- •3) Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту. Рост аналітызму ў марфалогіі сучаснай беларускай мовы. Марфалагічны аналіз
- •Якасныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]
- •Адносныя прыметнікі
- •Прыналежныя прыметнікі
- •12. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.
- •Лічэбнік.Функцыянальная характарыстыка лічэбніка. Разрады лічэбнікаў па значэнні і структуры.
- •Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Дробавыя лічэбнікі Зборныя лічэбнікі Сінтаксічная спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі. Парадкавыя лічэбнікі.
- •Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.
- •3.Указальныя і азначальныя.
- •4.Пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя
- •18. Дзеяслоў. Функцыянальная характарыстыка дзеяслова. Катэгарыяльныя значэнні дзеяслова.
- •19. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
- •28. Дзеепрыслоўе. Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўяў. Асаблівасці функцыянавання дзеепрыслоўяў. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.
- •29)Прыслоўе. Марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля прыслоўяў. Разрады прыслоўяў паводле значэння.
- •31. Словы катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы). Функцыянальная характарыстыка, суадноснасць з рознымі часцінамі мовы. Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы
- •32. Граматычныя і стылістычныя асаблівасці мадальных слоў як самастойнай часціны мовы.
- •34. Значэнні і функцыі службовых часцін мовы.
- •37. Часціцы. Семантычная і граматычная характарыстыкі часціц. Разрады часціц паводле функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы іншых часцін мовы
- •39. Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.
Якасныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]
Абазначаюць прымету, якую можна мець у большай ці меншай ступені. Адказваюць на пытанне «які».
Як правіла, якасныя прыметнікі маюць наступныя ўласцівасці:
утвараюць ступені параўнання: цікавы, цікавейшы, больш цікавы, менш цікавы, найцікавейшы, самы цікавы, найбольш цікавы
маюць формы ацэнкі: вялікі — велікаваты, вялізны,
могуць утвараць антанімічныя пары слоў: харошы — кепскі, дурны — разумны
спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: «вельмі» (і яго сінонімамі «надта», «дужа»), «занадта» (вельмі вялікі, занадта прыгожы, надзвычай разумны), «зусім».
з якасных прыметнікаў можна ўтварыць
складаны прыметнік шляхам паўтарэння (смачны-смачны, вялікі-вялікі).
аднакарэнны прыметнік з прыстаўкай не- (недурны, непрыгожы).
Некаторыя якасныя прыметнікі не задавальняюць усім вышэйпрыведзеным прыметам. Напрыклад, прыметнікі босы, барадаты, вусаты не маюць ступеней параўнання, а прыметнікі крохкі, ліпкі не маюць ацэначных форм.
У якасных прыметнікаў можа быць дзве формы: поўная (дужы, вясёлы, ра́ды, лю́бы) і кароткая (дуж, весел, рад, люб). Поўная форма змяняецца па ліках, родах і склонах. У сказе кароткая форма якасных прыметнікаў ужываецца як выказнік. Поўная ж бывае як азначэннем, так і выказнікам. Некаторыя якасныя прыметнікі ў сучаснай мове ўжываюцца толькі ў поўнай форме (напрыклад, моцны, хоць у старабеларускіх тэкстах сустракаецца форма моцан). Іншыя, наадварот, часцей ужываюцца ў кароткай форме (рад, здацен, павінен, патрэбен, удзячан).
Ступені параўнання ў сучаснай беларускай мове
Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.
Вышэйшая ступень паказвае, што якасць у аднаго прадмета (прадметаў) праяўлена мацней, чым у другога прадмета (прадметаў) («леў большы за ваўка») ці чым у таго ж прадмета (прадметаў) у іншы час («надалей буду разумнейшы»).
Простыя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца ад асновы ці кораня якасных прыметнікаў з дапамогаю суфіксаў -ейш-, -эйш- і адпаведных канчаткаў. Пры гэтым у некаторых выпадках назіраецца чаргаванне канцавых зычных утваральных асноў. У асобных выпадках простая форма ўтвараецца ад іншае асновы:добры — лепшы, дрэнны — горшы, вялікі — большы, малы — меншы.
Складаныя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней).
Найвышэйшая ступень паказвае, што якасць праяўляецца ў прадмеце найбольш ці найменш у параўнанні з іншымі прадметамі тае ж групы («наймацнейшыфутбаліст у нашай камандзе», «найлепшы хірург у краіне»).
Простыя формы найвышэйшае ступені ўтвараюцца далучэннем прыстаўкі най- да простых форм вышэйшае ступені: шырэйшы — найшырэйшы, лепшы —найлепшы.
Складаныя формы найвышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем займенніка са́мы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў.
У выпадку, калі ступень параўнання выражаецца не адным словам, а некалькімі (больш разумны, самы прыгожы), кажуць аб складанай ці аналітычнай форме. Калі ступень параўнання выражаецца адным словам, форма называецца простаю, ці сінтэтычнаю.
Прыметнікі, якія не адносяцца да якасных, не маюць ні вышэйшае, ні найвышэйшае ступені.
