Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belka_1k__2_sem.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
146.29 Кб
Скачать

Адносныя прыметнікі

Адносныя прыметнікі выражаюць адносіны прадмета да іншага прадмета (дзвярны), матерыялу (жалезны), дзеяння (пральныдрабільны), прызначэння прадмета (пісьмовыслужбовы), часу (студзеньскі), месца (мінскі), адзінкі вымярэння (пяцігадовы, двухпавярховы, кілаграмовы) і г. д.

Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму, не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі, не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Прыналежныя прыметнікі

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета жывой істоце ці асобе (бацькаўМіколкаўсястрынЛюбін). Адказваюць на пытанне «чый».

Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца:

  • ад назоўнікаў мужчынскага роду з дапамогаю суфіксаў -оў-аў-еў-ёўлеснікоўтатаўбратаўкарасёўТолеў;

  • ад назоўнікаў жаночага роду з дапамогай суфіксаў -ін-ынмамінАленінсястрынластаўчын.

Ужываюцца пераважна ў кароткай форме, не маюць ступеней параўнання і не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «зусім», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Межы лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў рухомыя. Так, прыналежныя і адносныя прыметнікі могуць набываць значэнне якасных: сабачы хвост (прыналежны),сабачая стая (адносны), сабачае жыццё (якасны).

11.Асноўныя катэгарыяльныя значэнні і лексіка-граматычныя разрады. Якасныя, адносныя і прыналежныя прымет., іх значэнне, грам. формы і ўзаемапранікненні. Поўныя, кароткія і сцягнутыя формы, шляхі іх распазнавання.

Адрозненні ў абазначэнні прыметы і граматычныя асаблівасці прыметнікаў пакладзены ў аснову іх падзелу на лексіка-граматычныя разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя абазначаюць прыметы прадметаў, што могуць праяўляцца ў рознай ступені (кароткі-карацейшы).

Прыметы, названныя якснымі прыметнікамі, успрымаюцца огранамі пачуцця: прыметы па колеры, па фізічных уласцівастях, прасторавыя і часавыя прымеы, знешнія прыметы людзей, якасці іх характару і разумовых здольнасцей. Калі як. прым. Абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, яны ўтвараючь сінанімычня пары.

Як. пр. маюць ступенні параўнання , поўную і зрэдка кароткую формы. Яны могуь быць невытворнымі і вытворнымі словамі (стары, сухі; радасны, гаварлівы).

Словаўтваральныя асаблівасці: ад іх утвараюцца прыметнікі, якія абазначаюсь адценні і ступені якасці: малы-малаваты; гэтыя прыметнікі спалучаюцца с прыслоўямі меры і ступені: вельмі малады.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў праз іх адносіны да іншага прадмета або іншай прыметы: да матэрыялу або рэчыва (сярэбраны паднос); да месца і часу (лясная дарога); да прызначэння (сталовы нож); да колькасці (двайны); да дзеяння (назіральны пункт).

Граматычныя і словаўтваральныя асаблівасці якасных прыметн. адносным не ўласцівы.

Адносн. прым. – гэта вытворныя словы; іх колькасць папаўняецца ў выніку словаўтварэння ад розных часцін мовы: ад назойнікаў (дажджавы); дзеяловаў (лячэбны); прыслоўяў (сённяшні);

Адносн. прым. могуць набываць якасныя значэнні пры пераносным ўжыванні; пры гэтым яны захоўваюць уласцівае ім абазначэнне прыметы праз адносіны да іншых прадметаў (стальное ліццё, стальныя рэйкі).

Прыналежны прыметнікі абазначаюць праметы прадметаў праз іх прыналежнасць пэўнай асобе але жывой істоце. Прынал. прым. абазначаюць прымету не непасрэдна, як якасныя, а праз іх адносіны па прыналежнасці, таму іх часам разглядаюць як асобную групу адносных прыметнікаў. Гэтыя прыметнікі ўтвараюцца ад асноў адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду з дапамогай суфіксаў - оў – аў – ёў – еў (дзядулеў) і жаночага роду з дапамогай суфіксаў – ін – ын (вавёрчын).

Значэнне прыналежнасці, якоевыражаецца прынал. прым., можа быць рознае: прын. прым. абазначаюць індывідуальную прыналежнасць пэўнай асобе (матчыны рукі) або прнылежнасць цэламу класу прадметаў (пчаліны вулей).

Прмытнікі са значэннем групавой прыналежнасці, прыналежнасці цэламу класу прадметаў, могуць набываць значэнні якасных (воўчае логава-воўчы апетыт).

Прыметнікі ў поўнай форме ў наз. склоне адз. ліку маюць канчаткі: -ы, -і – мужч. Род; -а, -я – жан. Род; -о, -е – ніякі род; ў наз. скл. мн. ліку – -ія, -ыя.

У суч. бел. мове кароткія формы прыметнікаў ужываюцца рэдка. Яны не скланяюцца, але змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку – па родах. Якасныя прым. звычайна маюць поўную форму, але некаторыя зрэдку ўжываюцца ў кароткай форме. Кар. формы ўтвараюцца пераважна ад прыметнікаў, якія называюць знешнія прыметы і якасці асобы, фізічныя ўласцівсці (багат, ясен).

Прыналежныя прым. маюць кароткую форму толькі ў наз. склоне адз. і мн. ліку (братаў аловак).

Адносныя прым. ужываюцца толькі ў поўнай форме.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]