
- •Адказы на пытаннi да экзамену па бел.Мове.
- •1.Бел.Мова - нацыянальная мова бел.Народа, найважнейшы элемент нацыянальнай культуры.
- •2.Бел.Мова сярод iншых моу.
- •3.Бел. Лiтаратурная мова, яе вусная I пiсьмовая формы.
- •4.Лiтаратурная мова. Дыялектная мова. Дыялекты на Беларусi.
- •5.Гістарычныя умовы і асноуныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •6.Паняцце нормы.Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •7.Фанетыка як раздзел мовазнауства,яе прадмет I задачы.
- •8. Паняцце фанетычнага члянення моунай плынi.
- •9. Фанетычная транскрыпцыя.
- •10. Гук як найдрабнейшая адзiнка мовы.
- •11. Галосныя гукi I iх класiфiкацыя.
- •12. Змены галосных гукаў.
- •13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.
- •14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
- •15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
- •19. Гук [ў] у беларускай мове.
- •?20. Змены зычных. Аглушэнне звонкiх зычных на канцы слоў.
- •21. Асiмiляцыя. Дысiмiляцыя.
- •22. Пазiцыйныя I гiстарычныя чыргаваннi зычных гукау.
- •23. Фанетычнае падаужэнне I марфалагiчнае падваенне зычных гукау.
- •24.Дзеканне I цеканне. Прыстауныя зычныя гукi у беларускай мове.
- •25. Склад. Складападзел.
- •26. Нацiск. Iнтанацыя.
- •?27. Фаналогiя. Асноуныя паняццi фаналогii.
- •28.Арфаэпія як раздзел мовазнауства.Прычыны адхіленняу ад літаратурнага вымаулення.
- •29. Вымауленне галосных.
- •Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах. (см.Следующий вопрос)
- •30. Вымауленне зычных гукау і іх спалучэнняу.
- •31. З гісторыі арфаэпіі.
- •32. Графіка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.
- •33. Пісьмо, яго віды.
- •34. Гук і літара. Суадносіны літар і гукаў.
- •35. Беларускі алфавіт. Прынцыпы беларускай графікі.
- •36. Паходжанне і развіцце беларускай графікі.
- •43. Правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. (глядзі пытанне 29).
- •44. Правілы правапісу галосных у складаных словах, у – ў.
- •45. Правілы правапісу звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання.
- •46. Правілы правапісу прыстаўных галосных і зычных.
- •47. Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака.
- •48. Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.
- •49. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
- •50. Правапіс вялікай літары.
- •§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
14. Аканне I яканне у беларускай мове. Бегласць галосных.
Паводле думкі шматлікіх вучоных, аканне па сваім паходжанні – балцкая дыялектная з’ява, якая патрапіла ў беларускую мову ў перыяд яе фармавання (калі зыходзіць з гіпотэзы, што беларуская мова развівалася на балцкім моўным субстраце). У старабеларускіх тэкстах з’ява акання фіксуецца ўжо ў 14 стагоддзі.
А ці адрозніваецца беларускае аканне ад рускага? Безумоўна. Па-першае, беларускае аканне – гэта не толькі норма вымаўлення, але таксама і правапісная норма (бо асноўны прынцып беларускага правапісу – фанетычны: як чуецца, так і пішацца). Да-другое, у беларускай мове ў ненаціскной пазіцыі ў а можа пераходзіць не толькі о, але і э (рэчка, але рачны), а ў рускай – толькі о. Па-трэцяе, беларускае аканне не мае такой моцнай рэдукцыі, як рускае (мы кажам галава, не скарачаючы гучання першага і другога а, як гэта робіцца ў рускай мове).
Такім чынам, аканне – гэта пераход галосных о, э не пад націскам у а.
размова – размаўляць
нос – насы
сэрца – сардэчны
шэры – шараваты
У некаторых словах са складамі ро, ло ненаціскное о пераходзіць у ы:
гром – грымець
бровы – брыво
Ненаціскное э захоўваецца:
1. у першым складзе складаных слоў: рэдказубы, шэравокі;
2. у пачатку запазычаных слоў: экзамен, экскурсія;
3.у сярэдзіне запазычаных слоў пасля зацвярдзелых, а таксама пасля д, т: жэтон, рэспубліка, чэмпіён.
Выключэнне: даўно запазычаныя словы, дзе э перайшло ў а або ў ы, а таксама словы з канцавым –ар, -аль:
характар
брызент
адрас
камп’ютар.
Яканне (адна з формаў акання) – пераход е, ё ў першым складзе перад націскам у я:
Смех – смяяцца
сёстры – сястра
веліч – вялікі
Е незалежна ад націску захоўваецца ў словах:
1. іншамоўнага паходжання: калектыў, легенда, герой
(але ў даўно запазычаных словах яканне адбываецца: дзяжурны, каляндар, янот)
2. у прыназоўніку без і часціцы не заўсёды будзе пісацца літара е: без нас, не маю (але пры вымаўленні ў гэтых словах будзе адбывацца яканне, калі яны стаяць перад словам, у якім першы склад націскны).
Я незалежна ад націску захоўваецца ў словах месяц, цягнік, сувязь, пояс, лямант, памяць, пяць, тысяча і некаторых іншых (гэта так званае каранёвае і суфіксальнае я).
?Бегласць галосных
15. Артыкуляцыйная класiфiкацыя зычных гукау паводле спосабу утварання.
Спосаб утварэння гукаў характарызуецца тыпам перашкоды на шляху выдыхаемага паветра, а таксама спосабам пераадолення гэтай перашкоды. У адпаведнасці з гэтым усе зычныя гукі падзяляюцца на:
1. змычныя (або выбухныя, імгненныя). Пры іх утварэнні вылучаюцца дзве фазы артыкуляцыі: а. стварэнне поўнай змычкі актыўных органаў маўлення з пасіўнымі і б. рэзкае размыканне органаў маўлення. Калі паветраны струмень разрывае перашкоду, узнікае шум, падобны на выбух. Да змычных гукаў адносяцца: [б], [б'], [п], [п'], [д], [т], [g], [g'], [к], [к'];
2. шчылінныя (або фрыкатыўныя (ад лац. fricatio – трэнне ), працяжныя). Пры іх утварэнні актыўны орган збліжаецца з пасіўным, утвараючы шчыліну. Пры праходзе паветранага струменя праз гэтую шчыліну ўзнікае характэрны шум шчылінных зычных: [в], [в'], [ф], [ф'], [ў], [j], [х], [х'], [з], [з'], [с], [с'], [ж], [h], [h'], [ш];
3. змычна-шчылінныя (або афрыкаты (ад лац. affricata – прыцѐртая)). У працэсе ўтварэння афрыкат назіраецца спалучэнне змычнага і шчыліннага спосабаў. Органы маўлення спачатку змыкаюцца,а затым плаўна разыходзяцца. Да афрыкат адносяцца гукі [z], [z'], [ц], [ц'], [ž], [ч];
4. змычна-праходныя (або плаўныя) гукі. Ствараецца поўная змычка органаў у адным месцы з адначасовым праходам для паветранага струменя ў іншых месцах: [м], [м'], [н], [н'], [л], [л']. Паветра можа праходзіць як праз поласць носа, так і праз поласць рота. У залежнасці ад гэтага плаўныя гукі бываюць насавымі: [м], [м'], [н], [н'] (паветра ідзе праз насавую поласць) і ротавымі, або бакавымі: [л], [л'] (паветра ідзе праз ротавую поласць);
5. дрыжачы гук (або вібрант). Узнікае ў выніку дрыжання актыўных органаў. Кончык языка змыкаецца і размыкаецца з альвеоламі, у выніку чаго і ўзнікае вібрацыя. Вібрантам у беларускай мове з’яўляецца гук [р].
16. - //- паводле палаталiзацыi.
У беларускай мове дадатковай артыкуляцыяй зычных з’яўляецца палаталізацыя (ад лац. palatum – паднябенне). Яна выражаецца ў напружанні і пад’ѐме сярэдняй часткі языка да цвѐрдага паднябення. Пры дапамозе палаталізацыі ўтвараюцца мяккія (або палаталізаваныя) зычныя: [б'], [п'], [м'], [н'], [л'], [z'], [ц'], [к'], [х'], [г'], [h'], [з'], [с']. Паколькі для [j] асноўнай з’яўляецца сярэднеязычная артыкуляцыя, то ѐн называецца палатальным.
Зычныя гукі без дадатковай ―ѐтавай‖ артыкуляцыі называюцца цвѐрдымі, або непалаталізаванымі, велярызаванымі. Велярызацыя (ад лац. velaris – заднепаднябенны) – гэта дадатковая артыкуляцыя, пры якой, у адрозненні ад палаталізацыі, утвараюцца цвѐрдыя зычныя. Пры велярызацыі задняя частка спінкі языка падымаецца да мяккага паднябення.
Большасць зычных гукаў могуць утвараць пары па цвѐрдасці-мяккасці: [б]-[б'], [д]-[z'], [т]-[ц'], [з]-[з'], [с]-[с'], [в]-[в'] і г.д. У беларускай мове гук [j] не мае адпаведнага цвѐрдага, а гукі [ž], [ж], [ч], [ш], [р], [ў] заўсѐды цвѐрдыя і не маюць мяккіх адпаведнікаў.
17. -//- паводле месца утварэння.
Па месцы ўтварэння ўсе зычныя гукі ў залежнасці ад актыўнасці тых ці іншых органаў маўлення падзяляюцца на губныя, або лабіяльныя (ад лац. labialis – губны) і язычныя. Гэта значыць, што ў губных зычных актыўным органам маўлення з’яўляецца ніжняя губа, а ў язычных такім органам будзе язык.
У залежнасці ад таго, да якога пасіўнага органа дакранаецца актыўны (ніжняя губа), губныя зычныя гукі падзяляюцца на наступныя падгрупы: 1. губна-губныя, або білабіяльныя (ад лац. bi, bis – двойчы + labialis – губны). Пры іх утварэнні ніжняя губа (актыўны орган) артыкулюе да верхняй губы (пасіўны орган): [б], [б'], [п], [п'] [м], [м'], [ў]; 2. губна-зубныя, або лабіяльна-дэнтальныя (ад лац. labium – губа + dens, dentis – зуб ). Ніжняя губа (актыўны орган) артыкулюе да верхніх зубоў (пасіўны орган): ): [в], [в'], [ф], [ф'].
Язычныя гукі ў залежнасці ад таго, якая частка языка з’яўляецца актыўнай, падзяляюцца на пярэднеязычныя (вымаўляюцца з паднятым кончыкам языка: [т], [д], [с], [с'], [з], [з'], [р], [ж], [ш], [ž], [ч], [z], [z'], [ц], [ц'], [н], [н'], [л], [л']); сярэднеязычны гук [j], пры вымаўленні якога актыўна працуе сярэдняя частка языка; заднеязычныя (актыўнай з’яўляецца задняя частка языка: [h], [h'], [g], [g'], [к], [к'], [х], [х']).
Язычныя гукі паводле пасіўнага органа, да якога артыкулюе язык, падзяляюцца на: 1. зубныя [т], [д], [з], [с], [z], [ц], [н], [л], [л'], [р]; 2. пярэднепаднябенныя: аднафокусныя [с'], [з'], [ц'], [z'], [н'] (маюць адно месца ўтварэння шуму) і двухфокусныя [ж], [ш], [ž], [ч] (маюць два месцы ўтварэння шуму); 3. сярэднепаднябенны: [j]; 4. заднепаднябенныя: [h], [g], [к], [х], [h'], [g'], [к'], [х'].
18. -//- паводле удзелу голасу i шуму.
Па ўдзеле голасу і шуму ўсе зычныя падзяляюцца на санорныя і шумныя гукі. Пры ўтварэнні санорных голас, або тон (перыядычныя ваганні галасавых звязак) пераважае над шумам: [м], [м'], [н], [н'], [л], [л'], [в], [в'], [ў], [р], [j].
Шумныя зычныя падзяляюцца на дзве групы: глухія і звонкія. Глухія з’яўляюцца чыстымі шумамі, у якіх зусім адсутнічае голас: [к], [к'], [п], [п'], [с], [с'], [ф], [ф'], [т], [ч], [ш], [х], [х'], [ц], [ц'].
У звонкіх зычных ѐсць і шум, і голас, але шум пераважае над голасам: [б], [б'], [г], [г'], [h], [h'], [д], [z], [z'], [ž], [ж], [з], [з'].
Глухія і звонкія зычныя ўтвараюць суадносныя пары: [п]-[б], [п']-[б'], [с]-[з], [с']-[з'], [т]-[д], [ц']-[z'], [х]-[h], [ш]-[ж], [ч]-[ž]. Трэба памятаць, што глухія [ф], [ф'] не маюць адпаведных звонкіх ([в], [в'] – санорныя!). Парай па звонкасці-глухасці з’яўляецца і [г]-[к] (найчасцей у сярэдзіне запазычаных слоў): э[гз]амен, ане[гд]от.
Артыкуляцыя, накіраваная на ўтварэнне асноўнага фокуса, называецца асноўнай. Акрамя асноўнай, пры ўтварэнні зычнага можа выкарыстоўвацца таксама дадатковая артыкуляцыя. Яна не змяняе асноўны характар шуму, а надае яму спецыфічнае адценне.