
- •Адказы на пытаннi да экзамену па бел.Мове.
- •1.Бел.Мова - нацыянальная мова бел.Народа, найважнейшы элемент нацыянальнай культуры.
- •2.Бел.Мова сярод iншых моу.
- •3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
- •4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
- •5.Гістарычныя умовы і асноуныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.
- •8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.
- •9. Фанетычная транскрыпцыя.
- •10. Гук як найдрабнейшая адзiнка мовы.
- •11. Галосныя гукi I iх класiфiкацыя.
- •12. Змены галосных гукаў.
- •13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.
- •14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
- •15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
- •19. Гук [ў] у беларускай мове.
- •?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
- •21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
- •22. Пазiцыйныя I гiстарычныя чыргаваннi зычных гукау.
- •23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
- •24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
- •25. Склад. Складападзел.
- •26. Нацiск. Iнтанацыя.
- •?27. Фаналогiя. Асноуныя паняццi фаналогii.
- •28.Арфаэпія як раздзел мовазнауства.Прычыны адхіленняу ад літаратурнага вымаулення.
- •29. Вымауленне галосных.
- •Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах. (см.Следующий вопрос)
- •30. Вымауленне зычных гукау і іх спалучэнняу.
- •31. З гісторыі арфаэпіі.
- •32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
- •33. Пісьмо, яго віды.
- •34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
- •35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.
- •36. Паходжанне і развіцце беларускай графікі.
- •43. Правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. (глядзі пытанне 29).
- •44. Правілы правапісу галосных у складаных словах, у – ў.
- •45. Правілы правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання.
- •46. Правілы правапісу прыстаўных галосных і зычных.
- •47. Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака.
- •48. Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- •49. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
- •50. Правапіс вялікай літары.
- •§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
Гукі – мінімальныя адзінкі маўленчай плыні, якія характарызуюцца акустычнымі і перцэптыўнымі (звязаны з успрыняццем маўлення) прыметамі, а таксама з’яўляюцца вынікам працы маўленчага апарата чалавека.
Гукі – сегментныя, або лінейныя, фанетычныя адзінкі, пазбаўленыя значэння. Гукі з’яўляюцца будаўнічым матэрыялам для фанетычных адзінак больш высокага ўзроўню, г. зн., што гукі валодаюць утваральнай уласцівасцю . Але па гуках словы і адрозніваюцца. Так,словы мука і рука адрозніваюцца гукамі [м˚] і [р˚]. Гэта асноўныя функцыі гукаў – словаўтваральная і словаадрознівальная.
Гукі мовы маюць розныя ўласцівасці, таму і даследуюцца з розных бакоў: акустычнага (або фізі чнага), артыкуляцыйнага (або фізіялагічнага), перцэптыўнага (або ўспрымальнага) і функцыянальнага (або лінгвістычнага).
Акустычны (або фізічны) аспект дазваляе вывучаць гукі як фізічную з’яву. Акустыка (ад грэч. akustikos – слыхавы ) – раздзел фізікі, дзе вывучаюцца фізічныя ўласцівасці гукаў. Гукі мовы маюць такія фізічныя якасці, як сілу, вышыню, працягласць, тэмбр. Вуха чалавека ўспрымае паветраныя хвалі ў момант гаварэння як гукі, якія маюць розныя фізічныя якасці.
Пры артыкуляцыйных (або фізіялагічных) даследаваннях увага звяртаецца на працу маўленчых органаў, у выніку дзейнасці якіх і ўтвараюцца гукі. Артыкуляцыйна (ад лац. articulatio – членападзельнае вымаўленне) кожны гук утвараецца ў выніку складаных рухаў маўленчых органаў.
Перцэптыўны (або ўспрымальны) аспект дапамагае вывучыць гукі з п. гл. іх успрымання носьбітамі мовы. У паняцце перцэпцыі (ад лац. percepto – успрымаць) уваходзіць першасная апрацоўка
маўленчага сігнала і сістэма працэсаў інфармацыйнай перапрацоўкі тэксту.
Пры функцыянальным (або лінгвістычным) аспекце гук мовы ўтварае мноства гукаў маўлення, падобных па артыкуляцыйных і акустычных характарыстыках. Адно і тое ж слова, вымаўленае мужчынам і жанчынай, дзіцем і сталым чалавекам, будзе адрознівацца па сваіх характарыстыках: тэмбрам, асаблівасцямі будовы маўленчага апарата. Але кожны раз мы будзем успрымаць комплекс гукаў, вымаўлены рознымі людзьмі, як адно і тое ж слова. Гэта адбываецца таму, што існуе пэўны эталон гука, які знаходзіцца ў свядомасці чалавека, і згодна з якім гукі маўлення атаясамліваюцца. Значыць, гук мовы не канкрэтны гук, а абстракцыя – фанема. Фанемы вывучаюцца ў такім раздзеле мовазнаўства, як фаналогія.
Названыя аспекты вывучэння гукаў мовы (акустычны, артыкуляцыйны, перцэптыўны і функцыянальны) вельмі цесна звязаны паміж сабой, паколькі даследуюць адну і тую ж фанетычную адзінку (гук), але з розных бакоў. І толькі сукупнасць атрыманых фактаў дасць магчымасць разглядаць гукі мовы як цэласную з’яву.
Літара – гэта графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме адзначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў.
З гэтай прычыны ў сучаснай беларускай мове не ўсе гукі абазначаюцца асобнымі літарамі (напрыклад, для абазначэння мяккіх зычных гукаў няма асобных зычных літар – быў і біў, воз і вёз). Адна галосная літара можа абазначаць адзін або два гукі (сям’я [с’ам’jа], зелянее [з’эл’ан’эjэ]). Адна зычная можа абазначаць розныя гукі (з[з]акон, з[з’] лесу, бяроз[с]ка, з[с’] песні, з[ж]жаты, расказ[ш]чык – літара з мае 6 гукавых значэнняў).
Адны з гэтых значэнняў – асноўныя (алфавітныя), іншыя – другарадныя. Графіка вывучае толькі асноўныя (алфавітныя) гукавыя значэнні літар, г.зн. тыя, што выступаюць у моцнай пазіцыі (для галосных – пад націскам, для зычных – перад галоснымі ці санорнымі зычнымі). Замест алфавітнай літары не можа быць ужыта іншая без змены значэння слова (напрыклад: з[з]акон, з[з]орка). Другарадныя значэнні літары (дадатковыя, неалфавітныя) абазначаюць гукі, якія стаяць у слабай пазіцыі, напрыклад, зычныя перад іншымі (акрамя санорных) зычнымі ці ў канцы слова (бяроз[с]ка, з[с’] песні, з[ж]жаты, расказ[ш]чык). Такім чынам, графіка вывучае перадачу на пісьме гукаў моцных пазіцый, а перадача гукаў слабых пазіцый – сфера арфаграфіі.
Літары сучаснага беларускага алфавіта беларускай мовы па сваіх асноўных значэннях падзяляюцца на дзве групы: адназначныя і двухзначныя. Літары, якія перадаюць на пісьме адзін гук, называюцца адназначнымі. Да іх адносяцца а, о, э, у, ы, якія абазначаюць адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [ы], а таксама зычныя літары д, ж, дж, р, т, ў, ч, ш, якія ябазначаюць няпарныя цвёрдыя гукі [д], [ж], [дж], [р], [т], [ў], [ч], [ш].
Двухзначнымі з’яўляюцца літары, якія маюць два гукавыя значэнні. Гэтыя літары абазначаюць парныя цвердыя і мяккія зычныя: б – [б] і [б’], в – [в] і [в’], г – [г] і [г’], [г] і [г’], дз – [дз] і [дз’], з – [з] і [з’], к – [к] і [к’], л – [л] і [л’], м – [м] і [м’], н – [н] і [н’], п – [п] і [п’], с – [с] і [с’], ф – [ф] і [ф’], х – [х] і [х’], ц – [ц] і [ц’], а таксама галосныя літары е, ё, ю, я, і (ётаваныя).
Ётаваныя галосныя (яны двухзначныя) у рознай пазіцыі маюць рознае значэнне:
1) абазначаюць адну і тую ж фанему (той галосны, які чуецца ў іх назве) і мяккасць або цвёрдасць папярэдняга зычнага: ва[а]ду і вя[а]ду, во[о]з і вё[о]з, вы[ы]ць і ві[і]ць, мэ[э]ра і ме[э]ра, лу[у]к і лю[у]к;
літары а – я о – ё і – ы э – е у – ю
\ / \ / \ / \ / \ /
фанемы [а] [о] [і] [э] [у]
2) абазначаюць два гукі (спалучэнне етавага (j) з адпаведным галосным) у пяці пазіцыях:
1) у пачатку слова: явар [jавар], ельнік [jэл’н’ік], ёлка [jолка], юны [jуны], іхні [jіхн’і];
2) пасля галосных літар: заехаць [заjэхац’], заяц [заjац], знаёмы [знаjомы], працую [працуjу], краіна [краjіна];
3) пася мяккага знака: мільен [м’іл’jон], мільярд [м’іл’jарт], рэльеф [рэл’jэф], лью [л’jу], Ільіч [іл’jіч];
4) пасля апострафа: п’еса [п’jэса], аб’ем [абjом], інтэрв’ю [інтэрвjу], аб’ява [абjава], аб’інець [аб’jін’эц’];
5) пасля ў: кроўю [кроўjу], шчаўе [шчаўjэ], кустоўя [кустоўjа], салаўём [салаўjом], салаўіны [салаўjіны].
Для абазначэння мяккага зычнага гука [j] пасля галосных перад зычнымі і на канцы слова ўжываецца літара й (і нескладовае): чай, байка, майскі, вырай.