- •3) Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту. Рост аналітызму ў марфалогіі сучаснай беларускай мовы. Марфалагічны аналіз
- •Якасныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]
- •Адносныя прыметнікі
- •Прыналежныя прыметнікі
- •12. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.
- •Лічэбнік.Функцыянальная характарыстыка лічэбніка. Разрады лічэбнікаў па значэнні і структуры.
- •Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Дробавыя лічэбнікі Зборныя лічэбнікі Сінтаксічная спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі. Парадкавыя лічэбнікі.
- •Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.
- •3.Указальныя і азначальныя.
- •4.Пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя
- •18. Дзеяслоў. Функцыянальная характарыстыка дзеяслова. Катэгарыяльныя значэнні дзеяслова.
- •19. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
- •28. Дзеепрыслоўе. Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўяў. Асаблівасці функцыянавання дзеепрыслоўяў. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.
- •29)Прыслоўе. Марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля прыслоўяў. Разрады прыслоўяў паводле значэння.
- •31. Словы катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы). Функцыянальная характарыстыка, суадноснасць з рознымі часцінамі мовы. Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы
- •32. Граматычныя і стылістычныя асаблівасці мадальных слоў як самастойнай часціны мовы.
- •34. Значэнні і функцыі службовых часцін мовы.
- •37. Часціцы. Семантычная і граматычная характарыстыкі часціц. Разрады часціц паводле функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы іншых часцін мовы
- •39. Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.
12. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.
Большасць якасных прым. утварае дзве формы ступ. Параўнання – вышеўшую і найвышейшую, кія бываюць простыя і складаныя.
Формы вышэшай ступені параўнання паказваюць, што якасць уласціва прадмету ў большай або меньшай ступені ў параўнанні з іншым прадметам (мядзведзь дужэйшы за ваўка).
Простыя формы вышэйшай ступ. Параўнання ўтвараюцца з дапамогай суфікса –ейш- (-эйш-),які далучаецца да асновы прыметніка разам з адпаведным канчаткам; пры гэтым могуць чагравацца канцавыя зычныя ўтваральнай асновы і выпадаць суф. –к-, -ок- (мілы-мілейшы).
Некалькі прымет. утвараюць простую форму вышэйшай ступені параўнання далучэннем суфікса –ш- да суплетыўнай асновы (малы-меньшы).
Складаныя формы вышэйшай ступ. Параўнання ўтвараюцца спалучэннем з прыметнікам прыслоўяў больш, меньш (болей дужы).
Значэнне вышэйшай меры якасці можа ўзмацняцца словамі куды, яшчэ, значна, якія ўжываюцца з формамі вышэйшай ступені параўнання (куды прасцейшы).
Пры формах вышэшай ступ. Параўнання могуць ужывацца параўнальныя звароты са злучнікамі чым, як (нічога лепшага няма, чым той куток).
Формы найвышэшай ступ. Пар. Паказваюць, што якасць уласціва прадмету ў найбольшай або найменьшай ступені ў параўнанні с усімі прадметамі аднаго класа (сярод яе хлопцаў найбольш мілым быў..).
Простыя формы найвышэйшай ст. пар. Утвараюцца далучэннем прыстаўкі най- да простых форм вышэшай ст. пар. (наймілейшы).
Складаныя формы найвышэйшая ступ. Пар. Ўтвараюцца спалучэннем з прыметнікам займенніка самы, прыслоўяў найбольш, найменьш (самы здольны).
Не ўтвараюць ст. пар. Якасныя прыметнікі:
З суф. –ават-, -ов- і інш. (сіняваты)
Складаныя прым. (жоўта-сіні)
Якія абазначаюць
колькасна нязменныя якасці (босы, голы)
масці жывёл (вараны)
колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (кафейны)
Суплетывізм – утварэнне формаў аднаго і таго ж слова ад розных асноў.
(браць – узяць).
Элятыў – гэта таксама значэнне з поля градацыі, якое абазначае безадносна высокую ступень якасці. Пры ўжыванні элятыўных форм маецца на ўвазе, што ў пэўнага прадмета якасць праяўляецца максімальна, гранічна, дасягае сваёй вяршыні.
Вышэйшая ступень (або кампаратыў) паказвае на праяўленне названай якасці ўбольшай (ці меншай) ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі ці з тым жа прадметам у іншы час.
Тут сложно понять, так как это с интернета (в учебнике нет). Так что найдите в русском и прочитайте, ведь все аналогично.
Лічэбнік.Функцыянальная характарыстыка лічэбніка. Разрады лічэбнікаў па значэнні і структуры.
Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае адцягненыя лікі, колькасць, сукупнасць аднародных прадметаў ці парадак іх пры лічэнні.
Са значэннем адцягненага ліку лічэбнікі выступаюць тады, калі ўжываюцца без назоўнікаў. Яны выкарыстоўваюцца ў матыметыцы і маюць граічныя значэнні. (2+8)
Колькасць і сукупнасць прадметаў ці парадкавы нумар пры іх лічэнні абазначаюць лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі і асабовымі займеннікамі (тры дубкі).
Лічэбнікі як самастойная часціна мовы мае пэўныя граматычныя катэгорыі. Усе лічэбнікі, за выключэннем дзевяноста, паўтара, паўтары, скланяюцца, як назоўнікі або як прыметнікі. Адны лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку (тры, сем), а другія – маюць (трэці, трэцяя).
У сказе лічэбнікі выконваюць сінтаксічную ролю дзейніка.
Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і сасаўныя. Простыя лічэбнікі маюць адзін корань: два, сорак, мільёны. Складаныя ўтвараюцца з двух і болей каранёў: семсот, пяцьдзесят. Састаўныя складаюцца с двух або больш слоў: семдзесят восем.
Паводле значэння ліч. Падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.
Колькасныя ліч. абазначаюць адцягненыя лікі або колькасць аднародных прадметаў: два, сорак. Яны падзяляюцца на пэўнаколькасныя (чатыры, семсот) – указваюць на пэйную колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць адцягненыя лікі; зборныя (трое) – абазначаюць пэўную колькасць прадметаў або асоб як сукупнасць; дробавыя (адна другая) – абазначаюць дробавыя велічыны – частку адзінкі.
Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры лчэнні (пяты паверх).
