
- •Адказы на пытаннi да экзамену па бел.Мове.
- •1.Бел.Мова - нацыянальная мова бел.Народа, найважнейшы элемент нацыянальнай культуры.
- •2.Бел.Мова сярод iншых моу.
- •3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
- •4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
- •5.Гістарычныя умовы і асноуныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.
- •8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.
- •9. Фанетычная транскрыпцыя.
- •10. Гук як найдрабнейшая адзiнка мовы.
- •11. Галосныя гукi I iх класiфiкацыя.
- •12. Змены галосных гукаў.
- •13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.
- •14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
- •15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
- •19. Гук [ў] у беларускай мове.
- •?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
- •21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
- •22. Пазiцыйныя I гiстарычныя чыргаваннi зычных гукау.
- •23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
- •24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
- •25. Склад. Складападзел.
- •26. Нацiск. Iнтанацыя.
- •?27. Фаналогiя. Асноуныя паняццi фаналогii.
- •28.Арфаэпія як раздзел мовазнауства.Прычыны адхіленняу ад літаратурнага вымаулення.
- •29. Вымауленне галосных.
- •Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах. (см.Следующий вопрос)
- •30. Вымауленне зычных гукау і іх спалучэнняу.
- •31. З гісторыі арфаэпіі.
- •32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
- •33. Пісьмо, яго віды.
- •34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
- •35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.
- •36. Паходжанне і развіцце беларускай графікі.
- •43. Правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. (глядзі пытанне 29).
- •44. Правілы правапісу галосных у складаных словах, у – ў.
- •45. Правілы правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання.
- •46. Правілы правапісу прыстаўных галосных і зычных.
- •47. Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака.
- •48. Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- •49. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
- •50. Правапіс вялікай літары.
- •§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
Дыялектная мова – гэта мова народа (нацыі або народнасці), якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.
Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Бе-ларусі на аснове свайго падабенства аб’ядноўваюцца ў тэрытары-яльныя дыялекты, якія ў сукупнасці і ўтвараюць дыялектную мову. На дыялекталагічных картах можна ўбачыць два проціпастаўленыя адзін аднаму дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Сярэд-небеларускія гаворкі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга дыялектаў, а таксама маюць і свае спе-цыфічныя асаблівасці, што дае падставу выдзяляць іх у асобную міждыялектную групу. Два дыялекты з міждыялектнай пераходнай групай гаворак складаюць асноўны масіў сучаснай беларускай дыя-лектнай мовы. Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялект-най мовы ўваходзіць яшчэ адасобленая група заходнепалескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага беларускага дыялектнага масіву.
Такім чынам, два дыялекты і сярэднебеларуская група гаворак – аснова сучаснай беларускай дыялектнай мовы.
Кожны беларускі дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці.
Паўночна-ўсходні дыялект |
Паўднёва-заходні дыялект |
• дысімілятыўнае аканне (праяўленне гука [а] у першым пераднаціскным складзе пасля цвёрдых зычных пры наяўнасці пад націскам любога гука, акрамя [а]): выда, ныга, зімля; |
• недысімілятыўнае аканне (галосныя [о], [э] вымаўляюцца як [а] незалежна ад таго, які гук пад націскам): вада, нага, зямля; |
• цвёрды і мяккі гук [р]: рака, треба, бярёза; |
• цвёрды гук [р]: рака, трэба, бяроза; |
• канчаткі –аць, –эць (-ець) у дзеясловах 3-й асобы адзіночнага ліку І спражэння: кажаць, бярэць, нясець; |
• прыстаўны [г] у словах тыпу гавечка, гуліца, гараць; |
• наяўнасць суфікса –онак (–ёнак) у назвах маладых істот: цялёнак, ягнёнак; |
• наяўнасць дыфтонгаў (спалучэнні складовага і нескладовага галоснага ў межах аднаго склада) [уо], [іе]: дуом, муост, ліес, сіена; |
• наяўнасць канчаткаў –ый (–ій), –эй (–ей) у прыметніках мужчынскага роду адзіночнага ліку: добрый, сіній, маладой, плахей. |
• наяўнасць канчатка –му ў дзеясловах будучага часу: казацьму, рабіцьму, хадзіцьму; |
• наяўнасць постфікса –са ў зваротных дзеясловах: спадзяваласа,памыласа, апранаемса. |
Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасці і аднаго, і другога дыялекту, але разам з тым ёсць і свае адметныя рысы, напрыклад, адсутнасць мяккага [ц’] у 3-й асобе дзеясловаў ІІ спражэння (ходзя, робя, купя, гавора), вымаўленне [о] на месцы [а] перад [ў] (проўда, казоў) і інш.
Брэсцка-пінскія (заходнепалескія) гаворкі істотна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага масіву беларускай дыялектнай мовы, у іх многа агульнага з украінскай мовай. Так, палескай групе гаворак уласціва оканне(гл.ніжэй) (вода, нога); цвёрдыя зычныя (вэчор, зыма); вымаўленне [і] на месцы [э] (ліс, хліб); спалучэнне [мн’] перад [а] (мнята, мнясо); канчатак –овіў давальным і месным склонах (братові, сынові); інфінітыў на –ты(ходыты, просыты, ку-пыты) і інш.
Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнутры іх адрозніва-юцца таксама лексікай і словаўтварэннем. Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя адрозненні, агульных элементаў у іх значна больш. Таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але пас-тупова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці, разбураюцца дыялектныя межы, звужаецца іх роля ў працэсе зносін. Тым не менш дыялекты яшчэ жывуць. Яны – апора і аснова нацыянальнай мовы. Гэта – моўныя сродкі, выпрацаваныя і адшліфаваныя на працягу стагоддзяў на-шымі папярэднікамі. Для нацыянальнай мовы яны – скарбніца, якую мы павінны захоўваць і берагчы. У многіх краінах свету дыялекты ахоўваюцца як нацыянальнае багацце. На дыялектах друкуецца фальклор, ствараецца літаратура, у школах вучаць, як карыстацца імі. На некаторых дыялектах мастацкая літаратура існуе стагоддзі.
Аднак дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з земля-камі, недапушчальнае ў навуковых і афіцыйных зносінах. Асабліва адмоўна характарызуе маўленчую культуру чалавека ўжыванне дыялектных формаў, дыялектнага акцэнту пры карыстанні літара-турнай мовай. Каб пазбегнуць дыялектных звычак маўлення, паз-бавіцца ад перамешвання літаратурнага і дыялектнага, трэба добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Оканне – фанетычная з’ява, пры якой галосныя [ о] і [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у першым складзе перад націскам адрозніваюцца.