў рускай мовы (па-раўн.: /бел./ гусь(ж.р.) – /руск./гусь(м.р.), сабака(м.р.) – собака (ж.р.), дзверы(мн.лік) – дверь(адз.лік);
пунктуацыйныя нормы– правільная пастаноўка знакаў прыпынку. Напрыклад, коска ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа пры адсутнасці злучнікаў: Добрай раніцы ў полі вятрам-дабрадзеям, каласам умалотным, высокім, рупным жнеям (М.Т.);
сінтаксічныя нормы– правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў. Напрыклад, у словазлучэннях, дзе галоўнае слова лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, залежныя словы-назоўнікі ўжываюцца ў форме Н.скл. мн.л.: два берагі, тры сталы, чатыры студэнты. У рускай мове ў такіх словазлучэннях назоўнікі маюць форму Р.скл. адз.л.: два берега, три стола, четыре студента;
словаўтваральныя нормы– правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі беларускай мовы. Напрыклад, аддзеяслоўныя назоўнікі найчасцей утвараюцца ад інфінітываў незакончанага трывання. Калі дзеяслоў не мае інфінітыва незакончанага трывання або калі формы інфінітыва абодвух трыванняў супа-даюць, то ў аддзеяслоўных назоўніках захоўваецца націск інфінітыва закончанага трывання: спаткáць – спаткáнне, кахáць – кахáнне; прыметнікі на –оўскі ўтвараюцца ад уласных назоўнікаў з націскным канчаткам: Масты– мастоўскі, Літва– літоўскі;
стылістычныя нормы– выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем. Напрыклад, лічыцца стылістычнай памылкай нематываванае ўжыванне ў адным стылі слоў, выразаў, сінтаксічных канструкцый, уласцівых іншаму стылю мовы, найчасцей – выкарыстанне ў адным кантэксце рознастылёвай (кніжнай – гутарковай) лексікі: 1. Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак.2. Пасля купальскіх светкаванняў яшчэ з тыдзень кожны гаспадар шукае свае вароты. Гэта вынік дзейнасці вясковай моладзі.
Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін.