
- •6. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі
- •9. Утварэнне ссрб і Літоўска-Беларускай сср.
- •10. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскі мір.
- •11.Удзел бсср ў стварэнні ссср. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў
- •15.Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср у канцы
- •16. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Уз’яднанне
- •17. Культурнае жыццё ў бсср у 1920-30-я гг.
11.Удзел бсср ў стварэнні ссср. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў
Беларускай ССР у 20-х гг. XX ст.
Адноўленая ў 1920 г. БССР існавала ў межах, 6 паветаў Мінскай губерні. Яе заходнія губерні адышлі да Польшчы, а усходнія засталіся ў складзе РСФСР. Таму кіраўніцтва БССР падтрымала ідэю стварэння СССР разлічваючы, што ў межах саюза можна будзе вярнуць усходнія землі. 4 Усебеларускі з’езд саветаў абраў паўнамоцную дэлегацыю на Першы Усесаюзны з’езд саветаў. 30 снежня 1922 года ў Маскве быў падпісаны саюзны дагавор паміж 4 рэспублікамі БССР, УССР (Украінская), ЗСФСР (Закаўказская Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка) і РСФСР. Такім чынам, БССР стала адной з чатырох саюзных рэспублік-заснавальніц СССР.
У 1923 г. урад БССР ставіць пытанне аб вяртанні ўсходніх зямель у склад БССР перад ЦВК РКП(б). У 1924 г. гэта пытанне было вырашана станоўча. 30 снежня 1924 г. у адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР БССР перадаваліся 15 паветаў Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і шэраг валасцей. У выніку тэрыторыя і насельніцтва Беларусі была павялічана ў 2 разы. У 1926 г. адбылася другое ўзбуйненне БССР. 18 – 31 снежня 1926 г. БССР былі перададзены Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У 1927 г. быў уведзены новы тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. БССР дзялілася на 8 акруг.
У пачатку 20-ых гадоў урад СССР пачаў ажыццяўляць праграму фарміравання сацыялістычных нацый. Таму ва ўсіх саюзных рэспубліках пачалося нацыянальна-культурнае адраджэнне. У Беларусі працэс нацыянальна-культурнага адраджэння атрымаў назву беларусізацыя. Беларусізацыя закранула ўсе сферы жыцця Беларусі. У сваім развіцці беларусізацыя прайшла 3 этапы: 1) складыванне перадумоў 1919 – 1924 гг., 2) рэальнае ажыццяўленне 1924 – 1928 гг. 3) Згортванне з 1929 г.
У ліпені 1924 г. на 2 сесіі ЦВК БССР была створана спецыяльная камісія для яе правядзення на чале з Хацкевічам. Праграмма беларусізацыі прадугледжвала: перавод работы партыйных і дзяржаўных органаў на беларускую мову, павелічэнне колькасці беларусаў у дзяржаўным апараце, перавод устаноў адукацыі і культура на беларускую мову, перавод часцей Чырвонай арміі дыслацыраваных ў Беларусі на беларускую мову. Трэба адзначыць, што ўсе пункты гэтай праграмы былі выкананы.
У 1927 годзе была створана новая канстытуцыя БССР. Яна юрыдычна аформіла дабраахвотнае ўваходжанне БССР у склад СССР, абвясціла дзяржаўнымі беларускую, рускую, яўрэйскую, польскую, мовы. Вызначыла статус беларускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін. Упершыню ў савецкай практыцы канстытуцыя выразна раздзяліла функцыі заканадаўчых і выканаўчых органаў. У канстытуцыі БССР адсутнічала палажэнне аб дыктатуры пралетарыята.
Змены ў нацыянальнай і эканамічнай палітыцы бальшавікоў выклікалі ў многіх беларускіх дзеячаў у эміграцыі надзеі на паступовае пераўтварэнне савецкай улады ў дэмакратыю. Таму рада БНР на другім Берлінскім кангрэсе ў 1925 г. абвясціла БССР асяродкам кансалідацыі беларускага народа і заявіла аб сваім самароспуску. Самыя актыўныя ўдзельнікі Рады БНР Лёсік, Цвікевіч, Смоліч, Ластоўскі і іншыя скарысталіся амністыяй, якую аб’явіў урад БССР і вярнуліся ў Беларусь дзе прынялі самы актыўны ўдзел у нацыянальна-культурным будаўніцтве. Неабходна памятаць, што вяртанне ў Беларусь большасці ўдзельнікаў Рады БНР было іх памылковым рашэннем. У 1930-я гады ўсе, хто вярнуўся ў Беларусь па амністыі, былі расстраляны.
Нягледзячы на пэўныя недахопы ў правядзенні беларусізацыі за 4 гады беларускі народ на ніве культурнага развіцця стварыў тое, што іншыя народы стваралі вякамі. Былі створаны беларуская нацыянальная адукацыя, навука, літаратура, тэатр, музыка, кіно. І усё гэта было створана на вельмі высокім узроўні.