Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10 ответов на 10 вопросов.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
79.13 Кб
Скачать

16. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Уз’яднанне

Заходняй Беларусі з БССР.

Па ўмовах Рыжскага міру да Польшчы адыйшла тэрыторыя ў 112 000 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 3,5 мільёна чалавек. Гэта тэрыторыя была падзелена польскім урадам на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластокскае. Польскі ўрад разглядаў Заходнюю Беларусь як крыніцу сыравіны, таннай рабочай сілы і рынак збыту прадукцыі польскай прамысловасці. Разбураная вайной прамысловасць аднаўлялася марудна, а новыя прадпрыемствы амаль не будавліся. 2/3 прадпрыемстваў і рабочых працавалі ў харчовай і мясаперапрацоўчай прамысловасці. Адзінай галіной якая хутка развівалася, была дрэваапрацоўчая, што было звязана з варварскай вырубкай беларускіх лясоў. С 1921 па 1939 гады плошча лясоў у заходняй Беларусі скарацілася на 400 000 га. становішча рабочых было цяжкім рабочы дзень цягнуўся 10 – 12 гадзін а зарплата у 2 разы меншай чым ў цэнтральнай Польшчы. Акрамя таго, у Заходняй Беларусі быў высокі ўзровень безпрацоўя.

У сельскай гаспадарцы было адноўлена буйное памешчыцкае землеўладанне, а большая частка сялян заставаліся малазямельнымі і беззямельнымі, таму яны вымушаны былі арандаваць у памешчыкаў зямлю, якой ім нехапала і плаціць за яе пераважна адпрацоўкамі. Каб вырашыць эканамічныя праблемы краіны, польскі ўрад распачаў праграму санацыі (аздараўлення) эканомікі. У рамках гэтай праграмы была праведзена і аграрная рэформа. Яна заключалася ў наступным – урад выкупіў частку памешчыцкіх земляў, і падзяліў іх на дробныя ўчасткі – парцэлы і пачаў прадаваць іх сялянам па льготным цэнам. Але падаўляючая большасць сялян была настолькі беднай, што не магла купляць гэтыя парцэлы нават па льготных цэнах. Яшчэ адзін крок аграрнай рэформы з боку польскага ўрада гэта стварэнне спрыяльных умоў для ўладкавання хутарскіх гаспадарак. Пад час ажыццяўлення аграрнай рэформы было праведзена і асадніцтва.

Асадніцтва гэта шэраг мерапрыемстваў для стварэнне сацыяльнай апоры для польскага ўрада сярод мясцовага насельніцтва. Асаднікі гэта былыя ваенаслужачыя польскай арміі, якія за сімвалічную плату, або бясплатна з дзяржаўнага фонда атрымлівалі ўчасткі да 40 гектараў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Асаднікам дазвалялась захоўваць і прымяняць агнястрэльную зброю. Польскі ўрад разлічваў стварыць з іх сваю сацыяльную падтрымку ў Заходняй Беларусі. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі рассялілася каля 10 000 асаднікаў.

Нягледзячы на рэформы, эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі заставалася цяжкім. Іменна яно вымушала беларусаў эміграваць. Толькі з 1925 па 1938 г. у ЗША і Канаду эмігравалі больш за 78 тыс. чалавек.

Нягледзячы на ўмовы Рыжскага міру, па якому палякі абавязваліся забяспечваць беларусам культурна-нацыянальную аўтаномію ўрад Польшчы адразу ж пачаў актыўную паланізацыю беларускага насельніцтва. Усе дзяржаўныя ўстановы і школы працавалі толькі на польскай мове. Людзі якія не ўмелі чытаць і пісаць па-польску, але чыталі і пісалі на іншых мовах праходзілі ў дакументах як непісьменныя. Праўда, ў многіх польскіх школах выкладаўся такі прадмет як беларуская мова.

Адразу пасля далучэння палякамі краю пачаліся масавыя забастоўкі і стачкі рабочых супраць умоў рыжскага міру. У вёсцы барацьба набыла партызанскі характар. У канцы 1921 г. у партызанскіх атрадах і паўстанцкіх арганізацыях удзельнічала звыш 6 тысяч чалавек. Арганізатарамі гэтай барацьбы былі камуністы і беларускія эсеры. Найбольш вядомыя сярод іх Арлоўскі Ваўпшасаў Шыманюк і інш. Партызаны нападалі на паліцэйскія ўчасткі гмінныя ўправы і памешчыцкія маёнткі.

Пасля разгрому ў 1923 г. арганізацыі беларускіх эсераў, партызанскую барацьбу ўзначалілі камуністы. У кастрычніку 1923 г. утварылася КПЗБ, якая і стала на чале партызанскага руху. Пасля таго як урад Польшчы накіраваў супраць партызан рэгулярную армію восенню 1925 г. КПЗБ вырашыла спыніць узброеную барацьбу.

Легальную нацыянальна-вызваленчую барацьбу павялі беларускія дэпутаты (паслы) у польскім сойме якія яшчэ ў 1922 г аб’ядналіся ў пасольскі клуб. У 1926 г. Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі і іншыя паслы сойма стварылі легальную арганізацыю БСРГ Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. (БСРГ) яе праграма патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх земляў і раздзела яе паміж сялянамі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада і аб’яднанне беларускіх земляў у адзінай дзяржаве. У студзені 1927 у арганізацыі ўжо налічвалася 120 000 членаў, але ў сакавіку гэтага ж, года польскі урад забараніў яе дзейнасць, а кіраўнікоў аддаў пад суд.

Актыўную барацьбу за інтарэсы беларускага насельніцтва вялі члены пасольскага клуба “Змаганне”, створанага беларускімі дэпутатамі польскага сойма ў 1928 г. У 1930 г. польскі ўрад арыштаваў кіраўнікоў клуба. Актыўна дзейнічала ў абарону беларускай школы і культуры ТБШ (Таварыства Беларускай школы.) створанае ў 1921 г. Браніславам Тарашкевічам.

У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 рэвалюцыйны рух у заходняй Беларусі набыў вялікі размах. У 1931 назіраўся ўздым сялянскага руху, які набыў у 1933 г . у Кобрынскім павеце ўзброены характар. На падаўленне сялянскага паўстання былі кінуты паліцыя і войскі. Усяго за гэтыя гады у Заходняй Беларусі 460 сялянскіх выступленняў. З 1935 па 1939 гг. працягвалася выступленне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала 5000 чалавек.

У 1935 г. па ініцыятыве Камінтэрна КПЗБ стварае адзіны рабочы антыфашысцкі фронт. У яго ўвайшлі ТБШ і БХД (Беларуская хрысціянская дэмакратыя). У выніку ў 1936 – 1937 гг. у З.Б. пракацілася магутная хваля забастовак у абарону правоў працоўных і супраць паланізацыі. Аднак ужо 1937 г. рэвалюцыйная барацьба ідзе на спад.

23 жніўня 1939 года паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні тэрмінам на 10 год. і Сакрэтны пратакол да яго. У адпаведнасці з ім Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна разам з Прыбалтыкай і Бесарабіяй уваходзілі ў сферу уплыву СССР. Пакт развязаў немцам рукі на Усходзе, і яны 1 верасня напалі на Польшчу. У яе абарону выступілі Францыя і Англія, якія аб’явілі вайну Германіі. Так пачалася Другая Сусветная вайна.

17 верасня савецкі ўрад абвясціў, што бярэ пад абарону брацкае насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны і аддаў загад Чырвонай Арміі заняць іх тэрыторыю. Да 25 верасня была занята ўся тэрыторыя ЗБ. 2 лістапада сесія Вярхоўнага Савета СССР, а 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы, ў адпаведнасці з якімі ЗБ уваходзіла ў склад СССР і ўз’ядноўвалася з БCCP. Ha яе тэрыторыі стваралася 5 абласцей Брэсцкая, Баранавічская, Беластокская, Віленская і Пінская. Да снежня 1940 года завяршылася фарміраванне органаў улады: былі праведзены выбары ва ўсе Саветы абласныя, раенныя сельскія. Пачалі дзейнічаць партыйныя, савецкія органы, камсамольскія і прафсаюзныя арганізацыі. У Заходнія вобласці прыехала больш за 30 тысяч партыйных савецкіх работнікаў, а таксама спецыялістаў народнай гаспадаркі адукацыі і культуры.

Абнаўляліся і рэканструіраваліся старыя і будаваліся новыя прадпрыемствы. Было ліквідавана беспрацоўе. У канцы 1940 г. аб’ем вытворчасці ў прамысловасці ЗБ у два разы пераўзышоў узровень 1938 года. У вёсцы беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі больш за міліен гектар памешчыцкай зямлі, тысячы кароў і коней. Асабліва значнымі былі поспехі ў адукацыі і культуры, Ужо у 1940 г, у ЗБ працавала больш за 5600 школ, 4 ВНУ, 12 тэхнікумаў. Ва ўсіх гарадах і раёнах пачалі выходзіць газеты. Працавала 5 тэатраў 100 кінатэатра і каля ста дамоў культуры а таксама больш за 200 бібліятэк. У той, жа час у грамадска-палітычным жыцці праявіліся адмоўныя бакі таталітарнай сістэмы, Пачаліся арышты і дэпартацыя ў Казахстан так званых ворагаў народа. За кароткі даваенны тэрмін гаспадарання саветаў у ЗБ усяго было рэпрэсіравана каля 120 000 чалавек.

Без згоды беларускага кіраўніцтва 10 лістапада 1939 года ўрад СССР перадаў Літве Вільню і Віленскую вобласць у абмен на згоду размясціць свае ваенныя базы ў Літоўскай незалежнай дзяржаве.