Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на пытаннi да экзамену па бел.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
326.08 Кб
Скачать

35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.

БЕЛАРУСКІ АЛФАВІТ склаўся на аснове кірыліцы, што перайшла ў спадчыну беларусам, як і рускім, і ўкраінцам. У ранні перыяд старабеларуская графіка мела ўсе літары кірыліцы. Аднак у працэсе развіцця беларускай мовы літарны склад алфавіта перастаў адпавядаць гукавой сістэме: адпала патрэба ў дублетных літарах, з'явілася неабходнасць у графічных сродках для зычнага афрыкаты «дж», гукаў «о» пасля мяккіх і «е» пасля цвёрдых зычных.

Развіццё старабеларускай графікі было звязана з пошукамі найболын зручных спосабаў перадачы на пісьме асаблівасцей жывой мовы. На беларускай глебе выйшлі з ужытку некаторыя літары, узніклі графемы «э» (канец XV ст.) і «й» (канец XVI ст.), у дзелавой пісьменнасці перасталі выкарыстоўвацца некаторыя знакі, а ў помніках іншых жанраў яны сталі трапляцца радзей. Выдатным дасягненнем старабеларускай графікі было стварэнне Ф.Скарынам друкарскага варыянта алфавіта, які стаў узорам для іншых усходне-славянскіх друкароў. Спрашчэнне і ўдасканаленне графічнай сістэмы абумоўлівалася агульным развіццём пісьменнасці, якая з ростам школ і асветы, пашырэннем грамадскіх функцый пісьмовай мовы паступова перастала быць манаполіяй царкоўнікаў і стала здабыткам больш шырокіх колаў тагачаснага грамадства. Аднак удасканаленне графікі адбывалася стыхійна, не было праведзена ніводнай рэформы, таму дублетныя літары былі абмежаваны ва ўжытку, але не адкінуты.

У сувязі з заняпадам старабеларускай пісьменнасці вялікае пашырэнне на Беларусі ў XVIII – пачатку XX ст. атрымаў лацінскі алфавіт (лацінка), які дагэтуль служыў толькі для афармлення польскіх і лацінскіх тэкстаў. Лацінкай былі надрукаваны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Францішака Багушэвіча і іншых пісьменнікаў. З узнікненнем легальнай беларускай прэсы для перадачы гукавой сістэмы беларускай мовы быў прыстасаваны рускі грамадзянскі шрыфт. Беларускі алфавіт канчаткова замацаваўся як адзіны графічны сродак пісьмовай формы беларускай літаратурнай мовы толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар: Аа, Бб, Вв, Гг, Дд (Дждж, Дздз), Ее, Её, Жж, Зз, К, Йй, Кк, Лл, Мм, Нн, Оо, Пп, Рр, Сс, Тт, Уу, Ўў, Фф, Хх, Цц, Чч, Шш, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя. У ім няма дублетных літар, ёсць знакі для спалучэння гукаў) о («ё») і спецыфічна беларускага гука ў («ў»), афрыкаты «дж» і «дз» перадаюцца дыграфамі. Усе літары выразна адрозніваюцца паміж сабою. Яны могуць ужывацца ў друкаваным і рукапісным выглядзе, маюць вялікую і радковую форму. Ёсць спецыяльны знак – апостраф.

. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў.