- •Адказы на пытаннi да экзамену па бел.Мове.
- •1.Бел.Мова - нацыянальная мова бел.Народа, найважнейшы элемент нацыянальнай культуры.
- •2.Бел.Мова сярод iншых моу.
- •3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
- •4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
- •5.Гістарычныя умовы і асноуныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.
- •8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.
- •9. Фанетычная транскрыпцыя.
- •10. Гук як найдрабнейшая адзiнка мовы.
- •11. Галосныя гукi I iх класiфiкацыя.
- •12. Змены галосных гукаў.
- •13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.
- •14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
- •15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
- •19. Гук [ў] у беларускай мове.
- •?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
- •21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
- •22. Пазiцыйныя I гiстарычныя чыргаваннi зычных гукау.
- •23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
- •24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
- •25. Склад. Складападзел.
- •26. Нацiск. Iнтанацыя.
- •?27. Фаналогiя. Асноуныя паняццi фаналогii.
- •28.Арфаэпія як раздзел мовазнауства.Прычыны адхіленняу ад літаратурнага вымаулення.
- •29. Вымауленне галосных.
- •Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах. (см.Следующий вопрос)
- •30. Вымауленне зычных гукау і іх спалучэнняу.
- •31. З гісторыі арфаэпіі.
- •32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
- •33. Пісьмо, яго віды.
- •34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
- •35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.
- •36. Паходжанне і развіцце беларускай графікі.
- •43. Правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. (глядзі пытанне 29).
- •44. Правілы правапісу галосных у складаных словах, у – ў.
- •45. Правілы правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання.
- •46. Правілы правапісу прыстаўных галосных і зычных.
- •47. Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака.
- •48. Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- •49. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
- •50. Правапіс вялікай літары.
- •§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.
2. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
3. Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.
24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
Літары д і т, калі знаходзяцца перад я, е, ё, ю, i, ь ці перад мяккай літарай в, пераходзяць адпаведна ў дз і ц: дзень, дзядзька, дзьвесьце, дзьверы, цьвёрды. Гэта завецца дзеканнем і цеканнем.
У словах замежнага паходжання замест мяккіх дз і ц ужываюцца цвёрдыя д і т: дынастыя, тэма, тэлеграма. Але перад некаторымі суфіксамі могуць захоўвацца мяккія дз і ц: лідзіраваць, камандзіроўка.
Прыстаўны зычны в вымаўляецца й пішацца перад націскнымі о, у на пачатку слова: вочы, восень, вожык, вушы, вусны, Ворша.
Прыстаўны в зьяўляецца таксама ў сярэдзіне слова пасьля прыставак: завулак, навука, ніводзін, увосень.
! Прыстаўнога в не бывае:
1) У словах, дзе о не пад націскам пераходзіць у а: возера - азёры. Выключэньне складаюць словы і ўтвораныя ад іх: вока - вачэй, востры - вастрыць, вакол - ваколіца, вожык - важаняты.
2) У спрадвечна беларускіх словах, у якіх у разьвілося з в: унук, учора, улада, успамін ды некаторых інш.
3) У словах замежнага паходжаньня, небеларускіх имёнах ды прозьвішчах, небеларускіх геаграфічных назвах: унівэрсытэт, Гербэрт Уэлс, Уфа.
Прыстаўны зычны г перад галоснымі зьяўляецца ў спрадвечна беларускіх словах: гэты, гэй, гэтулькі, дагэтуль.
Прыстаўны зычны г таксама сустракаецца на пачатку словаў замежнага паходжання: гісторыя.
25. Склад. Складападзел.
Склад – гэта мінімальная фанетыка-фаналагічная адзінка маўленчай плыні. Склад можа быць аднагукавой (о, а і г.д.) або шматгукавой адзінкай (ма, дом, пры і г.д.). У складзе заўсѐды адзін гук (звычайна галосны) з’яўляецца складаўтваральным (або складовым), а астатнія гукі – нескладаўтваральнымі (або нескладовымі), якія прымыкаюць да складаўтваральнага.
Склад – фанетыка-фаналагічная адзінка, якая рэалізуецца не як паслядоўнасць гукаў, а як цэласны артыкуляцыйны комплекс. У складзе паміж гукамі дзейнічюць правілы каартыкуляцыі, калі артыкуляцыі суседніх гукаў накладваюцца адна на адну.
У лінгвістыцы існуюць некалькі тэорый склада, якія па-рознаму ўплываюць на межы складападзелу.
1. Экспіраторная тэорыя разглядае склад як спалучэнне гукаў, якое вымаўляецца адным штуршком выдыхаемага паветра: кні-га, ма-ла-ко. Аднак гэтая тэорыя не можа растлумачыць усіх выпадкаў. Так, выклічнік тпру з’яўляецца аднаскладовым, але змычка губ у гуку [п] як бы разрывае паветраны струмень на дзве часткі. Слова ау! – двухскладовае, але вымаўляецца адным штуршком выдыхаемага паветра.
2. З пункту гледжання тэорыі мускульнага напружання склад вымаўляецца адным імпульсам мускульнага напружання. Кожны імпульс складаецца з трох фаз: узрастання напружання, яго максімуму і спаду. Найменшы ўзровень мускульнага напружання і будзе паказваць на межы склада. Напружанне вельмі часта залежыць ад месца націску ў слове: пош-та, дош-ка, за-прос, аль-ба-трос (як правіла зычныя прымыкаюць да націскнога склада). Аднак у адным і тым жа слове можна па-рознаму ўзмацніць ці аслабіць мускульнае напружанне: то-рмаз і тор-маз, лам-бард і ла-мбард.
Экспіраторная тэорыя і тэорыя мускульнага напружання характарызуюць склад як мінімальную вымаўленчую адзінку.
3. У сучаснай лінгвістыцы найбольшае распаўсюджанне атрымала санорная тэорыя склада, заснаваная на акустычных крытэрыях. Склад – гэта хваля санорнасці, гучнасці. У складзе спалучаюцца гукі з рознай ступеню гучнасці. Найбольш гучны – складовы гук. Схематычна ўсе гукі па ступені гучнасці можна абазначыць лічбамі: галосныя – 4, санорныя гукі – 3, шумныя звонкія – 2, глухія – 1. Напрыклад, слова рукзак адпавядае схеме 341241. Паколькі кожны склад характарызуецца паступовым узмацненнем гучнасці, а складападзел адбываецца ў месцы найбольшага спаду гучнасці, то падзел на склады ў слове рукзак мае наступны выгляд: 34-1241 (ру-кзак).
У хвалі гучнасці столькі складоў, або вяршынь санорнасці, колькі пікаў у хвалі. Цяжкасці вывучэння склада звязаны з тым, што ѐн не суадносіцца са значымымі адзінкамі, а вылучаецца толькі на аснове фанетычных характарыстык.
Разуменне склада як спалучэння галоснага з адным або некалькімі зычнымі шырока распаўсюджана ў фанетычнай літаратуры, што адлюстроўваецца і ў тэрміналогіі: адкрытыя склады – гэта склады, якія заканчваюцца на галосны (сто, тры, ло), закрытыя склады заканчваюцца на зычны (ан, сон), прыкрытыя склады пачынаюцца з зычнага (мы, ѐн [jон] ), непрыкрытыя склады пачынаюцца з галоснага (а-га-род, э-ра). Непрыкрытыя склады ў беларускай мове сустракаюцца вельмі рэдка (найчасцей у запазычаных словах), паколькі дзейнічае тэндэнцыя ператвараць непрыкрытыя склады ў прыкрытыя шляхам развіцця прыстаўных і ўстаўных гукаў: клі-[jэ]нт, во-зе-ра.
Склада-марфемная арганізацыя слова ў беларускай мове мае наступныя прыметы.
1. Каля 90% беларускіх слоў змяшчае ад 2 да 4 складоў: ва-да, со-не-чны, га-ра-дска-я.
2. У беларускай мове морфы могуць быць нулявымі (сад-□, конь-□), нескладовымі (напрыклад, марфемы ў ―звязаным‖ выглядзе: дарож-к-а, рыб-к-а), аднаскладовымі (школь-н-ы, снеж-н-ы), шматскладовымі (восень-ск-і, раслін-ны).
3. Суадносіны паміж складам і марфемай цесна звязаны з марфалагічнымі асаблівасцямі канкрэтнай мовы, перш за ўсѐ з размежаваннем службовых і знамянальных слоў і з агульнай складанасцю слова. Чым складаней марфалагічная структура слова, тым больш кароткімі павінны быць марфемы. Таму ў беларускай мове магчымы марфемы, якія выражаюцца адным гукам: кніж-к-а, у-летку, з-лѐт, зруч-н-ы.
Цесная ўзаемасувязь паміж складовымі і марфемнымі межамі адсутнічае. Адсюль магчыма нестабільнасць пры складападзеле, рухомасць у складовай структуры марфем і слова як з пункту гледжання колькасці складоў, так і з пункту гледжання іх будовы.
Тым не менш можна прасачыць пэўную ўзаемасувязь паміж складам і марфемай. Сярэдняя працягласць слова ў складах звычайна будзе блізкай да яго сярэдняй даўжыні ў марфемах. Фанемна-складовая арганізацыя розных тыпаў марфем залежыць ад іх значэння і месца ў слове. Так, афіксы звычайна бываюць карацейшымі за карані, сярод афіксаў суфіксы карацейшыя за прэфіксы: па-глыб-е-ць, па-да-вяз-ва-ць, пры-смаль-ва-ць, рас-церуш-ы-ць.
4. Склад можа змяшчаць ад аднаго да некалькі морфаў, а таму ў складзе могуць праходзіць марфемныя стыкі: з-мы-ць, піл-ав-а-ц-ца, па-мк-ну-ц-ца.
5. Для склада-марфемнай арганізацыі слова характэрна абмежаванне ў канцавых пазіцыях слова больш моцна, чым у сярэдзіне. Стык кораня з суфіксам або суфікса з суфіксам дапускае большую свабоду, чым на стыку прыстаўкі і кораня: люб-ім-ы, люб-ім-ец, люб-ім-іц-а, люб-ім-чык.
Складападзел – гэта мяжа паміж двума складамі, размешчанымі адзін за адным у маўленчай плыні. Розныя тэорыі да вызначэння склада па-рознаму акрэсліваюць месца складовай мяжы.
Існуюць асноўныя прынцыпы складападзелу.
Прынцып павелічэння гучнасці. Згодна з гэтым прынцыпам пачатковы гук склада з’яўляецца найменш гучным, а апошні гук склада – самым гучным, г.зн. складовым. Напрыклад, мі-стык (34-1141), сла-не-чнік (134-34-1341).
Прынцып імкнення да адкрытых складоў, што заканчваюцца на галосны: ску-пка, ва-ра-жбіт, гі-гі-е-ніст. Калі неканцавыя склады адкрытыя, то ўсе інтэрвакальныя зычныя (за выключэннем гукаў [j], [ў], якія закрываюць папярэдні склад) адыходзяць да наступнага склада: ва-лѐ-нкі, змя-кча-льны; ва-лей- бол, лаў-ка,дрэў-ка, лей-ка. У беларускай мове пераважае адкрыты і прыкрыты тып склада, які будуецца па схеме ―зычны + галосны‖.
Складападзел адбываецца на месцы найбольшага спаду гучнасці: паміж самым гучным гукам (галосным) і наступным зычным. Складападзел можа ўскладніцца, калі ў сярэдзіне слова знаходзяцца зычныя ў інтэрвакальным становішчы. Гукі [й], [ў] заўсѐды адносяцца да папярэдняга склада: траў-ка, паў-за, лей-ка, мой-ка. Улічваючы пералічаныя прынцыпы, складападзел будзе адбывацца наступным чынам:
1. інтэрвакальнае спалучэнне ―шумны + санорны‖ адносіцца да наступнага склада: ма-ла-дняк, мо-кнуць, сля-злі-вы;
2. інтэрвакальнае спалучэнне ―санорны + шумны‖ адносіцца да розных складоў, г.зн. складападзел праходзіць паміж гэтымі гукамі: та-бун-шчык, тай-га, тай-на, таў-кач;
3. інтэрвакальнае спалучэнне ―шумны + шумны‖ або ―санорны + санорны‖ адносяцца да наступнага склада: ску-рнік, сі-но-птык, ру-ле-тка, но-рма.
Складападзел – гэта фанетычны падзел на склады, які не заўсѐды супадае з марфемным чляненнем слова. Напрыклад, гурб-а (марфемны падзел) і гур-ба (складападзел); дэкрэт (марфемны падзел) і дэ-крэт (складападзел).
Правілы пераносу слоў на пісьме цесна звязаны з падзелам на склады. Гэта ўмоўныя правілы, якія звычайна супадаюць са складападзелам не на стыку марфем: ел-ка, гур-ба. Пры падзеле слоў для пераносу ўлічваецца і марфемная структура слова, калі апошнюю літару прыстаўкі нельга далучаць да кораня, а апошнюю літару кораня – да суфікса: пад-лі-чыць, спе-цы-фіч-ны.
