Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТРЕБОВАНИЯ К ОФОРМЛЕНИЮ ДИПЛОМНОЙ РАБОТЫ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
459.03 Кб
Скачать

Крытэрыі ацэнкі дыпломнай работы

Пры ацэнцы выпускной навукова-даследчай кваліфікацыйнай работы (дыпломнай работы) улічваецца: якасць навуковай інфармацыі (змест работы); адпаведнасць тэксту нормам літаратурнай мовы; афармленчая культура (элементы даведачага апарату, іх размяшчэнне).

У творчай дыпломнай рабоце ўлічваецца яшчэ і якасць яе творчай часткі.

Адзнака

Крытэрый адпаведнасці

Заўвагі

Дзесяць”

Тэма адпавядае праблематыцы спецыяльнасці; адрозніваецца актуальнасцю і навізной.

Правільна вызначаны аб’ект даследавання і прадмет; выразна сфармулявана праблема, прадугледжаная назвай тэмы; змест дыпломнай работы цалкам адпявадае тэме.

Праблема прааналізавана шматбакова.

Матэрыял, абраны для аналізу, дазваляе зрабіць правільныя высновы.

Змест выкладзены паслядоўна, лагічна. Фактычных памылак няма.

У працэсе даследавання атрыманы значныя вынікі, на якіх грунтуюцца пераканаўчыя высновы.

У даследаванні дастатковы навуковы і паняццевы апарат (спасылкі на аўтарытэтныя навуковыя крыніцы, айчынныя і замежныя; вывераная тэрміналогія, якая забяспечвае дакладнасць зместу).

Дасягнута моўна-стылёвае адзінства ў адпаведнасці з нормамі навуковага стылю: лексічнае напаўненне, сінтаксічныя канструкцы, міжфразовыя сувязі, дакладнасць тэрмінаўжывання і інш.

Выкладаючы вынікі дыпломнага даследавання, яго аўтар (выпускнік) павінен адлюстраваць:

‑ разуменне сувязі аналізуемай праблемы з фундаментальнымі светапогляднымі даследаваннямі

(праблемамі);

‑ веданне асноўных фактаў, гістарычных і сучасных, з даследчага вопыту Беларусі і замежных краін і ўменне іх выкарыстаць пры аналізе аб’екта і прадмета свайго даследвання;

‑ разуменне сэнсу перыядызацыі гістарычнага працэсу творчасці публіцыстаў i месца аналізуемага матэрыялу ў гэтым працэсе; веданне агульнага кантэксту навуковай літаратуры, датычнай да тэмы дыпломнай работы, i ўменне ўпісаць сваё даследаванне ў агульны навуковы кантэкст;

‑ асэнсаванае разуменне дзейнасці CMI, у першую чаргу нацыянальных, у рэчышчы нацыянальнай ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

Тэкст работы адпавядае нормам літаратурнай мовы (няма арфаграфічных, граматычных, пунктуацыйных, стылістычных памылак). Асноўны тэкст работы, даведачны апарат (у яго склад уваходзщь i

бібліяграфія) аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржстандарту. Магчымы адзінкавыя парушэнні ў афармленні. Работа вычытаная, апячатак няма.

Творчая частка адпавядае кожнаму з 4-х

крытэрыяў (гл.: “Творчая дыпломная работа выпускніка Інстытута журналістыкі”)

Дзевяць”

Змест дыпломнай работы ў цэлым адпавядае крытэрыям ацэнкі "Дзесяць". Але могуць быць два-тры нязначныя адхіленні, якія не маюць прынцыповага, канцэптуальнага характару.

Магчымы два-тры парушэнні нормы літаратурнай мовы; адзінакавыя парушэнні патрабаванняў Дзяржстандарту ў дачыненні да даведачнага апарату дыпломнай работы.

Творчая частка

(гл. адзнаку “дзесяць”)

Восем”

Пераважна адпавядае крытэрыям адзнакі балу "дзевяць". Работа адрозніваецца актуальнасцю i навізной; вызначаны аб'ект i прадмет даследавання; змест адпавядае тэме; выбраны для аналізу матэрыял дастатковы па аб'ёме i дазваляе зрабіць пэўныя высновы.

Дапушчаныя некаторыя адхіленні ад тэмы; навуковы апарат недастаткова адлюстроўвае тэарэтычны кантэкст па тэме дыпломнага даследавання.

Пералічаныя зместавыя недахопы не маюць істотнага ўплыву на канцэптуальны характар даследавання

Работа не зусім добра вычытаная (памылкі, апячаткі). Ёсць парушэнні ў афармленні навуковага апарату. Ёсць тэхнічныя недахопы.

Творчая частка

адпавядае 3-м крытэрыям (1, 2, 4)

Сем”

Тэма адпавядае праблематыцы спецыяльнасці, адрозніваецца актуальнасцю i навізной.

Выбраны для аналізу матэрыял дастатковы па аб'ёме; вывады часам не зусім пераканальныя.

Дасягнута моўна-стылёвае адзінства тэксту. Недастаткова адлюстраваны агульны кантэкст навуковай літаратуры па тэме i ўменне ўпісацца ў навуковы кантэкст.

Ёсць шэраг парушэнняў нормы літаратурнай мовы. Даведачны апарат, у прыватнасці навуковы, аформлены насуперак Дзяржстандарту.

Творчая частка

(гл. адзнаку “восем”)

Шэсць”

Крытэрыі набліжаныя да крытэрыяў адзнакі "Сем". Сустракаюцца недахопы канцэптуальнага характару (аўтарскія высновы ў асобных выпадках пярэчаць яго тэарэтычным пастулатам; назіраецца падмена навуковых паняццяў i інш.).

Тыя ж недахопы, толькі ў большай колькасці.

Творчая частка

адпавядае 2-м крытэрыям (1, 3)

Пяць

Пры адпаведнасці шматлікім пералічаным вышэй патрабаванням у рабоце невыразна сфармуляваныя мэта i задачы даследавання; недастатковы навуковы апарат для абгрунтавання правільнасці высноў. Не стае арыентацыі ў навуковых светапоглядах на праблему.

Пры наяўнасці шматлікіх моўных памылак i памылак афармленчых бал зніжаецца да "чатырох".

Творчая частка

(гл. адзнаку “пяць”)

Чатыры

Тэма дыпломнай работы адпавядае праблематыцы спецыяльнасці.

Дапушчаны ў самой рабоце істотныя адхіленні ад тэмы. Аналіз матэрыялу фрагментарны.

Навуковы апарат мала інфарматыўны.

Аўтар толькі ў асобных выпадках паказаў сувязь аналізуемай праблемы з фундаментальнымі светапогляднымі праблемамі.

Слаба адлюстраваны навукова-практычны кантэкст.

Тэкст часткова не адпавядае нормам літаратурнай мовы (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя памылкі). Шматлікія парушэнні ў афармленні даведачнага апарату i дыпломнай работы ў цэлым.

Творчая частка адпавядае аднаму крытэрыю (1).

Тры

Тэма даследавання не раскрыта.

Матэрыял для аналізу недастатковы па аб'ёме i не дазваляе зрабіць істотныя высновы.

У рабоце не адлюстраваныя факты з гісторыі беларускай i замежнай журналітыкі, значныя для даследавання.

Не раскрыты навукова-практычны кантэкст па тэме работы, а значыць, яе месца ў сучаснай журналістыцы.

Частыя выпадкі парушэння нормы літаратурнай мовы; работа нявычытаная. Асноўны тэкст работы i даведачны апарат аформлены з парушэннем патрабаванняў Дзяржстандарту.

Творчая частка

не адпавядае пералічаным крытэрыям.

У аснову кожнага ацэначнага бала пакладзены крытэрыі ацэнкі "дзесяць". Па меры i ступені неадпаведнасці гэтым крытэрыям наступная адзнака адпаведна зніжаецца на адзін бал адносна бала папярэдняга. На зніжэнне бала, акрамя зместавых недахопаў, істотна ўплываюць недахопы моўна-нарматыўныя i афармленчыя. Пра гэта паведамляецца ў графе "3aўвагi".

На канчатковую адзнаку абавязкова ўплывае сама абарона дыпломнай работы (лагічнасць, лаканічнасць, пераканаўчасць, упэўненасць, уменне выдзеліць істотнае, абгрунтаваць неабходнасць даследавання, выбару тэмы і метадаў, вычарпальнасць адказаў на пытанні членаў ДЭК і інш.).