Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10 ответов на 10 вопросов.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
79.13 Кб
Скачать

10. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскі мір.

У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны, Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчына,стварыла Савет Дзяржаунай абароны. Яго узначалiлi В.Ластоускi i генерал В.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гродзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.

З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмi землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау, якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi значную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох напрамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль, Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць значнага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырвонай Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце, якi бальшавiцкi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя у Чырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiл i узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii ураду

РСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк, Жлобiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiны фронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.

У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi сумесназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр.

Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая 1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпенi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст. Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнай

i незалежнай дзяржавай.

Пад час мірных перамоў, якія ішлі ў Рызе з восені 1920, беларусаў не прадстаўляў ніводзін палітычны цэнтр. Паводле ўдзельніка перамоў з польскага боку Станіслава Грабскага, савецкі ўрад узамен за саступкі на тэрыторыі Украіны прапанаваў Польшчы большую частку Беларусі разам з усёй Міншчынай. Баючыся залішне вялікай колькасці праваслаўнага насельніцтва ў межах Рэчы Паспалітай, С. Грабскі адстойваў мяжу ўздоўж Дзвіны, ад латышска-савецкай граніцы ў кірунку сярэдняга цячэння Прыпяці[4]. Такі выгляд мяжы з СССР, нават пры добрым стаўленні польскага боку, касаваў магчымасць ажыццяўлення якіх-колечы федэрацыйных планаў, спрыяў канцэпцыі інкарпарацыйнай палітыкі.

Рыжскі мірны дагавор нанес вялікі ўдар па беларускіх палітыках Найвышэйшай Рады БНР і Беларускага палітычнага камітэта, якія паслядоўна выказваліся за аб'яднанне беларускіх зямель і стварэнне федэрацыі з Польшчай. Акцыя генерала С. Булак-Балаховіча ў Мазыры і Слуцкі збройны чын не змянілі стаўлення польскага ўрада і парламента да выканання пагадненняў, падпісаных з бальшавікамі ў кастрычніку 1920 і пацверджаных Рыжскай мірнаю дамовай. Гэтая дамова, якая падзяліла Беларусь, не была ўхвалена ніводным уплывовым беларускім цэнтрам у Польшчы. Яна стварыла сітуацыю супярэчнасці польска-беларускіх інтарэсаў і вялікія магчымасці ўздзеяння на гэтыя судачыненні з боку Масквы.