
- •Адказы на пытаннi да экзамену па бел.Мове.
- •1.Бел.Мова - нацыянальная мова бел.Народа, найважнейшы элемент нацыянальнай культуры.
- •2.Бел.Мова сярод iншых моу.
- •3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
- •4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
- •5.Гістарычныя умовы і асноуныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.
- •8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.
- •9. Фанетычная транскрыпцыя.
- •10. Гук як найдрабнейшая адзiнка мовы.
- •11. Галосныя гукi I iх класiфiкацыя.
- •12. Змены галосных гукаў.
- •13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.
- •14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
- •15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
- •19. Гук [ў] у беларускай мове.
- •?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
- •21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
- •22. Пазiцыйныя I гiстарычныя чыргаваннi зычных гукау.
- •23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
- •24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
- •25. Склад. Складападзел.
- •26. Нацiск. Iнтанацыя.
- •?27. Фаналогiя. Асноуныя паняццi фаналогii.
- •28.Арфаэпія як раздзел мовазнауства.Прычыны адхіленняу ад літаратурнага вымаулення.
- •29. Вымауленне галосных.
- •Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах. (см.Следующий вопрос)
- •30. Вымауленне зычных гукау і іх спалучэнняу.
- •31. З гісторыі арфаэпіі.
- •32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
- •33. Пісьмо, яго віды.
- •34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
- •35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.
- •36. Паходжанне і развіцце беларускай графікі.
- •43. Правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. (глядзі пытанне 29).
- •44. Правілы правапісу галосных у складаных словах, у – ў.
- •45. Правілы правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання.
- •46. Правілы правапісу прыстаўных галосных і зычных.
- •47. Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака.
- •48. Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- •49. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
- •50. Правапіс вялікай літары.
- •§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў. Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы. Асновай беларускай графікі з'яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя анакі і інш. Галоўная задача графікі — устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове, займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў. Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.
33. Пісьмо, яго віды.
Пісьмо́, пі́сьменнасць — форма фіксацыі вуснай мовы, якая служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і ў часе. У шырокім сэнсе, пісьмо — гэта ўсе графічныя элементы і правілы іх ужывання, з дапамогай якіх адзін чалавек можа запісаць нейкую інфармацыю, а другі яе прачытаць. Прычым паміж "пісьменнікам" і "чытачом" можа быць і час, і адлегласць.
Пісьмо выкарыстоўвае пэўную сістэму знакаў (малюнкаў, іерогліфаў, літар), і паводле аб'ёму значэння, якое перадае адзін знак, вызначаюцца 4 адмены пісьма: рысункавае (або піктаграфічнае; знак перадае агульны сэнс выказвання), ідэаграфічнае (знак перадае значэнне аднаго слова), складовае (або сілабічнае; знак перадае паслядоўнасць гукаў), літарна-гукавое (або фанаграфічнае; знак перадае адзін гук).
Вузей акрэсленыя адмены пісьма вызначаюцца паводле прыналежнасці да пэўных графічных сістэм (сучаснае індыйскае, японскае, карэйскае пісьмо; пісьмо на аснове арабскага, кірылаўскага, лацінскага алфавітаў).
Асноўныя сістэмы пісьма сучаснага свету.
У сучасным свеце найбольш распаўсюджаныя cістэмы пісьма: лацінская (~30 % зямнога насельніцтва), кітайская (~25 %), індыйская (~20 %), славяна-кірылаўская (~10 %), арабская (~10 %). Усімі іншымі сістэмамі карыстаецца ~5 % зямнога насельніцтва (1990).
Першыя спробы пісьмовай фіксацыі думак адносяцца да эпохі першабытнаабшчыннага ладу (каменнага веку, 8—6 тыс. да н.э.). Самай старажытнай адменай пісьма з'яўлецца піктаграфія (каля 4000 да н.э.), ідэаграфічнае пісьмо пачало фарміравацца неўзабаве (Старажытны Егіпет, каля 3200 да н.э.); складовае пісьмо — у 2 тыс. да н.э. (іншая думка — у Міжрэччы каля 3000 да н.э.; Гл. таксама: клінапіс), і прыблізна тады ж (Фінікія, каля 1600 да н.э.) з'яўляюцца гукава-літарныя сістэмы пісьма.
Вывучэннем пісьма як асаблівай знакавай сістэмы займаюцца такія дысцыпліны, як граматалогія, эпіграфіка і палеаграфія.
Пісьмо з'яўляецца пашырэннем чалавечае мовы ў часе і прасторы. У IV стагоддзі да нашай эры складанасць гандлёвых адносін і адміністрацыйнага кіравання пераўзвысілі здольнасці чалавечай памяці, і пісьмо стала больш найдзеным спосабам уліку і прадстаўлення ўзаемадзеянняў на пастаяннай аснове. Як у Месаамерыцы, так і ў Старажытным Егіпце пісьмо развівалася праз календары і палітычную неабходнасць запісу грамадскіх і прыродных падзей.
Віды пісьма. Асноўныя віды пісьменнасцей (метады запісу маўлення) з большага падзяляюцца на чатыры катэгорыі: лагаграфічныя, складовыя, літарныя і характарыстычныя. Ёсць яшчэ адна, пятая катэгорыя — ідэаграфічнае пісьмо (знакі-паняцці), якая ніколі не была развіта да ўзроўню прадстаўлення мовы. Шостая катэгорыя — піктаграфічнае пісьмо, сама праз сябе не з'яўляецца дастатковай для прадстаўлення мовы, але часта складае аснову лагаграфічных сістэм.
Лагаграмы.
Лагаграма (словазнак) ўяўляе сабой запіс знакаў, якія адлюстроўваюць асобныя словы ці марфемы. Каб запісаць маўленне, патрабуецца вялікая колькасць словазнакаў, а каб вывучыць іх, спатрэбіцца шмат гадоў. Гэта з'яўляецца асноўнай заганай лагаграфічнага пісьма ў параўнанні з алфавітным. Аднак, пасля таго, як такая мова вывучана, праяўляецца яго галоўная перавага — хуткасць чытання. Ніводная сістэма пісьма не з'яўляецца цалкам лагаграфічнай: усе яны разам з лагаграмамі маюць фанетычныя кампаненты («лагасілабічныя» кампаненты ў выпадку кітайскага пісьма, клінапісу і пісьма мая, дзе сімвал можа азначаць марфему, склад альбо тое і другое; «лагакансанантныя» кампаненты ў выпадку іерогліфаў). Многія з іх уключаюць ідэаграфічныя кампаненты (кітайскія «радыкалы», іерагліфічныя «азначальнікі»). Напрыклад, у пісьме мая сімвал для «плаўніка» вымаўляецца «ка», і ён таксама выкарыстоўваецца для прадстаўлення складу «ка», незалежна ад таго, ці неабходна звярнуць увагу на вымаўленне лагаграмы або калі лагаграма адсутнічае. У кітайскім пісьме каля 90% сімвалаў злучаюцца семантычным (сэнсавым) элементам, які называецца радыкалам, з сімвалам для абазначэння вымаўлення, які назваецца фанетычным. Аднак, фанетычныя элементы дапаўняюць лагаграфічныя элементы, а не наадварот.
Асноўнай лагаграфічнай сістэмай, якая выкарыстоўваецца ў цяперашні час, з'яўляюцца кітайскія іерогліфы, што выкарыстоўваюцца з некаторымі зменамі ў розных мовах Кітая, Японіі і, у меншай ступені, у карэйскай мове Паўднёвай Карэі. Іншы прыклад — класічнае «пісьмо і».
Складовае пісьмо.
Складовае пісьмо ўяўляе сабой набор пісьмовых знакаў, якія прадстаўляюць (з той ці іншай ступенню дакладнасці) склады. Знак у складовым пісьме звычайна адлюстроўвае спалучэнне галосны-зычны, або проста адзін галосны гук. Але ў некаторых выпадках знакі адлюстроўваюць больш складаныя склады (напрыклад, зычны-галосны, ці проста адзін галосны гук).
Складовае пісьмо лепш за ўсё падыходзіць для моў з адносна простай структурай складу, такіх, як японская. з іншых моў, якія выкарыстоўваюць складовае пісьмо, можна назваць мікенскае лінейнае пісьмо Б, пісьмо чарокі і ндзюка, крэольская мова Сурынама на аснове англійскай мовы, а таксама мова ваі ў Ліберыі. Большасць лагаграфічных сістэм маюць моцныя складовыя кампаненты. Эфіопскае пісьмо, хоць яно тэхнічна заснавана на альфавіце, мае злітныя зычныя і галосныя гукі, таму гэтае пісьмо вывучаецца так, быццам бы яно складовае.
Алфавіты.
Алфавіт — гэта невялікі набор сімвалаў, кожны з якіх прыкладна прадстаўляе або гістарычна прадстаўляў гукі мовы. У ідэальным фоналагічным алфавіце фанемы і літары ідэальна адпавядаюць адно аднаму ў абодва бакі: той, хто піша можа прадказаць напісанне слова, ведаючы яго вымаўленне, а той, хто кажа можа прадказаць вымаўленне слова, ведаючы яго напісанне. Для беларускай мовы такі алфавіт распрацоўваў Карусь Каганец у сваім Праекце беларускай азбукі.
Мовы часта развіваюцца незалежна ад іх сістэмы пісьма. Пісьменнасці пазычваюцца для іншых моў, першапачаткова для іх не прызначаных, таму ступень адпаведнасці літар алфавіта моўным фанемам значна вагаецца ад адной да іншай мовы і нават ў межах адной мовы.
Кансанантнае пісьмо (алфавіт зычных).
У большасці блізкаўсходніх алфавітаў адлюстроўваюцца толькі зычныя гукі, галосныя часам могуць пазначацца дадатковымі дыякрытычнымі знакамі. Гэта ўласцівасць узнікла ў выніку ўплыву егіпецкіх іерогліфаў. Такія сістэмы называюцца абджадамі, што ў перакладзе з арабскай азначае «алфавіт».
Кансанантна-складовае пісьмо.
У большасці алфавітаў Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі галосныя пазначаюцца праз дыякрытычныя знакі або шляхам змянення формы галоснага. Такое пісьмо называецца абугіда. Некаторыя абугіды, такія як геэз і кры, вывучаюцца дзецьмі як складовыя, таму іх часта і адносяць да складовага пісьма. Аднак, у адрозненне ад сапраўднага складовага пісьма, у іх няма асобных знакаў для кожнага складу.
Часам тэрмін «алфавіт» абмяжоўваецца сістэмамі з асобных літар для зычных і галосных, напрыклад, лацінскі алфавіт, хоць абігуды і абджады таксама могуць адносіцца да алфавітаў. З гэтай нагоды грэчаскі алфавіт часта лічыцца першым алфавітам у свеце.
Гістарычны ўплыў сістэм пісьма.
З'яўленне пісьма праводзіць мяжу паміж перадгісторыяй і гісторыяй: гісторыя пачынаецца з пісьменствам. Наскальныя малюнкі і петрогліфы дагістарычных народаў можна лічыць папярэднікамі пісьменства, яны не могуць разглядацца як пісьмо, бо яны не перадаюць непасрэдна мову.
Сістэмы пісьма заўжды развіваліся і змяняліся ў залежнасці ад патрабаванняў людзей, якія іх выкарыстоўвалі. Часам форма, размяшчэнне і значэнне некаторых асобных знакаў таксама змяняліся з цягам часу. Прагледжвалася развіццё знакаў пісьма, можна даведацца пра патрэбы людзей, якія іх выкарыстоўвалі, а таксама пра змены гэтых патрабаванняў з часам.