
- •Адказы на пытаннi да экзамену па бел.Мове.
- •1.Бел.Мова - нацыянальная мова бел.Народа, найважнейшы элемент нацыянальнай культуры.
- •2.Бел.Мова сярод iншых моу.
- •3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
- •4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
- •5.Гістарычныя умовы і асноуныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.
- •8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.
- •9. Фанетычная транскрыпцыя.
- •10. Гук як найдрабнейшая адзiнка мовы.
- •11. Галосныя гукi I iх класiфiкацыя.
- •12. Змены галосных гукаў.
- •13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.
- •14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
- •15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
- •19. Гук [ў] у беларускай мове.
- •?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
- •21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
- •22. Пазiцыйныя I гiстарычныя чыргаваннi зычных гукау.
- •23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
- •24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
- •25. Склад. Складападзел.
- •26. Нацiск. Iнтанацыя.
- •?27. Фаналогiя. Асноуныя паняццi фаналогii.
- •28.Арфаэпія як раздзел мовазнауства.Прычыны адхіленняу ад літаратурнага вымаулення.
- •29. Вымауленне галосных.
- •Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах. (см.Следующий вопрос)
- •30. Вымауленне зычных гукау і іх спалучэнняу.
- •31. З гісторыі арфаэпіі.
- •32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
- •33. Пісьмо, яго віды.
- •34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
- •35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.
- •36. Паходжанне і развіцце беларускай графікі.
- •43. Правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. (глядзі пытанне 29).
- •44. Правілы правапісу галосных у складаных словах, у – ў.
- •45. Правілы правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання.
- •46. Правілы правапісу прыстаўных галосных і зычных.
- •47. Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака.
- •48. Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- •49. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
- •50. Правапіс вялікай літары.
- •§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
19. Гук [ў] у беларускай мове.
Пасля галосных літара у заўсёды пераходзіць у літару ў: улез у сад - увайшлi ў хату. Літара ў можа знаходзіцца на пачатку, у сярэдзіне і ў канцы слова: праўда, воўк, поўны, доўга, iшоў, быў.
Гук [ў] вымаўляецца таксама замест гуку [в] пасьля галосных перад зычнымі. У адпаведных выпадках у гук [ў] пераходзіць гук [л]: казала - казаў.
Літара ў не ўтварае самастойнага складу, таму й завецца - у нескладовае.
Ужываньне літары ў ёсьць адною з асноўных адметнасьцяў беларускае мовы, якою нельга грэбаваць.
?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
Фанетычнымі працэсамі называюць змены гукаў у межах фанетычнага слова пад уздзеяннем суседніх гукаў або агульных умоў вымаўлення: уплыў пачатку або канца слова, націску, тыпу склада.
Фанетычныя змены, што ўзнікаюць пад уплывам суседніх гукаў у маўленчай плыні, называюцца камбінаторнымі зменамі. Асноўнымі іх відамі з’яўляюцца асіміляцыя, дысіміляцыя. Галоўнай прычынай камбінаторных змен гукаў можна назваць артыкуляцыйную звязнасць гукаў, асабліва суседніх: рэкурсія (канец артыкуляцыі) папярэдняга гука ўзаемадзейнічае з экскурсіяй (пачаткам артыкуляцыі) наступнага. У выніку гэтага адбываюцца якасныя змены, калі артыкуляцыя, характэрная толькі для аднаго з гукаў, распаўсюджваецца і на іншыя.
У залежнасці ад напрамку ўплыву гукаў адрозніваюць камбінаторныя змены прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя. Пры рэгрэсіўных зменах назіраецца ўплыў наступнага гука на папярэдні (•←•). Гэта найбольш пашыраны від зменаў у сучаснай беларускай мове. Прагрэсіўныя змены заключаюцца ва ўздзеянні папярэдняга гука на наступны (•→•).
Усе камбінаторныя змены гукаў могуць быць кантактнымі і дыстактнымі. Кантактныя змены адбываюцца паміж суседнімі гукамі, якія знаходзяцца побач, а дыстактныя змены – у межах аднаго фанетычнага слова паміж гукамі, аддаленымі адзін ад аднаго.
Асіміляцыя (ад лац. assimilatio – прыпадабненне) – гэта прыпадабненне гукаў аднаго класа (зычных да зычных або галосных да галосных) у межах фанетычнага слова. Асноўнай прычынай узнікнення асіміляцыі з’яўляецца артыкуляцыйная звязнасць гукаў. Асіміляцыя можа быць поўнай і няпоўнай. Пры поўнай асіміляцыі адзін гук цалкам, па ўсіх прыметах прыпадабняецца да другога гука. Напрыклад, сшытак [ш:ытак], смяешся [с'м'∙а∙j∙э∙с':∙а], дакладчык [даклач:ык]. Як бачна з прыкладаў, поўная асіміляцыя характэрна для шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкат, калі яны знаходзяцца побач.
Пры няпоўнай асіміляцыі адзін гук прыпадабняецца да другога толькі па пэўных прыметах (прымеце), але адрозненне паміж гукамі захоўваецца: кніжка [кн'∙ішка], песня [п'∙э∙с'н'∙а]. У першым прыкладзе асіміляцыя адбываецца па глухасці, а ў другім – па мяккасці.
Для беларускай мовы найчасцей характэрна кантактная рэгрэсіўная асіміляцыя зычных па звонкасці-глухасці (лыжка [лышка], лічба [л'∙іžба]), мяккасці (смех [с'м'∙эх]), асіміляцыя шыпячых і свісцячых (пытаешся [пыта∙j∙э∙с':∙а], сшыць [ш:ы∙ц']), выбухных і афрыкат (лѐтчык [л'∙оч:ык], выкладчык [выклач:ык]).
Прагрэсіўная асіміляцыя ў сучаснай беларускай мове вельмі рэдкая. Напрыклад, утварэнне падоўжаных зычных: калоссе з былога калосьйе.
Дыстактная асіміляцыя характэрна ў асноўным для дыялектнай мовы і не з’яўляецца нарматыўнай: хулюган [х˚у∙л'˚∙уhан] замест хуліган [х˚у∙л'∙іhан], дзе другі гук [у] узнік у выніку асіміляцыі [і] да папярэдняга [у], паміж якімі ѐсць гук [л'].
Дысіміляцыя (ад лац. dissimilis – распадабненне) – гэта распадабненне двух або больш гукаў па якой-небудзь прымеце. Вельмі часта дысімілююцца гукі, аддаленыя адзін ад аднаго. У выніку дыстактнай рэгрэсіўнай асіміляцыі ўзніклі некаторыя літаратурныя словы: калідор ад фр. corridor. Але ў большасці выпадкаў дысіміляцыя характэрна для дыялектнай мовы і не з’яўляецца літаратурнай нормай: транвай замест трамвай, бонба замест бомба (кантактная рэгрэсіўная дысіміляцыя зычных), грэгарыянскі замест грыгарыянскі, прызідэнт замест прэзідэнт (дыстактная рэгрэсіўная дысіміляцыя галосных).