
- •1. Паняцце аб этналогіі. Аб’ект і прадмет этналагічных даследванняў .
- •2. Паняцце аб этнасе. Прыкметы этнасу. Іерархія этнічных супольнасцей.
- •4. Крыніцы этналагічнай навукі.
- •5. Метады этналагічных даследванняў.
- •10. Узнікненне беларускай этнаграфіі як навукі.
- •11. Гісторыя этналагічнага вывучэння Беларусі ў другой палове хіх- пачатку хх ст.Ст.
- •12. Гісторыя этналагічнага вывучэння Беларусі ў 20-80-я гг. Хх ст.
- •15. Асаблівасці календарнай абраднасці беларусаў.
- •16. Зімовы і веснавы цыкл у календарнай абраднасці беларусаў.
- •17. Летні і восенскі цыкл у каляндарнай абраднасці беларусаў.
- •18. Традыцыйныя рэлігійныя вераванні беларусаў.
- •28. Стравы ў сістэме харчавання беларускага этнасу.
- •29. Тыпалогія трапез у традыцыйнай культуры харчавання.
- •30. Народны застольны этыкет беларусаў.
- •31. Формы калектыўнай узаемадапамогі ў беларускім грамадстве.
- •35. Традыцыйная сямейная абраднасць. Радзільная абраднасць.
- •36. Традыцыйная сямейная абраднасць. Вясельная абраднасць.
- •37. Традыцыйная сямейная абраднасць. Пахавальная абраднасць.
- •39. Інтэр’ер традыцыйнага беларускага жылля.
- •40. Абрады, звычаі, павер’і звязаныя з жыллём.
- •41. Комплекс жаночага касцюма беларусаў.
- •42. Комплекс мужчынскага касцюма беларусаў .
- •43. Гаспадарчыя заняткі беларусаў. Земляробства.
- •44. Гаспадарчыя заняткі. Жывёлагадоўля.
- •45. Промыслы беларусаў. Збіральніцтва і бортніцтва.
- •46. Промыслы беларусаў. Рыбалоўства і паляўніцтва.
- •47. Кавальства, ганчарства, ткацтва на Беларусі .
- •48. Дрэваапрацоўчыя рамёствы беларусаў.
42. Комплекс мужчынскага касцюма беларусаў .
Мужчынскi касцюм беларусаў быў менш разнастайны, чым жаночы. Асноўныя яго формы былi агульнымi для ўсiх усходнеславянскiх народаў, што падцвярджаюць i назвы: сарочка, штаны, пояс, безрукаўка, шапка. Адным з самых неабходных элементаў мужчынскага касцюма беларусаў з даўнiх часоў з’яўляецца сарочка (кашуля, рубаха). На тэрыторыi Беларусi можна выдзялiць наступныя тыпы сарочак па крою: тунiкападобны, з палiкамi, на честцы i з плечавымi швамi. Самай старажытнай з’яўляецца сарочка тунiкападобнага крою. Яна была суцэльнай i без швоў на плячах. Па форме каўняра мужчынскiя сарочкi можна падзялiць на 3 тыпы:1) сарочкi з акруглым выразам вакол шыi, якi абшываўся вузкiм паскам матэрыялу шырыней 1-2 см. 2)сарочкi з адкладным каўняром. 3)сарочкi з высокiм стаячым каўняром. Такi каўнер мог мець разрэз цi па цэнтру, цi з левага боку. Рукавы ў сарочак былi двух тыпаў: прамыя i на манжэтах. Сарочкi былi доўгiя, амаль да каленаў. Насiлi iх на выпуск, паверх штаноў i абавязкова падпярозвалi поясам. Штаны шылiся з палатна, сукна, пасукна i фабрычных матэрыялаў. У Беларусi мужчынскiя штаны называлiся па-рознаму: “штаны”, “порты”, “нагавiцы” , “ганавiцы”, “суконнiкi”, “учкуры”i iнш. Здаўна абавязковай прыналежнасцю мужчынскага касцюма беларусаў з’яўляўся пояс (“крайка”, “акрайка”, “кушак”, “каснiк” i iнш.) У залежнасцi ад матэрыялу паясы можна падзялiць на суконныя i паўсуконныя. Па спосабу вырабу паясы дзеляцца на тры тыпы: пляценне, тканне i вязанне. Беларускi пояс звычайна ўпрыгожваўся разнастайным арнаментам (ромбы, квадраты, зорачкi, паскi i iнш.) у розным каляровым спалучэннi. Апрача паясоў, беларускiя сяляне насiлi скураныя рамянi (“рэмень”, “паруга”, “дзяга”, “дзяжка”). Даволi пашыранным на Беларусi быў комплекс мужчынскага адзення з безрукаўкай (“спанцэрка”, “жылетка”, “гуляйка” i iнш.) У залежнасцi ад крою мужчынскiя безрукаўкi былi двух тыпаў: прамыя i ў талiю. Пераважалi безрукаўкi прамога карою. Апрача шытых, былi вядомы i вязанне на спiцах безрукаўкi. Мужчынскi касцюм у адрозеннi ад жаночага не вызначаўся багаццем упрыгожванняў. З усiх састаўных частак, калi не лiчыць пояса, упрыгожвалася толькi сарочка i то пераважна святочная. Мужчынскiя шапкi выраблялiся з воўны, футра, сукна, а таксама саломы. Па спосабу вырабу iх можна падзялiць на шытыя, валеныя i пляценыя.На тэрыторыi Беларусi ў канцы XIX - пачатку XX ст. найбольш пашыраны былi мужчынскiя шапкi, якiя мелi форму цылiндра з плоскiм, паўсферычным, радзей чатырохвугольным верхам, i шапкi конусападобнай формы. Вядомы былi футровыя шапкi, пацягнутыя зверху сукном, часцей даматканым. У канцы XIX - пачатку XX ст. ст. бытавалi валяныя шапкi (“магерка”, “маргелка”, “валенка”, “”каўпак). Бытавалi яшчэ войлачныя шырокаполыя шапкi - “капелюшы”, цi “брылi”. У канцы XIX - пачатку XX ст. ст. паўсюдна ў Беларусi летнiм галоўным уборам мужчыны становiцца шапка з казырком (фуражка, шапка, картуз).