
Пытанні да экзамену па гісторыі балгарскай літаратуры
Славянскае аддзяленне, 3 курс, 6 семестр
Часы вайны і міжваенны перыяд
(1914-1944 гг.)
Гісторыка-сацыяльныя ўмовы развіцця літаратуры падчас Балканскіх войн і паміж дзвюма сусветнымі войнамі (1912-1944).
Агульная характарыстыка літаратуры дадзенага перыяду: напрамкі, тэматычная і жанравая разнастайнасць, асноўныя выданні і вядучыя імёны ў літаратуры.
Спецыфіка рэвалюцыйнай і антыфашысцкай “вераснёўскай” літаратуры 20-х гг. Раман “Хоро” А. Страшымірава.
Жыццёвы і творчы шлях Хрыста Смірненскага. Паэтычнае наватарства Смірненскага і яго роля ў развіцці балгарскай рэвалюцыйнай літаратуры.
Складанасць творчага шляху Геа Мілева.
Жыццё і пошукі творчага шляху Міколы Фурнаджыева.
Адметнасць жыццёвага і творчага шляху Элізаветы Баграны.
Біяграфічныя звесткі Доры Габэ.
Трагічны лёс Мікалая Вапцарава.
Атанас Далчаў і яго жыццёвы лёс.
Развіццё балгарскай прозы п.п. XX стагоддзя: пашырэнне праблематыкі і стылявая разнастайнасць. Прадстаўнікі старэйшага, сярэдняга і маладога пакаленняў.
Апісанне жыццёвага і творчага шляху Эліна Пеліна.
Варункі жыцця і творчая спадчына Ярдана Ёўкава.
Антон Страшыміраў і яго пошукі творчага шляху.
Георгі Стаматаў як прадстаўнік прозы старэйшага пакалення і закладальнік урбаністычных традыцый.
“Сярэдняе” пакаленне празаікаў (А. Каралійчаў, Г. Райчаў, К. Канстанцінаў, Чудамір, К. Пятканаў, С. Чылінгіраў, С. Загарчынаў, Ч. Мутафаў) і тэматычная, жанравая і стылявая разнастайнасць іх твораў.
“Маладое” пакаленне празаікаў (У. Палянаў, А. Васілеў, К. Вэлкаў, Г. Караславаў, С. Мінкаў) і іх творчыя пошукі.
Жыццё і творчасць Георгія Караславава.
Агульная характарыстыка драматургіі міжваеннага перыяду. Традыцыі і наватарства п’ес Я. Ёўкава, А. Страшымірава, Ст. Костава, Р. Стаянава.
Вызначальныя рысы літаратурнай крытыкі міжваеннага перыяду.
Рэвалюцыйная сімволіка ўрбаністычнай паэзіі Х. Смірненскага. “Ахвяры горада” ў цыклах “Зімнія вечары” і “Дзеці горада”.
Сатыра Х. Смірненскага: фейлетоны і памфлеты. Аналіз 2-3 фейлетонаў на выбар.
Наватарскі характар паэзіі Геа Мілева.
Рэвалюцыйная патэтыка паэм “Пекла” (1922), “Дзень гневу” (1922), “Верасень” (1924) Геа Мілева.
Высокі гуманізм філасофскай паэзіі Атанаса Далчава. Зборнікі “Акно” (1926), “Вершы” (1928), “Парыж” (1934), “Анёл Шартара” (1943).
Новыя тэмы, праблемы і вобразы зборнікаў вершаў Элізаветы Баграны: “Вечная і святая” (1927), “Зорка марака” (1931), “Сэрца салавечае” (1936).
Разнастайнасць лірыкі Доры Габэ: зборнікі “Фіялкі” (1908), дзіцячая кніжка “Маленькія песні” (1923), вершы для дарослых “Зямны шлях” (1928), паэмы “Лунацічка”, “Вэла”.
Маральная і надматэрыяльная паэзія Мары Бэлчавай: зборнікі “Ступенькі ганку”, “Санеты” (1925), “Выбраныя песні” (1931).
Творчасць Міколы Вапцарава як адлюстраванне новага перыяду рабочага руху і антыфашысцкай барацьбы. Зборнік “Маторныя песні” (1940).
Ідэйная глыбіня зборніка “Ахвярныя вогнішчы” (1924) Асэна Расцветнікава.
Кантрастнасць паэзіі Міколы Фурнаджыева. Ад эстэтыкі сімвалізму да эстэтыкі імажынізму. Аналіз зборнікаў “Вясенні вецер” (1925), “Вясёлка” (1928), паэм “Дзіця”, “Зямля” і інш.
Сацыяльныя і маральныя канфлікты балгарскай вёскі ў апавяданнях Эліна Пеліна. Адметнасць цыкла “Пад манастырскай лазою” (1936).
Адлюстраванне сацыяльнай няроўнасці ў аповесцях “Нячыстая сіла” (1909), “Геракавы” (1911), “Зямля” (1922) Э. Пеліна.
Асноўныя ідэі, матывы, функцыя прадметных дэталяў, роля пейзажу і характарыстыка герояў зборніка апавяданняў “Вечары ў Антымаўскім заездзе” (1928) Я. Ёўкава.
Спалучэнне летапісу, фальклорнай прозы і паэзіі ў зборніку “Старапланінскія легенды” (1927) Я. Ёўкава.
Закладванне ўрбаністычных традыцый у творчасці Георгія Стаматава. Майстэрства тыпізацыі і сацыяльна-выкрывальніцкая крытыка ў апавяданнях “Малы Садом”, “Віранаў”, “Нарзанавы”.
Д’ябалізм у балгарскай прозе і паэзіі. Характэрныя рысы і прадстаўнікі. Аналіз 2-х твораў на выбар.
Адметнасць прозы Георгія Караславава (аповесць “Селькор”(1933), раманы “Дурман” (1938), “Нявестка” (1942).
Гістарычная тэматыка прозы Дабры Немірава, Фані Паповай Мутафавай, Стаяна Загарчынава.
“Драма дзеяння”: рэалістычныя і рамантычныя тэмы п’ес Я. Ёўкава “Барана”, “Албена”, камедыі “Міліянер”. Адметнасць камедый Ст. Костава (“Залатая Міна”, “Галяманаў”, “Знахар” і інш). Значэнне драмы “Майстры” Р. Стаянава.