Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТРЕБОВАНИЯ К ОФОРМЛЕНИЮ ДИПЛОМНОЙ РАБОТЫ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
459.03 Кб
Скачать

5. Архіўныя матэрыялы і заканадаўчыя:

а)Дела о выдачи ссуды под залог имений, находящихся в Минской губернии (имеются планы имений) 1884-1918гг. / Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). - Фонд 255. – Оп. 1. – Д. 802 – 1294, 4974-4978, 4980-4990, 4994-5000, 5015-5016.

6. Інтэрнэт-крыніцы:

Дейк,ван Т.А. Стратегии понимания связного текста / Т.А. ван Дейк, В. Кінч; пер. с англ. [Электронный ресурс]. – 2004. – Режим доступа: http://philologos.narod.ru/ling/dijk/htm.- Дата доступа 20.08.2004.

Женетт, Ж Границы повествовательности / Ж. Женетт // Фигуры: в 2т. / пер. С фр. С. Зенкина [Электронный ресурс]. – 1998. – Режим доступа: http://katrina-z.fromru.com/lib/genette.html. – Дата доступа: 12.09.2004.

7. Крыніцы на замежных мовах:

Berger,B. Dtr Tssay. Form und Geschichte / B. Berger. – Bern und Munchen, 1964.

Essay // The World Book Encyclopedia (International). – London; Sydney; Tunbringe; Wells; Chicago, 1994. – V.6: Е. – Р.330.

Karatkevich, U. The Land beneath white wings: A story / U. Karatkevich; transl. A. Weise, W. May. – Minsk, 1982.

Заўвага. У «Спіс выкарыстанай літаратуры» ўключаюцца толькі тыя літаратурныя крыніцы, на якія спасылаецца аўтар дыпломнай работы ў тэксце. Яны абазначаюцца ў квадратных дужках: [12, с. 6] - калі падаецца цытата; [гл.: 12], альбо [гл.: 12, с. 6-18] - калі даецца адсылка да крыніцы ў цэлым ці да яе часткі. Кропка ставіцца пасля квадратных дужак.

Афармленне бібліяграфічных спасылак

Бібліяграфічныя спасылкі на навуковую крыніцу ў тэксце дыпломнай работы выглядаюць, да прыкладу, так: А. Тэртычны піша: "Вся маса созданных в журналистике произведений распределяется на основе целого ряда принципов деления» [37, с. 5]. Першая лічба - гэта нумар бібліяграфічнай крыніцы ў "Спісе выкарыстанай літаратурьг', другая лічба - старонка ў названай крыніцы, на якой месціцца прыведзеная цытата.

Калі тэкст навуковай крыніцы не цытуецца, а раскрываецца сутнасць яго зместу, тады спасылка на навуковую крыніцу вы- глядае так [гл.: 16, с. 7-12].Калі спасылка на адну і тую ж крыніцу выпадае на адной старонцы некалькі разоў дык пішам [Тамсама, с. 10].

Спасылка ў тэксце на газетнае выданне і часопіснае

Спасылка на газетнае выданне ці на часопіснае, калі яно не занесена ў "Спіс выкарыстанай літаратурьгу тэксце дыпломнай работы бярэцца ў круглыя дужкі і выглядае так (Рэспубліка. 2011. 15 сак.). Калі ў газетным выданні болей за 8 старонак, пасля даты пазначаецца нумар старонкі (АиФ в Белоруссии. 2011. 6 апр. С. 12.). Тэма газетнага матэрыялу, яго аўтар, месцяцца ў дужках: (Анна Крючкова. Всесоюзные стройки. Неизвестное восстание в Темиртау // АиФ в Белоруссии. 2011. 6 апр. С. 32).

У спасылцы на часопіснае выданне абазначаецца яго нумар (Полымя. 2010. №6. С. 15).

Калі ў спасылцы на газету замест даты хтосьці памылко- ва ставіць нумар выдання, дык чытач будзе шукаць не газету, а часопіс. Чаго не павінен дапускаць аўтар.

Тэхнічны стандарт дыпломнай работы

  1. Параметры ліста паперы: левае поле - 3 см; правае - 1 см; верхняе - 2 см; ніжняе - 2

Колькасць радкоў на старонцы: не меней як 29-30.

Камп'ютарны набор: 14-ы кегль.

Шрыфт: Times New Roman Cyr.

Міжрадковы інтэрвал: 1,5.

Інтэрвал паміж загалоўкам і самім тэкстам: 2-3 міжрадко- выя інтэрвалы.

  1. Тэкставы аб'ём дыпломнай работы: 50-60 старонак, пачы- наючы з "Уводзінаў" і канчаючы "Заключэннем" . Старонкі са спісам выкарыстанай літаратуры ў тэкставы аб'ём не ўваходзяць, як не ўваходзяць і старонкі з дадаткамі.

  2. Пры наборы нельга падмяняць знакі "працяжнік" ( - ) і "дэфіс" (-).

Працяжнікам абазначаюцца прамежкі паміж датамі: гады жыцця (1920-2010 гг.); гістарычныя даты у (Х-ХІ стст.); колькасныя абазначэнні "ад - да": (50-60 старонак).

Дэфісам абазначаюцца прыблізныя значэнні: 2-3 дні; 3-4 гады; 5-6 тысяч; 6-7 разоў і інш.

Стагоддзі прынята абазначаць рымскімі знакамі: канец XX - пачатак XXI стагоддзяў, вякоў (скарочана: стст.; вв. - менавіта дзвюма літарамі, хаця часта памылкова сустракаецца адна: канец XX - пачатак XXI ст.).

  1. Нумары старонак у тэксце дыпломнай работы пачынаюцца са старонкі "3". Месца лічбаў на старонцы - унізе, з правага боку па паласе набору. Так, як у кнізе.