
- •Адказы на пытаннi да экзамену па бел.Мове.
- •1.Бел.Мова - нацыянальная мова бел.Народа, найважнейшы элемент нацыянальнай культуры.
- •2.Бел.Мова сярод iншых моу.
- •3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
- •4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
- •5.Гістарычныя умовы і асноуныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.
- •8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.
- •9. Фанетычная транскрыпцыя.
- •10. Гук як найдрабнейшая адзiнка мовы.
- •11. Галосныя гукi I iх класiфiкацыя.
- •12. Змены галосных гукаў.
- •13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.
- •14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
- •15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
- •19. Гук [ў] у беларускай мове.
- •?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
- •21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
- •22. Пазiцыйныя I гiстарычныя чыргаваннi зычных гукау.
- •23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
- •24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
- •25. Склад. Складападзел.
- •26. Нацiск. Iнтанацыя.
- •?27. Фаналогiя. Асноуныя паняццi фаналогii.
- •28.Арфаэпія як раздзел мовазнауства.Прычыны адхіленняу ад літаратурнага вымаулення.
- •29. Вымауленне галосных.
- •Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах. (см.Следующий вопрос)
- •30. Вымауленне зычных гукау і іх спалучэнняу.
- •31. З гісторыі арфаэпіі.
- •32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
- •33. Пісьмо, яго віды.
- •34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
- •35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.
- •36. Паходжанне і развіцце беларускай графікі.
- •43. Правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. (глядзі пытанне 29).
- •44. Правілы правапісу галосных у складаных словах, у – ў.
- •45. Правілы правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання.
- •46. Правілы правапісу прыстаўных галосных і зычных.
- •47. Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака.
- •48. Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- •49. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
- •50. Правапіс вялікай літары.
- •§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.
Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.
Сення беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.
У залежнасці ад мэты выказвання і абставы маўлення гаворачая асоба набірае найбольш прыдатныя сродкі для выражэння сваей думкі. Адказ студэнта на экзамене, напрыклад, істотна эдрозніваецца ад яго размовы з сябрамі наборам моўных элементаў, характарам іх спалучэння, шырыней ахопу лексікі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн. наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем, характар моўных зносін залежыць ад разнавіднасці мовы – пісьмовай або вуснай. Вызначальная форма кіравання – пісьмовая або вусная – ўласціва і кожнаму з функцыянальных стыляў – такіх форм увасаблення мовы, якія абслугоўваюць пэўную сферу чалавечай дзейнасці і характарызуюцца своеасаблівым наборам моўных сродкаў. Да кніжных стыляў належаць навуковы, афіцыйна-справавы, публітыстычны і стыль мастацкай літаратуры, стылем вуснай мовы з"яўляецца гутарковы.
Найбольш тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення. Навуковы выклад дае інфармацыю аб фактах, якія існуюць аб"ектыўна, незалежна і адцягнена ад асобы аўтара, таму для яго характэрна лагічнасць і доказнасць, словы абстрактнага значэння і абагуленыя паняцці, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэвіятуры, пэўны парадак слоў у сказе, уставўыя канструкцыі і разгорнутыя сінтаксічныя структуры. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, таксама як і вобразныя сродкі, не ўжываецца.
Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў. Пісьмовы характар і дакументальнае ўвасабленне афіцыйна-справавых тэкстаў абумоўліваюць нязменнасць выпрацаваных і замацаваных у практыцы лексічных фармуліровак, застылы характар іх сінтаксічнага афармлення, якія іграюць канструктыўную ролю іменна ў межах гэтай разнавіднасці мовы, а для іншых стыляў не абавязковыя. Афіцыйна-справавы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў таксама высокай ступенню стандартызацыі, трафарэтнасці, аб"ектыўнасці выкладу і змястоўнай паўнатой. Эмацыянальна афарбаваная і пераасэнсаваная лексіка не ўжываецца.
Публітыстычны стыль – такая разнавіднасць мовы, якая выконвае функцыю ўздзеяння на чытача або слухача, яна здольная ўплываць на яго перакананні і паводзны. Сярод адметных рыс можна назваць папулярнасць, вобразнасць, грамадзянскасць, наяўнасць сродкаў станоўчай або адмоўнай экспрэсіі. Аснову гэтага стылю складае грамадска-палітычная лексіка, эмацыянальна-ацэначныя словы і фразеалагізмы, вобразныя параўнанні і экспрэсіўна-звязаныя спалучэнні слоў. Разам з тым для яго характэрна дакументальная дакладнасць інфармацыі, некаторая афіцыйнасць.
Мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры, не валодае сваей характэрнай лексічнай сістэмай, як іншыя стылі, і гэта акалічнасць дае падставы некаторым вучоным разглядаць яго як больш складаную і неаднародную з"яву, што выходзіць за межы функцыянальных стыляў мовы. Мастацкі стыль увасабляецца ў творах мастацкай літаратуры, пісьменнік не абмежаваны ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў у імя дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт. Таму усе адзінкі іншых функцыянальных стыляў пісьмовай і вуснай разнавіднасцей мовы прыдатны для мастацкага стылю, які не падпадае нарматыўным ацэнкам.
Гутарковы стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовах форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб"ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.