Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory этнология.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
116.5 Кб
Скачать

45. Промыслы беларусаў. Збіральніцтва і бортніцтва.

Збiральнiцтва - адна з форм гаспадарчай дзейнасцi, збiранне гатовых дароў прыроды, у асноўным прадметаў харчавання i лекавых раслiн. У першабытным грамадстве iснавала побач з паляўнiцтвам i рыбалоўствам, займала важнае месца ў спажывецкай гаспадарцы i падрыхтавала ўмовы для вытворчай гаспадарцы. Сярод розных вiдаў збiральнiцтва для жыхароў Беларусi былi ўласцiвы збiранне траў i караняводаў, ягад i пладоў дзiкарослых дрэў, грыбоў, меду дзiкiх пчол, здабыванне раслiнных сокаў i iнш. Кожны з вiдаў збiральнiцтва адпавядаў мясцовым умовам жыццядзейнасцi, патрабаваў пэўных працоўных навыкаў i ўмення, звязанных з веданнем флоры, харчовых i лекавых якасцей пэўных раслiн, аптымальных спосабаў i прыемаў iх здабывання, первiчнай апрацоўкi i захавання. Як нiводны вiд гаспадарчага занятку чалавека, збiральнiцтва не патрабавала нейкiх асаблiвых прылад працы. Збiральнiцтва са старажытных часоў рэгламентавалася звычаёвым правам, якое вызначала агульны парадак, спосаб i час збiрання. Парушэнне агульнапрынятых правiлаў асуджалася грамадскай думкай.

Бортнiцтва - першапачатковая форма культурнага пчалярства, заснаванага на ўтрыманнi i развядзеннi пчолаў у “жывых вуллях” - натуральных або штучных дуплаў такiх дрэў, як хвоя, дуб, лiпа, радзей - асiна. Бортнiцтва прайшло 3 этапы развiцця: а) ахова i дагляд дзiкiх пчол у знойдзеных дуплах; б) утрыманне свядома раселенага рою ў прыстасаваных пад борцi натуральных дуплаў; в) развядзенне i ўтрыманне ў адмыслова зробленых борцях. Бортнiцтвам займалiся паўсюдна. Па меры распаўсюджвання i удасканальвання бортнiцтва складалася i бортнае права - спачатку звычаевае, а затым пiсанае, дзяржаўнае. У XVI - XVIII ст. ст. дзейнiчалi цэхi i брацтвы бортнiкаў. Бортнiкi плацiлi падатак, выконвалi павiннасцi i карысталiся пэўнымi льготамi i правамi. Бортнiцтва, як i ўсе iншыя гаспадарчыя заняткi чалавека, выпрацавала адмысловыя прылады i прыстасаваннi: лезiва, барта-невялiкая сякера з шырокiм лезам, нож для падрэзвання сотаў (медарэз, рэзiчка), пешня з прамым i сагнутым “лыжачкай” лязом на доўгiм пляхоўi. Новыя борцi выдзеўбвалiся задоўга да раення. На выдзеўбванне борцi патрабавалася 2 тыднi. Камера борцi падзялялася на тры часткi: галава (шапка), дзе знаходзiўся рой; сярэдзiна, дзе размяшчалiся соты; i дно (подак, под), куды спадалi мертвыя пчолы, рознае смецце, а пры неабходнасцi ставiлася падкормка - сыта ў драўлянай цi глiнянай мiсачцы. У канцы XV ст. поруч са спрадвечнымi борцямi пачалi выкарыстоўваць калоды - вуллi, выдзеўбаныя ў адпiлаваным кавалку дрэва. Па традыцыi калоды працяглы час усцягвалi на дрэвы i ставiлi на падкурах. У перыяд калоднага пчалярства ў асобных раенах Беларусi атрымалi распаўсюджанне пляцення вуллi - саламяннiкi i лазавiкi. Пераабсталяванне клод, першыя спробы якога фiксуюцца першай чвэрцю XIX ст. Яскрава сведчыла аб прызнаннi новага вулля - рамавага. К 30-м гадам XX ст. рамавы вулей канчаткова заваяваў усеагульнае прызнанне i выцеснiў калоду, якая праiснавала больш за тысячагоддзе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]