- •3) Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту. Рост аналітызму ў марфалогіі сучаснай беларускай мовы. Марфалагічны аналіз
- •Якасныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]
- •Адносныя прыметнікі
- •Прыналежныя прыметнікі
- •12. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.
- •Лічэбнік.Функцыянальная характарыстыка лічэбніка. Разрады лічэбнікаў па значэнні і структуры.
- •Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Дробавыя лічэбнікі Зборныя лічэбнікі Сінтаксічная спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі. Парадкавыя лічэбнікі.
- •Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.
- •3.Указальныя і азначальныя.
- •4.Пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя
- •18. Дзеяслоў. Функцыянальная характарыстыка дзеяслова. Катэгарыяльныя значэнні дзеяслова.
- •19. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
- •28. Дзеепрыслоўе. Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўяў. Асаблівасці функцыянавання дзеепрыслоўяў. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.
- •29)Прыслоўе. Марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля прыслоўяў. Разрады прыслоўяў паводле значэння.
- •31. Словы катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы). Функцыянальная характарыстыка, суадноснасць з рознымі часцінамі мовы. Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы
- •32. Граматычныя і стылістычныя асаблівасці мадальных слоў як самастойнай часціны мовы.
- •34. Значэнні і функцыі службовых часцін мовы.
- •37. Часціцы. Семантычная і граматычная характарыстыкі часціц. Разрады часціц паводле функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы іншых часцін мовы
- •39. Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.
19. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
Інфінітыў - нязменная неспрагальная форма дзеяслова, якая называе дзеянне або стан, але не выражае значэнняў часу, ладу, ліку і асобы: Нас жыццё выпроствала і гнула, ды зламаць і знішчыць не змагло (Бур.); О, як трэба шукаць на шляхах чалавека, як любіць, берагчы і не крыўдзіць яго, каб пабачыць славу наступнага века ў сэрцы сціплага сына суседа свайго! (Каратк.); Вялікая гэта справа - чалавечая адкрытасць, праўдзівая споведзь без грама разліку, жадання падаць сябе лепшым, чым ёсць на самой справе (В.Б.). Гэта пачатковая, зыходная форма дзеяслова з'яўляецца за- галовачным словам у слоўнікавых артыкулах, прысве- чаных дзеясловам, як форма назоўнага склону адзіноч- нага ліку скланяльных часцін мовы.
Інфінітыў мае катэгорыі трывання: ісці - прыйсці, лячыць - вылечыць, стану: будаваць - будавацца, чытаць - чытацца, можа быць пераходным ці непераходным: будаваць дом, пісаць ліст - бегчы па дарозе, зайсці да сябра, незваротным ці зваротным: вітаць - вітацца, радаваць - радавацца.
У складзе інфінітыва выдзяляюцца суфіксы -ць, -ці або -чы. Суфікс -ць далучаецца да асновы на галосны: араць, бегаць, бялець, калоць, крыкнуць, мыць, саліць; ён самы прадуктыўны, выкарыстоўваецца пры ўтварэнні новых
дзеясловаў: праграмаваць, стыкавацца, транспланта- ваць. Суфікс -ці ўжываецца ў дзеясловах з асновай на зычны: везці, грэбці, дзяўбці, лезці, паўзці, скрэбці.
Інфінітыў можа выконваць ролю як галоўных, так і даданых членаў сказа: дзейніка: Пераадолець лагчыну было складана (В.Б.); За бацькава сварыцца - і смех і грэх (Прык.); выказніка: Бацькоў слухаць - гора не знаць (Прык.); Дзетак узгадаваць - не грыбкоў назбіраць (Прык.); часткі састаўнога дзеяслоўнага выказніка: Нельга абысці і адмахнуцца ад чужой трывогі і бяды (Грах.); Узрадаваны сонцу,Дняпро барзджэй пачаў гнаць ваду (Парх.); дапаўнення: Доўг салдацкай службы па- трабаваў ад мяне несці параненага сябра (Шам.); Назарэўскі папрасіў шафёра ехаць самым ціхім і самым павольным ходам (К.Ч.); азначэння: Не кожны з пры- сутных вызначаўся ўменнем разважаць і пераконваць (Ц.Г.); Пісьменнік думаў пра будучыню, і будучыня
Аснова інфінітыва- гэта частка інфінітыва без формаўтваральнага суфікса: даганя-ць, меркава-ць, грэб- ці, плес-ці, бег-чы, лег-чы.
Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца формы дзеясловаў абвеснага ладу прошлага часу: загарэ-ць, прачыта-ць — загарэ-ў, загарэ-л-а, загарэ-л-і, прачыта-ў, прачыта-л-а, прачыта-л-і; формы ўмоўнага ладу: загарэ-ў бы, загарэ-л-а б, загарэ-л-і б, прачыта-ў бы, прачыта-л-а б, прачыта-л-і б; дзеепрыметнікі прошлага часу: загарэ-л-ы, загарэ-ўш-ы, прачыта-ўш-ы, прачыта-н-ы; дзеепрыслоўі закончанага трывання: загарэ-ўшы, прачыта-ўшы.
Аснова інфінітыва болыпасці дзеясловаў супадае з асновай прошлага часу - часткай дзеяслова без форма- ўтваральнага суфікса -л- ( ў) і канчатка: гавары-ць - га- вары-ў, гавары-л-а, нес-ці - нёс, нес-л-а, чыта-ць - чыта-ў, чыта-л-а, аднак у некаторых дзеясловаў гэтыя асновы розныя: завес-ці - завё-ў, падмес-ці - падмё-ў, прывала-чы — прывалок.
Формы такіх дзеясловаў утвараюцца не ад асновы інфінітыва, а ад асновы прошлага часу: засохну-ць - засох, засох-л-а, засох-л-і, засох бы, засох-л-а б, засох-л-і б, засох-л-ы, засох-шы; патаў-чы - патоўк, патаўк-л-а, патаўк-л-о, патаўк-л-і, патоўк бы, патаўк-л-а б, патаўк-л-о б, патаўк-л-і б, патоўч-ан-ы, патоўк-шы.
Аснова цяперашняга (будучага простага) часу - гэта частка дзеяслова цяперашняга ці будучага простага часу без канчатка: вяд-уць, леч-аць, няс-уць,
чытай-уць; прывяд-уць, вылеч-аць, прыняс-уць, прачы- тай-уць.
Ад асновы цяперашняга (будучага простага) часу ўтвараюцца асабовыя формы цяперашняга (будучага простага) часу абвеснага ладу: нос-яць - наш-у, нос-іш, нос-іць, нос-ім, нос-іце, нос-яць; прыняс-уць - прыняс-у, прыняс-еш, прыняс-е, прыняс-ём, прынес-яце, прыняс-уць; формы загаднага ладу: нас-і, нас-іце, прыняс-і, прыняс-іце; дзеепрыметнікі цяперашняга часу: квітней-уць - квітней-уч-ы; дзеепрыслоўі незакончанага трывання: нос-ячы, квітней-учы.
Асновы інфінітыва і цяперашняга (будучага простага) часу могуць супадаць: нес-ці, няс-уць; прынес-ці, прыня- суць; сцераг-чы, сцераг-уць; падсцераг-чы, падсцераг-уць. У дзеясловах з суфіксамі -і-, -ы-ў -а- ў аснове інфінітыва гэтыя асновы адрозніваюцца: акрэслі-ць - акрэсл-яць, насі-ць — нос-яць, хадзі-ць — ходз-яць, вастры-ць - востр- аць, крышы-ць - крыш-аць, узважы-ць - узваж-аць, дагна- ць - дагон-яць, стагна-ць — стогн-уць.
20. Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы. Катэгорыя стану. Асаблівасці граматычнага выражэння катэгорыі незалежнага, залежнага і зваротна-сярэдняга стану. Сінаніміка стану дзеяслова.
Усе дзеясловы паводле адносін дзеяння да аб'екта падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.
Пераходныя дзеясловы называюць дзеянне, накі- раванае на аб'ект, які выражаны формай вінавальнага склону без прыназоўніка: абгарадзіць сад, вастрыць нож, выгадаваць дзяцей, любіць прыроду, піць ваду, слухаць музыку.
Такія дзеясловы называюцца прама-пераходным і, а аб'ект - п р а м ы м.
Пры пераходных дзеясловах можа быць аб'ект, які ствараецца (пабудаваць дом), змяняецца (пафарбаваць сцены), знішчаецца (разбіць шкло), застаецца нязменным (ухваліць план), успрымаецца органамі пачуццяў (адчу- ваць боль) і інш.
Дзеясловы, пры якіх аб'ект мае форму ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, акрамя вінавальнага склону без прыназоўніка, называюцца ўскосна-пераходнымі: гуляць у футбол, дапа- магчы сябру, сумаваць па сыне, сябраваць з дзяўчьінай.
Непераходныя дзеясловы называюць дзеянне, не накіраванае на аб'ект: адпачываць, бялець, плысці, сохнуць, сядзець. Гэтыя дзеясловы абазначаюць фізічны і псіхічны стан: спаць, хварэць, весяліцца, журыцца; рух: ісці, бегчы, ехаць, ляцець; становішча ў прасторы: ляжаць, стаяць; праяўленне прыметы: зелянець, чырванець; занятак: настаўнічаць, падарож- нічаць і інш.
Паміж пераходнымі і непераходнымі дзеясловамі існуе сувязь. Адзін і той дзеяслоў можа быць пераходным (чытаць кнігу, спяваць песню) і непераходным (люблю чытаць, умею спяваць), калі ўвага канцэнтруецца на самім дзеянні, а не на аб'екце.
Пры далучэнні постфікса -ся (-ца, -цца) пераходныя дзеясловы становяцца непераходнымі: апраўдаць - апраўдац-ца, апраўдаю-ся, апраўдае-цца.
Некаторыя непераходныя дзеясловы змяняюць лексічнае значэнне і становяцца пераходнымі, калі да іх далучаюцца прыстаўкі: ісці - абысці лужыну.
Зваротныя дзеясловы - гэта непераходныя дзеясловы, у якіх на непераходнасць паказвае постфікс -ся (-ца, -цца): апранаць - апранац-ца, апранаю - апранаю-ся. Яны абазначаюць дзеянні, працэсы, накіраваныя на сам суб'ект і сканцэнтраваныя ў самім суб'екце.
Незваротныя - гэта дзеясловы без постфікса -ся ( ца, -цца).
Зваротныя дзеясловы ўтвараюцца пераважна ад пераходных дзеясловаў. Зваротныя дзеясловы, утвораныя ад пераходных дзеясловаў, падзяляюцца на некалькі разрадаў, якія адрозніваюцца значэннем.
Уласна-зваротныя - гэта дзеясловы са значэн-нем фізічнага дзеяння, у якіх суб'ект і аб'ект дзеяння супадаюць; дзеянне суб'екта накіравана на самога сябе (абувацца (абуваць сябе.
Дзеясловы ўзаемна-з варотнага значэння называюць сумеснае дзеянне некалькіх суб'ектаў, накіраванае адзін на аднаго (абнімацца, вітацца). Дзеясловы агульна-з варотнага значэння называюць дзеянне, якое характарызуе ўнутраны стан суб'ек- та (весяліцца, здзіўляцца). Дзеясловы ўскосна-з варотнага значэння называюць дзеянне, якое суб'ект утварае для самога сябе, на сваю карысць (абжыцца, абставіцца). Дзеясловы з якасна-зваротным значэннем паказваюць, што дзеянне з'яўляецца характэрнай уласцівасцю або здольнасцю, схільнасцю суб'екта (карова бадаецца, крапіва пячэцца, ружа колецца, сабака кусаецца).
Катэгорыя стану
Катэгорыя стану дзеяслова выражае адносіны паміж суб'ектам, дзеяннем і аб'ектам. Падразумяваецца, што суб'ектам з'яўляецца ўтваральнік дзеяння, а аб'ектам - прадмет, на якое дзеянне суб'екта накіравана. Суб'ектна-аб'ектныя сувязі дзеяння могуць выражацца па-рознаму (Вучань чытае верш; Верш чытаецца вучнем), а таму вызначаюць два станы дзеяслова - незалежны і залежны.
Да незалежнага стану адносяцца дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, накіраванае на аб'ект (пераходныя дзеясловы): вымыць посуд, збіраць грыбы, пабудаваць мост, вітаць сяброў, шанаваць бацькоў. Яны ўжываюцца ў актыўных канструкцыях, у якіх суб'ект (утваральнік дзеяння) выражаецца формай назоўнага склону і ў сказе з'яўляецца дзейнікам, а аб'ект - формай вінавальнага (або роднага) склону і выконвае ролю дапаўнення: Шэрань заткала бары, скроні мае серабрыць, беліць вейкі твае (Каратк.); Павучкі плятуць белае павуцінне (К.Ч.); 3 ранку да самага вечара не выпускаў ён [дзядзька Марцін] работы з рук (К-с).
Дзеясловы незалежнага стану могуць быць безаб'ектнымі: гэта ўсе непераходныя дзеясловы (жыць, існаваць, стаяць, сядзець, ісці, плыць, бялець, закрычаць, гультай- нічаць); зваротныя, у якіх постфікс не мае значэння залежнага стану (абувацца, апранацца, прыбірацца, стрымлівацца, сустракацца, хвалявацца).
Дзеясловы залежнага стану абазначаюць дзеянне, утворанае граматычным аб'ектам і накіраванае на граматычны суб'ект.
21. Катэгорыя трывання, граматычныя значэнні закончанага і незакончанага трывання, спосабы ўтварэння
Дзеялоў мае два трыванні – закончаннае і незакончаннае.
Дзеясловы незакончаннага трывання абазначаюць незакончанае, працяглае або шматразовае дзеянне і адказваюць на пытанні што рабіць?: насіць, жыць, перапісвацца, марыць, сябраваць, берагчы, майстраваць, працаваць, шукаць, вазіць, маляваць, дапамагаць, мыць, чысціць, ляцець, крычаць, вучыць, знаёміцца, спаць. Такія дзеяловы маюць формы ўсіх трох часоў – цяперашняга (нашу, жыву, перапісваюся), прошлага (насіў, жыў, перапісваўся), будучага складання (буду насіць, буду жыць, буду перапісваццва).
Дзеясловы закончаннага трывання абазначаюць закончанае дзеянне або дзеянне, якое абавязкова закончыцца, і адказваюць на паытанні што зрабіць?: прынесці, аджыць, перапісаць, прыйсці, перазваніць, адказаць, разведаць, заехаць, назбіраць, замаляваць, завучыць, перакласці, накрычаць, адчыніць. Такія дзеясловы могуць паказваць і на пачатак дзеяння: выехаць, заспяваць, выступіць. Дзеясловы закончаннага трывання маюць формы двух часоў – будучага простага (прынясу, аджыву, перапішу, выеду, заспяваю, выступлю) і прошлага (прынес, аджыў, перапісаў, выехаў, заспяваў, выступіў).
Дзясловы незакончаннага і закончаннага трывання, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне, утвараюць трывальныя пары: рабіць – зрабіць, пісаць – напісаць, гукаць – гукнуць, купляць – купіць, ляжаць – легчы. Такія пары адрозніваюцца прыстаўкамі і суфіксамі. Значэнне закончаннасці або незакончаннасці дзеяння некаторым дзеясловам надаецца націскам: высыпа?ць – вы?сыпаць, выраза?ць – вы?разаць, накіда?ць – накі?даць, адмяра?ць - адме?раць. Некаторыя трывальныя пары адрозніваюцца асновамі: браць – узяць, класціся – легчы, абкладаць – аблажыць.
22. Катэгорыя ладу. Значэнне, формы і ўтварэнне абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу. Сінаніміка ладу дзеяслова
Дзеяслоў мае тры лады – абвесны, умоўны і загадны, якія ўказваюць на адносіны дзеяння да рэчаіснасці.
Абвесны лад абазначае дзеянне як рэальны факт, які сцвярджаецца ці адмаўляецца: У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна. Дзеяловы незакончаннага трывання ў абвесным ладзе маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а закончаннага трывання – формы прошлага і будучага простага часу.
Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне, якія сапраўдны адбываліся, адбываюцца або будуць адбывацца. Дзеясловы абвеснага ладу змяняюцца па часах, асобах і ліках.
Умоўны лад дзеяслова абазначае не рэальнае дзеянне, а магчымае пры адпаведных умовах (Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос) ці мяркуемае (Такіх бы хлопцаў цяпер ў вёску!) . Асноўнае значэнне дзеясловаў умоўнага ладу часам ускладняецца адценнем просьбы ці парады ( Зрабіў бы ты гэта сёння і не адкладваў на заўтра), ці пажадання (Хоць бы, як калісьці, мамаю назваў).
Формы дзеясловаў умоўнага ладу ўтвараюцца шляхам далучэння да дзеясловаў прошлага часу часціцы бы (б): пісаў бы, лічыў бы, прынесла б, сустрэўся б. Умоўны лад не мае формы часу і асобы, але змяняецца па родах і ліках. У знанэнні ўмоўнага ладу таксама ўжываюцца і дзеяловы загаднага ладу: Дай матэрыял ім толькі, зрабіць бы цуды змаглі.
Загадны лад дзеялова выражае пабуджэнне да дзеяння: якое можа быць мець адценне загаду: Нічога не чапайце без мяне, хлопцы!, парады: Не плач, ніколі не зайздросць, не злуй: спакойны будзь і нават – лепей: смейся.; просьбы: Дайце мне. калі ласка, кнігу; прапановы: Давайце спарадкуем усе нашы запісы!
Загалднаму ладу дзеясловаў уласціва асаблівая інтанацыя. Яны звычайна ўжываюцца без асабовых займеннікаў. Загадны лад мае формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку, а таксама формы 1-й асобы множнага ліку і 3-й асобы адіночнага і множнага ліку.
Форма 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараецца ад асновы дзеяслова цяперашняга або будучага простага часу шляхам далучэння канчатка – ы (-і) або без яго: дапамагу – дапамажы
2-я асоба множнага ліку загаднага ладу ўтвараецца шляхам далучэння да 2-й асобы адзіночнага ліку псотфікса – це: дапамажыце..
Формы загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку маюць канчаткі – ем (-эм, -ам), ім (-ым): хадзем, забярэм, напішам, памножым. Такія формы могуць утварацца і апісальна, пры дапамозе часціцы давай, давайце, якая далучаецца да формы будучага простага часу або да неазначальнай формы: давайце пагаварым, давайце прыгадаем, давайце вучыцца.
3-я асоба загаднага ладу ўтвараецца толькі апісальна – да дзеясловаў 3-й асобы цяперашняга або будучага часу далучаецца часціца няхай (хай): Няхай здаравенькі будзе, як ён мяне перапалохаў. Хай будзе ў вас усё хораша! Няхай танцуе, няхай весяліцца.
23. Катэгорыя часу. Значэнне і формы дзеясловаў цяперашняга, прошлага і будучага часу
Час дзеяслова выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Дзясловы маюць тры часы: цяперашні, прошлы і будучы.
Дзясловы цяперашняга часу абазначаюць дзеянне, якое супадае з момантам гутаркі: Любуюся, як спрактыкаванна бацька коле дровы, а таксама не абмежаванна часам пастаяннае дзеянне: Заходняя Дзвіна ўпадае ў Балтыйскае мора. Цяперашні час маюць толькі дзясловы незакончаннага трывання. Яны змяняюцца па асобах і ліках: працую – працуем; працуем – працуеце – працуюць.
Дзеясловы прошлага часу паказваюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гатаркі: Дзесьці ў лесе кукавала зязюля. Потым сціхла. А праз хвіліну-другую заспявала зноў. І ўжо зусім блізка. Дзеясловы ў прошлым часе змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку і па родах: насіў, насіла, насілі.
Дзеясловы будучага часу паказваюць, што дзеянне адбудзецца ці будзе адбывацца пасля моманту гутаркі: Запомню прарочыя словы Купалы і ўнукам сваім перадам. Будучы час мае дзве формы: простую і складаную. Просты будучы час утвараецца ад дзеясловаў закончаннага трывання: пабудаваць – пабудую, накасіць – накашу, а складаны будучы час – ад дзеясловаў незакончаннага трывання і асабовай формы дзеяслова быць: капаць – буду капаць, будзеш капаць, будзе капаць; будзем капаць, будзеце капаць, будуць капаць.
24. Спецыфіка роду і ліку дзеясловаў.
Марфалагічная катэгорыя ліку ў дзеяслова выражае суадноснасць дзеяння з адным ці некалькімі яго ўтваральнікамі, прадстаўлена двума формамі – адзіночным і множным лікам, што звычайна дубліруе форму ліку адпаведнага субстантыва, разам з якім дзеяслоў утварае ядро выказвання. Канчаткі дзеяслова, што ўказваюць на лік, адначасова рэалізуюць і катэгорыю асобы (параўн.: слухаю – слухаем, слухаеш – слухаеце і інш.). У безасабовых дзеясловаў адсутнічае катэгорыя ліку, бо няма супрацьпастаўлення адзіночны / множны лік; яны ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Катэгорыя ліку з’яўляецца граматычнай, бо не заўсёды адпавядае рэальнаму ліку, напрыклад, пры ўжыванні ветлівага Вы, пры апусканні ў маўленні асобы выказвання (параўн.: вам тэлефанавалі і інш.).
Гэтаксама як і катэгорыя ліку, катэгорыя роду ў дзеяслова дубліруе адпаведны род тых субстантываў, з якімі спалучаецца ў межах сказа ці суадносіцца ў дыскурсе. Катэгорыя роду праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу нулявым канчаткам (мужчынскі род),
канчаткам -а (жаночы род), канчаткам -о (ніякі род), які адначасова ўказвае і на катэгорыю ліку. Формы роду звязаны і з той катэгорыяй асобы, якая для мужчынскага і жаночага роду звычайна не рэалізуецца ў 3-й асобе дзеяслова, што стасуецца пераважна з формамі ніякага роду, ужываецца ў беларускай мове як правіла ў дачыненні да безасабовых дзеясловаў.
25. Катэгорыя асобы дзеяслова, граматычнае значэнне, выражэнне і ўжыванне. Безасабовыя дзеясловы.
Катэгорыяй асобы выражаюцца адносіны дзеяння і яго стваральніка (суб’екта) да прамоўцы. У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне (сам прамоўца, субяседнік або асоба, што не бярэ ўдзел у гаворцы, або тое, пра што гаворыцца), выдзяляюцца адпаведна першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова, якія ўваходзяць у больш шырокую катэгорыю персанальнасці, што выражаецца і асабовымі займеннікамі, і іншымі паказчыкамі (гл.: БОНДАРКО 1971, 47; PERSONALITÄT UND PERSON 1999), або яшчэ ў шырэйшую катэгорыю персанальнасці / імперсанальнасці, што ўключае ў сябе катэгорыі ладу, часу і асобы (гл.: УКРАИНСКАЯ ГРАММАТИКА 1986, 86).
Асобы дзеяслова могуць выступаць у адзіночным і множным ліку, што марфалагічна выражаюцца яго канчаткамі, аналітычна асабовымі займеннікамі, субстантывамі пры выражэнні 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Катэгорыя асобы не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу (параўн.: я быў, ты быў, ён быў і інш.). Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі (параўн.: світае, сутоньваецца, нездаровіцца і інш.). Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з’явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Як і для іншых марфалагічных катэгорый, для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых. Так, першая асоба множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні першай асобы адзіночнага ліку (так званае аўтарскае мы); форма другой асобы множнага ліку часта выступае для абазначэння асобы адзіночнага ліку (форма ветлівасці), а другая асоба адзіночнага ліку здольна выступаць у абагульненым значэнні (параўн.: Што пасееш, тое і пажнеш, і да т.п.) і г.д. Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа – прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці
26. Спражэнне дзеясловаў. Рознаспрагальныя дзеясловы.Праблема збалансаванасці дзеяслова і назоўніка ў публіцыстычным тэксце (аказіянальнае ўтварэнне адназоўнікавых дзеясловаў у інтэрнэт-выданнях і іншых СМІ)
З улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння (змяненне па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу, а ў прошлым часе – і па родах) – першае і другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеясловаў першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння – канчаткі -іш (-ыш) і –аць (-яць). Вызначыць тыпы спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на –іць (-ыць),
а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам (параўн.: глядзець – гляджу, гарэць – гару і інш.). Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.
Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характэрны наступныя канчаткі (гл.: БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА 1994, 202).
Лік |
Асоба |
Канчаткі 1-га спражэння |
Канчаткі 2-га спражэння |
Адзіночны |
1-я. 2-я 3-я |
-у -ю -еш -эш -аш -е -э -а |
-у –ю -іш –ыш -іць -ыць |
Множны |
1-я 2-я 3-я |
-ем -эм -ём -ом -ам -еце -эце -яце -яцё -уць -юць |
-ім –ым -іце –ыце -аць -яць |
Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць, якія называюцца разнаспрагальнымі.
27. Дзеепрыметнік. Асаблівасці праяўлення дзеяслоўных катэгорый стану, часу і трывання ў дзеепрыметніку. Прадуктыўнасць і непрадуктыўнасць існавання ў беларускай мове некаторых дзеепрыметнікавых формаў (у параўнанні з рускай мовай). Ад’ектывацыя дзеепрыметнікаў.
Дзеепрыметнік - гэта неспрагальная зменная форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласці- васць прадмета (асобы) паводле дзеяння: пабялелы твар - твар, які пабялеў; дагледжанае дзіця - дзіця, якое да- гледзелі.
Дзеепрыметнік мае граматычныя адзнакі дзеяслова і прыметніка.
Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў і захоў- раюць агульнае лексічнае значэнне з зыходным дзеясло- вам: напісаць ліст - напісаны ліст, прачытаць лекцыю - прачытаная лекцыя, вывезці збожжа - вывезенае збожжа. Ім уласцівы агульныя з дзеясловам катэгорыі трывання — незакончанага і закончанага: крыты, мяты, здабыты, разліты; стану - незалежнага -і залежнага: загарэлы, пацямнелы, наклеены, падмецены; прошлага часу: збя- лелы, пажаўцелы, даказаны, замешаны. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: твар пачырванеў ад марозу - пачырванелы ад марозу твар; сцены абклеілі шпалерамі - сцены абклеены шпалерамі. Да дзеепры- метнікаў прымыкаюць прыслоўі: прачытаць выразна верш — прачытаны выразна верш; зарасці хутка - хутка зарослы. Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, маюць формы роду, ліку і склону, якія дапасуюцца да назоўнікаў: абмер- каваны даклад, абмеркаваная кніга, абмеркаванае пытанне, абмеркаваныя працы; абмеркаваны даклад, абмеркаванага даклада, абмеркаванаму дакладу, абмеркаваным дакладам, у абмеркаваным дакладзе.
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець поўную і кароткую форму: прачытаны раман і раман прачытан; абмеркаванае пытанне і пытанне абмеркавана; скошаная трава і трава ско- шана.
Кароткія формы дзеепрыметнікаў змяняюцца па родах і ліках, але не змяняюцца па склонах: раман напісан, кніга напісана, апавяданне напісана, творы напісаны. У сказе поўныя дзеепрыметнікі выконваюць ролю азначэння або выказніка.
Кароткія дзеепрыметнікі выконваюць ролю выказніка:
Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ў ролі выказніка часцей ужываюцца ў поўнай форме
Дзеепрыметнік разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавае словазлучэнне, якое выконвае ролю аднаго члена сказа.
