Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на пытаннi да экзамену па бел.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
326.08 Кб
Скачать

12. Змены галосных гукаў.

Гукі мовы як найдрабнейшыя гукавыя элемэнты, зь якіх складаюцца словы, звычайна выступаюць не ізалявана, адасоблена, а знаходзяцца ў акружэньні іншых гукаў. Суседнія гукі ўплываюць на вымаўленьне галосных, якое залежыць таксама ад іх націскнога або ненаціскнога становішча. Ненаціскныя галосныя вымаўляюцца карацей, чым галосныя пад націскам. У сувязі з гэтым адрозьніваюць дзьве асноўныя пазыцыі гукаў:

Моцная пазыцыя бывае тады, калі характэрныя прыметы гука не залежаць ад мейсца ў слове, ад суседніх гукаў. Для галосных моцная пазыцыя — пад націскам.

Слабая пазыцыя праяўляецца ў тым, што гук падпадае пад уплыў суседніх гукаў або зьмяняецца ў залежнасьці ад мейсца ў слове. Для галосных слабая пазыцыя — ненаціскное становішча.

Зменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы з’яўляюцца аканне і яканне. (гл. Пытанне 14)

13. Пазiцыйныя I гiстарычныя чаргаваннi галосных гукаў.

Пазіцыйныя чаргаванні галосных абумоўлены пазіцыяй адносна націску, а таксама суседствам цвѐрдых або мяккіх зычных.

Не пад націскам якасці галосных праяўляюцца менш выразна, чым у націскных галосных. Ненаціскная пазіцыя для галосных з’яўляецца слабай, аднак у ѐй выразна вымаўляюцца галосныя [а], [і], [ы], [у]. Галосныя [о], [э] змяняюць сваю якасць і супадаюць у гуку [а]: р[э]кі – р[а]ка, в[о]чы – в[а]чамі, г[о]лас – г[а]ласаваць (пасля цвѐрдых зычных [о], [э]→[а] ва ўсіх ненаціскных складах), [л'э]с – [л'а]сны – [л'э]снічоўка, [в'о]дры – [в'а]дро (пасля мякіх зычных [о], [э]→[а] толькі ў першым складзе перад націскам). Пасля цвѐрдых зычных галосныя [а], [о], [у] вымаўляюцца як у ізаляваным выглядзе, г.зн. уплыў суседніх зычных на іх вымаўленне амаль не праяўляецца: лом, сум, дам, дом. Пад уздзеяннем жа мяккіх зычных гэтыя галосныя набываюць больш пярэднюю артыкуляцыю.

Галосныя [э], [і] вымаўляюцца найбольш незалежна пасля мяккага зычнага перад цвѐрдым: лес, кіно, зіма. Пасля цвѐрдага зычнага галосныя [э], [і] змяшчаюцца ў сярэднюю зону ўтварэння: быў, мэта, бэз. А паміж двума мяккімі зычнымі [э], [і] становяцца больш закрытымі і напружанымі: піць, пень, ліць, ледзь.

Усе змены галосных пад уплывам суседніх зычных рэалізуюцца ў чаргаваннях з паралельнымі радамі, калі ў кожнай пазіцыі выступае аднолькавая колькасць гукаў.

Абазначэнні: t ‒ цвѐрды зычны,

t′ ‒ мяккі зычны,

a ‒ галосны.

Чаргаванне націскных галосных [о], [э] з ненаціскнымі [ы], [э] або [і] у складах [ро]→[ры], [ло]→[лы], [л'э]→[л'і] сумяшчае элементы пазіцыйнага і гістарычнага чаргавання, паколькі, з аднаго боку, залежыць ад пазіцыі адносна месца націску, а з другога, галосныя гукі паходзяць з былых напружаных [ъ], [ь].

Змены галосных у залежнасці ад месца націску і пазіцыі ў слове ўтвараюць паралельна-перасякальны тып пазіцыйных чаргаванняў націскных і ненаціскных галосных.

Найбольш пашыранымі мадэлямі гістарычных чаргаванняў галосных гукаў з’яўляюцца наступныя:

1. [э] – [о] везці – воз

2. [э] – [а] сесці – садзіць

3. [у] – [о] – [ы] сухі – сохнуць – высыхаць

4. [а] – [і] – [о] – нуль гука бяру – збіраць – збор – сабраць

5. [у] – [ав] кую – каваць

6. [а] – [у], [м], [н] вязаць – вузел, узяць – вазьму, мяць – мну

7. [а] – [он], [ім] імя – імѐны, зняць – зніму

8. [о], [э] – нуль гука радок – радка, дзень – дня

Галосныя [о], [э], [а], якія чаргуюцца з нулѐм гука, называюцца беглымі галоснымі: сон – сну, дзень – дня, журавель – жураўля.

Чаргаванні гукаў (і пазіцыйныя, і гістарычныя) адпавядаюць фанетычным законам мовы, адбываюцца ва ўсіх выпадках, калі гук аказваецца ў адпаведных умовах, і не ведаюць выключэнняў у пэўнай моўнай сістэме.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]