Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory этнология.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
116.5 Кб
Скачать

37. Традыцыйная сямейная абраднасць. Пахавальная абраднасць.

Пахавальна-памiнальная абраднасць змяшчала y сабе найбольш архаiчныя рысы, звязаныя з народнымi ўяўленнямi пра замагiльнае жыццё, пра душу, пра магчымасць зносiн з нябожчыкамi. У канцы XIX-пач.ХХ ст. у сялянскiм асяроддзi трывала бытавала перакананне, што чалавек павiнен сустрэць смерць у роднай хаце. Шырокае распаўсюджанне мелi павер`i, што некаторыя з`явы прыроды, жывёлы могуць прадказваць блiзкую смерць чалавека. Хавалi звычайна нябожчыка пасля абеду. Памiнанне памерлых (памiнкi) падзялялiся на два цыклы: пачатковы (у дзень пахавання, на трэцi, зрэдку – шосты, дзевяты, саракавы дзень, праз паўгода i год пасля смерцi), якi насiў сямейны характар i памiнкi ў пэўныя днi згодна з народным календаром, якiя насiлi большай часткай грамадскi характар. Апошнiя праводзiлiся па некалькi разоў на год, часцей – чатыры, у адпаведнасцi з порамi года: вясной (Радаўнiца, Наўскi вялiкдзень), летам (Траецкiя дзяды), восенню (Змiтраўскiя дзяды, Асянiны), зiмой (Маслечныя дзяды). У заходнiх раёнах Беларусi сярод каталiцкага насельнiцтва памiнкi здзяйснялi восенню ў т. зв. Задушны дзень, наступны дзень пасля Дня ўсiх святых. У пахавальна-памiнальнай абраднасцi iмкнулiся да драбнiц выконваць усе абрадава-магiчныя дзеяннi, захаваць усе звычаi.

38. Планіроўка традыцыйнага беларускага жылля. Тыпы забудовы двара.

1).Сельские поселения, где проживала большая часть белорусов, были очень дифференцированными по количеству жителей, их социальному положению, характеру их хозяйственной деятельности. В связи с этим сложилось несколько исторических типов поселений — «село, сельцо, весь, погост, слобода, застенок, околица» и т.д. Одним из наиболее ранних поселений на Беларуси считается погост (X—XI вв.). Первоначально он представлял собой податную единицу, позже — центр общины. Его типичным признаком было наличие церкви, прихода, по стоялого двора, корчмы. Другим видом сельских поселений являлись села, выступавшие в качестве центров мелких административно-территориальных единиц — волостей, а также центрами приходов и парафин. Такие поселения обязательно имели культовое сооружение (церковь либо костел), корчму, школу, волостную управу. Несколько меньшими по размерам и количеству населения были "вёскі, вeci, дзярэўні". деревенские поселения, где отсутствовала церковь. Они известны в Беларуси с XI столетия, а в XVII—XVIII веках так стали обозначать многодворные поселения, не имеющие административно-культовых сооружений. Самым маленьким по размерам типом поселения являлся застенок, по своему строению напоминавший хутор. Первоначально застенки были поселениями привилегированной и свободной части крестьян, но в XVI веке они стали преобразовываться в поселения зажиточных служилых сословий, в основном шляхты, представители которой за владение землей должны были исполнять военно-служебные обязанности. В документах XVI века упоминается такой тип поселений, как фольварк. Он представлял собой небольшое по­местье, которое было ориентировано на производство товарного хлеба. Фольварк состоял из деревянного усадебного типа дома с крыльцом и сенями, нескольких амбаров, сада, скотного двора, производственных сооружений, пригуменья.Еще одним историческим типом поселений на Беларуси было местечко. Местечки появились в XV—XVI веках в связи с распространением денежной ренты и были либо казенными, либо частновладельческими. Они имели площадь, костел или церковь, школу, дома-лавки торговцев, на въездах — заставы.

2). Адным з тыпаў сельскiх паселiшчаў IX - XI ст. ст., характэрных для ўсяго ўсходнеславянскага арыала, быў пагост. Можна меркаваць, што першапачаткова пагостамi называлiся тэрыторыi, якiя абкладвалiся данiнай. Паселiшчы гэтай тэрыторыi ўтваралi пагост - акругу. З цягам часу ў пагосце фармiравалася цэнтральнае паселiшча - з маенткамi феадала, царквою i г. д. Узнiкаў своеасаблiвы пагост - цэнтр. Тыпалагiчнымi прыметамi пагостаў-цэнтраў былi наяўнасць царквы з абшчыннымi могiлкамi i сядзiбай святара, сельскай забудовай вакол цэнтра, сельскага прыходу, некалькiх весак, што ўтваралi акругу. Знiкненне пагоста можна прымяркоўваць да перыяду канчатковага запрыгоньвання абшчынных земляў (XIII - XIV ст. ст.).

Ужо ў XI - XII ст. ст. жыхары сельскай абшчыны вымушаны ставiць свае дворышчы на “запрыгоненных” землях, часам па суседству з панскiм дворам. Узнiкае новы тып паселiшча - прыналежная ўладальнiку веска (сяло). У адрозненнi ад пагоста не абшчынны, а вотчынны цэнтр. Галоўная прыкмета сяла - наяўнасць панскага маентка. Селы як тып пасялення аказалiся досыць доўгавечнымi. Больш доўгi гiстарычны лес абумовiў i больш развiтую структуру забудовы сяла. Вядомы i шэраг iншых гiстарычных тыпаў паселiшчаў, якiя не з’яўлялiся грамадскiмi цi вотчынымi цэнтрамi. Яны ўзнiклi адасобленнымi адзiнкамi побач з пагостамi i селамi. Часта ў iх сялiлiся маладыя сем’i, адзеленыя ад бацькоў, а таксама розны служылы люд, былыя вайскоўцы i г. д. Такiя пасяленнi называлiся вескамi. У XVII ст., паводле iнвентароў, тэрмiн “веска” i “сяло” ужывалiся ў аднолькавай меры.

Старажытным тыпам з’яўляюцця хутары. Сам тэрмiн для Беларусi больш познi, прыўнесены ў XIX ст. i пазней, пад час сталыпiнскай, а потым польскай хутарызацыi. Аднак ад пачатку другога тысячагодзя шырока iснавалi ў беларускiх рэгiенах аналагiчныя гэтаму тыпу аднадворныя паселiшчы: дворышчы, двары, аднадворкi. Прычынай узнiкнення слабод на Беларусi з’яўляецца iмкненне феадалаў стымуляваць асваенне малапрыдатных для земляробства земляў. Другой прычынай стала запусценне цэлых рэгiенаў у вынiку войнаў XVI - XVII ст. ст. Былi выданы прывiлеi, паводле якiх пасяленцы на спустошаных землях вызвалялiся ад падаткаў на тэрмiн да 20 гадоў. Прамым параджэннем валочнай рэформы 1557г. з’яўляюцца засценкiУ адпаведнасцi з “Уставай на валокi” у большасцi рэгiенаў ВКЛ быў уведзены трохпольны севазварот. Уся сялянская зямля разбiвалася на тры палi з дакладна абазначанымi межамi. Пасля межавання памiж вымеранымi валокамi заставалiся адрэзкi - засценкi (ад слова “сценка” - мяжа, поле севазвароту). Яны звычайна знаходзiлiся на краi поля - здавалiся ў арэнду дробнай шляхце, якая сялiлася тут сваiмi дварамi. Другiм саслоўна-класавым тыпам пасялення шляхты на Беларусi былi аколiцы. Аколiцы размяшчалiся непадалек ад весак i былi абнесены плотам. У канцы XV - пачатку XVI ст. ст. у магнацкiх уладаннях пачалi стварацца маенткi, зарыянтаваныя на вытворчасць збожжа на продаж. Яны атрымалi назву “фальварак” (ад нямецкага bolwerk). Маенткi здавалiся арандатарам, якiя абавязвалiся плацiць пэўны падатак. Паводле характару i структуры забудовы фальваркi адпавядалi панскiм маенткам цi заможным шляхецкiм засценкам. Да сярэдзiны XVIII ст. iх колькасць на тэрыторыi Беларусi значна павялiчвалася. У XV - XVI ст. ст. у ВКЛ сфармаваўся своеасаблiвы тып пасялення - мястэчка. Слова “мястэчка” (гарадок) з’яўляецца памяншчальнай формай ад агульнаславянскага “место” (горад). У XV - XVI ст. ст. мястэчкi на тэрыторыi ВКЛ адыгрывалi ролю гандлева-пасрэднiцкiх цэнтраў памiж горадам i вескай, уцягваючы ў сферу гандлю шырокiя слаi насельнiцтва. Планiровачным ядром, асновай камунiкацыйнай сувязi забудовы мястэчка з’яўлялася гандлевая плошча. Асблiвасцi ландшафта-планiровачных структур мястэчак Беларусi дазваляюць вылучыць усходнi i заходнi рэгiены. У розныя гiстарычныя перыяды на Беларусi склалася некалькi тыпаў забудовы сельскiх пасяленняў: скучаная (бессiстэмная), або гняздовая, лiнейная (радковая), вулiчная i iнш.

З усей разнастайнасцi сялянскiх сядзiб для Беларусi найбольш характэрны тры асноўныя тыпы двара - вяночны, пагонны i двор з незвязанымi пабудовамi. Усе астатнiя (Г i П - падобныя i iнш.) уяўляюць пераходныя формы ад аднаго тыпа да другога. Вяночны двор. Пры вяночнай забудове комплекс жылых i наспадарчых будынкаў складаў правiльны або прадаўгаваты чатырох вугольнiк, усе пабудовы ў якiм былi звязаны памiж сабою. Парадак размяшчэння гаспадарчых пабудоў быў наступным: да хаты амаль заўседы прыбудоўвалiся сенцы аднолькавай шырынi з ею, да сенцаў - варыўня або камора. Часам адразу ж за сенцамi ставiлася, другая хата. Да варыўнi або каморы непасрэдна прыбудоўваўся хлеў з асобным уваходам са двара. Паралельна гэтай лiнii пабудоў таксама ў рад i шчыльна адзiн да другога ставiлiся клець (свiран), хлявы. Уваход у клець абавязкова знаходзiўся супраць вакон хаты. Тарцовыя прамежкi памiж двума радамi будынкаў замыкалiся пуняй або паветкамi, а з вулiцы - глухiмi варотамi i брамкай. У другой палове XIX - пачатку XX ст. вяночная забудова пераважала ў паўночна-усходняй частцы Беларусi (Вiцебская, Магiлеўская i часткова Гомельская вобласцi), радзей сустракалiся ў цэнтральных рэгiенах (Мiнская вобласць) i толька спарадычна i значна пазней ў заходняй i паўднева-заходняй Беларусi (Гродзенская i Брэсцкая вобласць). Пагонны двор. Значная частка Беларускага Палесся i iншыя раены Брэсцкай i Гродзенскай абласцей уваходзяць у зону распаўсюджання пагоннага двара. Пагонную сiстэму забудовы можна падзялiць на два тыпы: аднарадны i двухрадны. Пры аднараднай забудовае жылле i гаспадарчыя збудаваннi ўтвараюць адзiн рад (пагон). У большасцi выпадкаў усе гаспадарчыя пабудовы шчыльна прымыкалi да хаты i былi накрыты агульнай страхой. Пры аднараднай забудове на першым месцы ад вулiцы звычайна ставiлi хату з сянцамi, за iмi - варыўню, клець, паветку, а затым - некалькi хлявоў для жывелы. Другi тып пагоннай забудовы - двухрадны двор, у якiм усе пабудовы на сядзiбе ставiлiся ў два паралельныя рады. У адным размяшчалася хата з сенцамi. Да сенцаў напасрэдна прымыкала варыўня або клець. У гэтым радзе маглi знаходзiцца i iншыя гаспадарчыя пабудовы-паветка, аўчарня i г. д. Хата, сенцы i варыўня звязвалiся памiж сабой унутраннымi дзвярыма. На супрацьлелым баку двара шчыльным радам размяшчалiся ўсе астатнiя гаспадарчыя збудаваннi: клець, потым розныя па прызначэнню хлявы. Двор з незвязанымi пабудовамi. У асобную групу можна выдзялiць сядзiбы з незвязанымi пабудовамi, калi жылыя i гаспадарчыя будынкi ставiлiся напэўнай адлегласцi адзiн да аднаго. Яны з’явiлiся параўнальна нядаўна. Этнаграфiчная лiтаратура канца ХIХ-пачатку ХХ ст. дае вельмi мала звестак аб дварах з гэтым тыпам планiроўкi. Такi тып пабудоў найбольш распаўсюджаны у Мiнскай, Гродзенскай, Брэсцкай i ў меньшай ступенi ў Гомельскай абласцях. Размяшчэнне гаспадарчых пабудоў хаця б з нязначнымi прамешкамi памiж будынкамi было абумоўлена перш за усе мерамi супраць пажарнай засцярогi i ў нейкай ступенi агульным паляпшэннем санiтарна-гiгiенiчнага стану вескi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]