Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory этнология.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
116.5 Кб
Скачать

48. Дрэваапрацоўчыя рамёствы беларусаў.

Цяслярства - адзiн з вiдаў дрэваапрацоўчых раместваў, звязаны з вырабам i ўстаноўкай драўляных канструкцый i дэталей вялiкiх памераў. Да цяслярства адносяцца работы па ўстаноўцы драўляных падмуркаў, сцен, падлогi, даху i г. д. Асноўныя вiды апрацоўкi драўнiны ў цяслярстве - рубка, абчэсванне, распiлока, габляванне, свiдраванне. Асноўныя iнструменты - сякеры, пiлы, долаты, свердлы, рубанкi i iнш. Сталярства спалучалася з цяслярствам, што абумоўлiвалася адзiнай функцыянальнай мэтай - арганiзацыяй жылога асяроддзя i стварэннем адпаведных жыллева-бытавых умоў. Разам з тым у адносiнах да жылля сталярка мела як бы прыладны характар i была сканцэнтравана на завяршальнай стадыi будаўнiцтва - аздабленнi жылля, лаў, хатняга начыння, прылад працы, мэблi i iнш. Часцей за ўсе сталяры спецыялiзавалiся на вырабе прадметаў iнтэр’ера i хатняй мэблi. Бондарства - выраб драўлянага посуду з клепак. Клепкi (падоўжаныя трапецападобныя цi акруглыя планкi) апрацоўвалi на варштаце з дапамогай струга, гэбля i гэблiна. У залежнасцi ад функцыянальнага прызначэння бондарныя вырабы можна падзялiць на групы: 1) посуд для вады i вадкiх рэчаў (транспартная бочка, кадушка, вядро, бiклага, конаўка) 2) посуд для захавання сельскагаспадарчых прадуктаў (бочка, кадзь, кубелец, кадушкi) 3) посуд для бытавых патрэб (кубел для адзення, жлукта, цэбар, дзяжа, даенка, маслабойка) 4) меры емiстасцi: бочка, карэц, осьмiна, чарнец. Стальмашнае рамяство - выраб транспартных гужавых сродкаў. Аб’ядноўвае шэраг функцыянальна блiзкiх промыслаў: выраб колаў, брычак, саней, вазкоў i iнш. Паводле канструкцыi i функцыянальнага прызначэння, усе гужавыя транспартныя сродкi падзяляюцца на 2 вялiкiя групы: палазныя (зiмнiкi ) i колавыя (летнiя).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]