Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belka_1k__2_sem.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
146.29 Кб
Скачать

3.Указальныя і азначальныя.

Указальныя займеннікі гэты, той, такі гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі, кожны, іншы, любы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.

Указальны займеннік той ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку мае аснову на т- (той, таму..).

4.Пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя

Займеннікі хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў (х-то – к-аго). Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны.

Займеннік колькі скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у множным ліку, мае пастаянны націск на аснове олькіх).

17. Лічэбнік. Зборныя і колькасныя лічэбнікі як сінонімы Сінанімія колькасна-іменных словазлучэнняў. Стылістычная характарыстыка варыянтных форм лічэбнікаў. Выпадкі няўдалага ўтварэння і ўжывання форм лічэбнікаў.

Лічэбнік - часціна мовы, якая абазначае лічбы, колькасць прадметаў ці рэчыва альбо парадкавую паслядоўнасць прадметаў. У сказе можа выконваць функцыю азначэння ці дзейніка. Можа быць колькасным (адзін, два, тры...) ці парадкавым (першы, другі, трэці...).

Пры лiчэбнiках два, дзве, тры, чатыры назоўнiкi, прыметнiкi, дзеепрыметнiкi, парадкавыя лiчэбнiкi, займеннiкi ўжываюцца ў назоўным склоне множнага лiкудва газетныя экземпляры, тры мае сястры.

Пры колькасных лiчэбнiках ад пяцii далей назоўнiкi ўжываюцца ў родным склоне множнага лiкупяць кнiг, дваццаць гадоў.

Пры дробавых лiчэбнiках назоўнiкi маюць форму роднага склону адзiночнага лiкудзве пятыя дарогi, пяць восьмых метра, паўтары тоны.

Прааналiзуйце i запомнiце:

Н. – дзве трэцiя дарогi, паўтара метра

Р. – дзвюх трэцiх дарогi, паўтара метра

Д. – дзвюм трэцiм дарогi, паўтара метрам

В. =Н.

Т. – дзвюма трэцiмi дарогi, паўтара метрамi

М. – аб дзвюх трэцiх дарогi, паўтара метрах

 

Зборныя лiчэбнiкi ўжываюцца з 1) множналiкавымi назоўнiкамi: двое сутак, трое штаноў; 2) назвамi маладых iстоттрое дзяцей, чацвёра парасят; 3) назоўнiкамi i асабовымi займеннiкамi, якiя абазначаюць асоб мужчынскага полудвое мужчын, трое студэнтаў; 4) са словамi людзi, конi, гусi, свiннiдвое гусей, трое коней, дзевяцера чалавек.

Пры абазначэннi адлегласцi  лiчэбнiк ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнiкам заза два крокi, за дзвесце метраў, за пяць кiламетраў.

Для выражэння прыблiзнай колькасцi выкарыстоўваюцца: а)адваротны парадак слоў:метраў пяць, кiламетры чатыры; б) два лiчэбнiкi: тры-чатыры метры, пяць-шэсць дзён; в) прыназоўнiкi пад, з, за, каля ў спалучэннi з формай пэўнага склону: яму пад семдзесят, каля двух метраў, дзён з пяць, днi за тры.

Пры абазначэннi часу лiчэбнiк ужываецца з прыназоўнiкам аа пятай гадзiне, а палове на шостую.

Парадкавыя лiчэбнiкi, якiя ў спалучэннi з назоўнiкам абазначаюць дату, ужываюцца ў формероднага склону: першага верасня, дваццаць пятага сакавiка. У назве свята лiчэбнiк мае формуназоўнага склону: Першае мая, Восьмае сакавiка.

18. Дзеяслоў. Функцыянальная характарыстыка дзеяслова. Катэгарыяльныя значэнні дзеяслова.

Дзеяслоў - самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне, стан, прымету як працэсы: бегчы, касіць, працаваць; ляжаць, спаць, радавацца; бялець, зелянець, чырванець, г. зн. названыя дзеясловам з'явы развіваюцца, працякаюць ці існуюць у часе. Агульнае значэнне працэсу ўласціва ўсім дзеясловам і выражаецца катэгорыямі трывання, стану, ладу, часу і асобы. Дзеяслоў мае таксама катэгорыі ліку і (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу) роду. Катэгорыі тры- вання і стану ахопліваюць усе дзеяслоўныя формы і лічацца асноўнымі; іншыя катэгорыі ўласцівыя не ўсім формам дзеяслова. Так, катэгорыю часу маюць толькі дзеясловы абвеснага ладу; катэгорыю асобы — абвеснага (цяперашняга і будучага часу) і загаднага ладу.

У залежнасці ад асаблівасцей змянення ў сучаснай беларускай мове адрозніваюць спрагальныя і неспрагаль- ныя формы дзеяслова.

Спрагальныя формы дзеяслова змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках і (у прошлым часе і ўмоўным ладзе) родах: будую, будуеш, будуе, будуем, будуеце, будуюць; будаваў, будавала, будавалі; будуй, будуйце; будаваў бы, будавала б, будавалі б. Неспрагальныяформы - гэта інфінітыў, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: пабудаваць, пабудаваньі, пабудаваўшы. Інфінітыў, дзее- прыслоўе - нязменныя формы; дзеепрыметнік змяняец- ца, як прыметнік, мае формы склону, ліку і роду: пабудаваны, пабудаваная, пабудаванае, пабудаваныя; пабудаваны, пабудаванага, пабудаванаму, пабудаваным, (на) пабудаваным.

Сінтаксічная функцыя дзеяслова залежыць ад яго формы. Спрагальныя формы выконваюць у сказе ролю выказніка: Глыбіня і характар прыходзяць з гадамі, а маладых аздабляе шчырасць (В.Б.); Сонца пабольшала, пасінела, як ад холаду, і асела ў густую цёмную смугу (Пташ.); Выйду на ціхі зялёны прастор і пакланюся вясне залатой (Зв.); Жыві, шукай, усё рабі як след, каб на Радзіме твой свяціўся след (Грах.); Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос (Прык.). Інфінітыў можа быць любым членам сказа. Дзеепрыметнік найчасцей выступае ў ролі азначэння, дзеепрыслоўе - акалічнасці: Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу і азірнуўся (І.М.); Ускрайкам, не спяшаючыся [Лабановіч] накіраваўся на Тумель, дзе быў ставок і старасвецкі двухпавярховы млын (К-с); Зрэдку лісты, пачырванеў- шы, абрываюцца і нехаця падаюць на дарогу (Скр.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]