Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10 ответов на 10 вопросов.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
79.13 Кб
Скачать
  1. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг.

Сталыпінскія рэформы

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы. Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці 1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці.  Крызіс і дэпрэсія 1904-1908 гг. у эканоміцы Расійскай імперыі штурхалі фабрыкантаў да аб’яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў. У пачатку 1914 г. на Беларусі былі 34 акцыянерныя таварыствы. Яны карысталіся падтрымкай банкаў, таму мелі большыя магчымасці, чым індывідуальныя прадпрымальнікі.  Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна.  За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913 гг. вырасла з 799 да 1282, а рабочых на іх з 31,1 тыс. да 54,9 тыс. Адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці: магутнасць рухавікоў вырасла амаль у 2 разы.  Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, на фабрыках якой была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з'яўлялася Добрушская фабрыка (1500 чалавек). Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Акцыянернаму таварыству "Заходняя Дзвіна" належаў шклозавод "Ноўка". Таксама былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. Беларусь спецыялізавалася на вырабе белага ліставога і багемскага шкла.  Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных стачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых.  У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Расійскай імперыі П. Сталыпіна.  Сталыпін не раз назіраў за жыццём нямецкіх хутароў у Прыбалтыцы. Поспехі прускай сельскай гаспадаркі ў тыя гады былі вельмі добра вядомы, бо яна захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Да таго ж стаўка рабілася на тое, каб разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа буржуазіі з ліку заможнага сялянства.  Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.  Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. (Нагадаем, што абшчыннае землекарыстанне захавалася на Беларусі ў Віцебскай і Магілёўскай гумернях).Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.  Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%.  З мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і прылад, супрацьпажарнай бяспекі.  Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гг. на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю.  Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. У 1910 г. на адзін памешчыцкі маёнтак прыпадала ў сярэднім па 5 жалезных плугоў і па 5,5 розных сельскагаспадарчых машын. Колькасць малатарань і веялак павялічылася да 32,4 тыс. у гаспадарках заможных сялян. Затое сеялкі, жняяркі і сенакасілкі ў іх амаль не сустракаліся. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і кармавых культур.  Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі.  Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1914 гг. сведчыць аб далейшым развіцці капіталізму, больш глыбокім яго пранікненні ў вытворчыя адносіны. Але, з другога боку, можна сцвярджаць аб недастатковым характары буржуазных пераўтварэнняў. Беларускія губерні заставаліся аграрным рэгіёнам, доля сельскай гаспадаркі ў якім складала 57,5%

4. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваў самага неабходнага і ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружанасць у грамадстве цар і яго ўрад не маглі. Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. Неўзабаве выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола.  Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыў назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.  Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, 4 сакавіка была ўтворана народная міліцыя. Па прыкладу сталіцы саветы прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах - пры ўмове "адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа".  Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Ініцыятыва іх стварэння, як правіла, зыходзіла ад дзеячаў земскага і гарадскога самакіравання. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы.  6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў. Ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў.  З усіх партый найбольш уплывовай стала партыя кадэтаў, якая ўвабрала ў свой склад прадстаўнікоў заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Мэтамі кадэтаў пасля лютаўскага перавароту 1917 г. было скліканне пасля заканчэння вайны Устаноўчага сходу, які павінен прыняць Канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя для развіцця краіны сацыяльна-эканамічныя рэформы. Кадэты выказаліся за працяг разам з саюзнікамі вайны да поўнай перамогі.  Найбольшым уплывам сярод насельніцтва Беларусі карысталася партыя эсэраў. Хуткі ўздым яе папулярнасці быў абумоўлены шырокавяшчальнай праграмай, абяцаннем даць кожнаму селяніну зямлю без выкупу, дабіцца дэмакратычнага міру і г. д. Эсэры займалі моцныя пазіцыі амаль што ва ўсіх саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, салдацкіх камітэтах Заходняга фронту, панавалі ў саветах сялянскіх дэпутатаў. Эсэраўская партыя фактычна падтрымала працяг вайны.  Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актыўную ролю ў палітычным жыцці Беларусі сталі адыгрываць бальшавікі. Галоўная ідэя іх лідэра У. Леніна заключалася ў тым, "каб буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя перарасла ў сацыялістычную". Галоўны лозунг бальшавікоў "Уся ўлада Саветам!" быў цесна злучаны з іншым: "Ніякай падтрымкі Часоваму ўраду!" Ужо тады лідэры бальшавікоў не выключалі ўстанаўлення аднапартыйнай сістэмы ў Расіі. Вырашыць пытанне аб вайне і міры бальшавікі абяцалі яшчэ да склікання Устаноўчага сходу.  Лютаўская рэвалюцыя садзейнічала ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху, барацьбе за самавызначэнне беларускага народа. Сталі ўзнікаць беларускія грамадскія і культурна-асветніцкія гурткі і арганізацыі. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада, пачалі ўтварацца новыя беларускія партыі.  Моцным штуршком для беларускага руху з'явіўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску. З'езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Ра-сійскай федэратыўнай рэспублікі. На з'ездзе было пастаўлена пытанне пра неабходнасць адкрыцця беларускага універсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў, паступовы пераход пачатковых школ на родную мову выкладання. Па аналогіі з Вільняй з'езд утварыў Мінскі Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) для выпрацоўкі асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Большасць БНК склалі прадстаўнікі БСГ.  Найбольш уплывовай беларускай палітычнай партыяй стала Беларуская сацыялістычная грамада. Канферэнцыя БСГ (сакавік 1917 г.), якая адбылася ў Мінску, выступіла таксама ў падтрымку Часовага ўрада, салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва"; выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай рэспублікі; выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай, але канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адносіла да кампетэнцыі краёвага сейму аўтаномнай Беларусі, перасцерагала сялян ад неарганізаваных анархічных выступленняў; патрабавала 8-гадзіннага рабочага дня і вызначэння гарантаванага мінімуму заработнай платы.  Да сярэдзіны 1917 г. Грамада налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых. Мела сваіх прадстаўнікоў у саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадскіх думах Мінска, Петраграда, Бабруйска і іншых, удзельнічала ў рабоце Савета нацыянальных сацыялістычных партый - каардынацыйнага органа сацыялістычных партый народаў Расіі.  Палітычны, сацыяльны і эканамічны крызіс, які катастрафічна паглыбляўся, вельмі палохаў Часовы ўрад. Нежыццяздольнасць урада была відавочнай для прамыслоўцаў, дзелавых людзей, прадстаўнікоў дваранства, афіцэраў і інш. Выйсце з крызісу яны бачылі ў саюзе антысацыялістычных ліберальных і кансерватыўных груповак і ўсталяванні моцнай дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце, ліквідаваць супрацьборства. Правыя знайшлі свайго кандыдата ў дыктатары - новага Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Л. Карнілава, стаўка якога знаходзілася ў Магілёве.  У канцы жніўня 1917 г. адданыя Карнілаву часці па яго загаду рушылі з фронту на Петраград, каб нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць саветы, усталяваць ваенную дыктатуру. Аднак разлік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей не апраўдаўся. Пры саветах былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, на прадпрыемствах - баявыя дружыны, чырвонаармейскія атрады. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова Карнілава была ліквідавана, а сам генерал быў ізаляваны ў г. Быхаве.  У гэты найбольш востры этап барацьбы значна панізіўся ўплыў партый эсэраў і меншавікоў, якія пасля паражэння карнілаўцаў адмовіліся сфарміраваць урад без лібералаў, імкнуліся выратаваць буржуазны Часовы ўрад. У той жа час узрос уплыў партыі бальшавікоў, што знайшло адлюстраванне ў павелічэнні іх колькасці ў саветах.  Не было яснага ўласнага ўяўлення, якімі шляхамі можна выйсці з сацыяльна-палітычнага і эканамічнага крызісу і ў беларускіх дзеячаў. Некаторыя з іх падтрымлівалі Часовы ўрад, іншыя былі гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавіцкіх.  У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, на чале з А. Чарвяковым, якая фактычна цалкам прыняла праграму РСДРП(б), яе стратэгію і тактыку. Дзейнічала яна ў асноўным у Петраградзе і Маскве.  БСГ у кастрычніку 1917 г. правяла ІІІ з'езд, на якім была зацверджана новая праграма, менш радыкальная ў сацыяльна-эканамічных пытаннях у параўнанні з былымі праграмнымі палажэннямі. Па ініцыятыве БСГ быў утвораны новы цэнтр беларускага руху - Вялікая беларуская рада.  А тым часам усеагульны крызіс усё больш паглыбляўся. Пашыраўся рух за скліканне ІІ Усерасійскага з'езда саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з цяжкага крызісу. Бальшавікі пачалі актыўную падрыхтоўку ўзброеннага паўстання. 

5. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку XX стагоддзя (1900-1917 гг.).

“Нашаніўскі” перыяд.

Літаратура. У пач. XX ст. рашаючую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыгрывалі першыя беларускія выдавецтвы: “Загляяне сонца і ў наша аконца” СПб, “Наша ніва”, і наша хата (Вільня), “Мінчук”, “Палачанін” якія з 1905 па 1917 г выдалі больш за 128 назваў беларускіх кніг. Цэнтрам беларускага адраджэння стала рэдакцыя газеты Наша Ніва і аднаіменнае выдавецтва. У 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты “ Наша Ніва” перарос у самастойны часопіс “Саха”.

У 1906 – 1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней – толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых.

Навука. Нвуковым даследаваннем Беларусі спачатку у пач 20 ст. вывучэннем Беларусі паспяхова займаліся М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі, Е. Раманаў, В. Ластоўскі, М. Любаўскі і інш.

Вялікім укладам у даследаванне мовы беларусаў з'явіліся працы ўраджэнца Гродзеншчыны Я. Ф. Карскага. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Расійскай Акадэміі навук. Сусветную вядомасць вучонаму прынесла трохтомнае выданне «Беларусы» (1903 – 1922). Гэта сапраўдная «энцыклапедыя беларусазнаўства».

В. Ю. Ластоўскі стаў першым беларускім гісторыкам, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. Новым у яго «Кароткай гісторыі Беларусі», выдадзенай у 1910 г. у Вільні, было імкненне адлюстраваць беларускі народ як творцу свайго лесу.

Літаратура. Буйной постаццю ў беларускай паэзіі пачатку XX ст. з'яўлялася А. Пашкевіч. вядомая пад псеўданімам Цётка. Я на ўдзельнічала ў заснаванні БСГ. Першыя зборнікі паэтэсы «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская» выйшлі нелегальна. Яе рэвалюцыйныя і патрыятычныя вершы выкарыстоўваліся арганізацыямі БСГ, РСДРП у якасці адозваў і лістовак.

У пачатку XX ст. раскрыліся паэтычныя таленты заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Мінскага павета. Першы яго верш «Мужык» з'явіўся ў 1905 г. Ужо сваімі першымі паэтычнымі кнігамі «Жалейка» і «Гусляр» паэт прыцягнуў да сябе ўвагу чытачоў. Зборнік вершаў «Шляхам жыцця» фактычна стаў найвышэйшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры. Паэмы Я. Купалы «Курган», «Бандароўна» ўзнялі гэты жанр на якасна новую ступень. Яго п'есы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» сталі вызначальнай з'явай беларускага тэатральнага жыцця ў пачатку XX ст. У час рэвалюцыі 1905— 1907 гг. паэт падтрымаў народ у барацьбе супраць самадзяржаўя.

Набыў папулярнасць сваімі творамі і Якуб Колас (Канстанцін. Міхайлавіч Міцкевіч), ураджэнец засценка Акінчыцы Мінскага павета (цяпер у межах горада Стоўбцы). У першым зборніку вершаў «Песні жальбы» Я. Колас апаэтызаваў вобраз беларуса-мужыка, які, нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне роднага краю. У 1911 г. Колас пачаў працу над паэмай «Сымон-музыка».

Значна ўзбагаціў беларускую паэзію і вывеў яе на еўрапейскі ўзровень Максім Багдановіч. Ён нарадзіўся ў Мінску але большую частку свайго нядоўгага 26-гадовага жыцця правёў за межамі радзімы. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок», у які ўвайшлі вершы, напісаныя ім у 17 – 20-гадовым узросце, быў выдадзены ў Вільні ў 1913 г. Творчасць М. Багдановіча прасякнута любоўю да роднай зямлі, яе народа. У вершы-гімне «Пагоня» М. Багдановіч выказаў трывогу за сваю Радзіму.

Тэатр. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. У пачатку XX ст. мясцовыя артысты праводзілі ў гарадах і вёсках так званыя беларускія вечарынкі. Гэта былі своеасаблівыя тэатральна-канцэртныя паказы, на якіх чыталіся ўголас творы беларускіх аўтараў выконваліся народныя песні і танцы, ставіліся спектаклі.

У 1907 г. самадзейны мастацкі калектыў стварыў у сваім фальварку Ігнат Буйніцкі якога па праву называюць «бацькам беларускага тэатра». 3 групай аматараў ён пачаў наладжваць канцэрты, якія прыцягвалі мноства гледачоў тым, што са сцэны гучала іх родная мова, чаго яны ніколі раней не чулі. Калектыў Буйніцкага стаў першым нацыянальным прафесійным тэатрам, які дзейнічаў у 1910 – 1913 гг. Ён складаўся з драматычных акцёраў, харыстаў танцораў (каля 70 чалавек). У гэты тэатральны калектыў уваходзілі дочкі Буйніцкага, А. Пашкевіч і інш. Сам I. Буйніцкі быў і рэжысёрам, і акцёрам, і танцорам. Яго тэатр паставіў п'есы «Паўлінка» Я. Купалы, «Краю мой родны!..» (па творах М. Багдановіча), народныя песні і танцы. Тэатр I. Буйніцкага гастраляваў па гарадах Беларусі, у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся вялікім поспехам.

Аднак тэатр I. Буйніцкага працаваў у нялёгкіх умовах. Мясцовыя ўлады часта забаранялі яго выступленні. За кожным словам Буйніцкага на сцэне і па-за ёй шукалі вальнадумства. Так, пасля пастаноўкі ў Слуцку камедыі К. Каганца «Модны шляхцюк», у якой высмейваліся і развенчваліся пагардлівыя адносіны шляхты да простых людзей, мясцовая шляхта, убачыўшы сябе ў п'есе як у люстэрку, дамаглася забароны гастроляў тэатра ў сваім павеце.

Пад уплывам дзейнасці I. Буйніцкага набыў шырокі размах аматарскі тэатральны pyx. Так, з 1910 г. у Вільні дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурток», якім кіраваў А. Бурбіс. Ён ажыццявіў першую пастаноўку камедыі Я. Купалы «Паўлінка». Створанае ў 1917 г. у Мінску Ф. Ждановічам пры ўдзеле І. Буйніцкага Першае бсларускае таварыства драмы і камедыі ўпершыню паставіла на сцэне драму Я. Купалы «Раскіданае гняздо».

Жывапіс. Адной з цэнтральных тэм беларускага жывапісу XX ст. стаў народ, яго пакуты і праца. З пачатку 20 ст. беларускі жывапіс праславілі В. Бялыніцкі-Біруля, Ю. Пэн, Г. Вейсенгоф, Я. Кругер, К. Кастравіцкі.

Яркай старонкай у гісторыі беларускага пейзажнага жывапісу стала творчасць. Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872 – 1957) — адзін з найлепшых беларускіх жывапісцаў-пейзажыстаў. Разьвіваў традыцыю лірычнага пэйзажа канца 19 стагодзьдзя.Вялікі ўплыў на яго станаўленне як мастака аказаў вядомы рускі жывапісец I. Левітан. Кожная карціна В. Бялыніцкага-Бірулі — роздум пра бясконца цудоўную родную прыроду. Мастак з замілаваннем увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палотнаў. Яго карціны карысталіся нязменным поспехам на міжнародных выставах, іх набывалі вядомыя калекцыянеры. Сам творца атрымаў званне акадэміка жывапісу.

Прыватную мастацкую школу стварыў у Віцебску ў канцы XIX ст. Юдаль Пэн (1854 – 1937) Ён адлюстроўваў нацыянальныя рысы яўрэйскага побыту, стварыў цэлую галерэю вобразаў яўрэйскіх рамеснікаў («Гадзіншчык», «Стары кравец», «Жабрак» і інш.). У школе Пэна займаўся ўраджэнец Віцебска М. Шагал, які прысвяціў сваёй радзіме нямала карцін, сярод іх — «Я і веска», «Над Віцебскам» у будучым Шагал атрымаў сусветную вядомасць і стаў адным з найбуйнейшых мастакоў XX ст.

Генрых Вейсенгоф. 1859 – 1922. Беларускі жывапісец. Вучыўся ў Рысавальнай школе В. Герсана ў Варшаве (1874 – 1878), Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1878 – 1882), у Мюнхене (1889), Парыжы (1900). Амаль увесь час жыў у в. Русаковічы Пухавіцкага раёна. Пісаў пераважна пейзажы. У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1889 г. Сярод твораў — «Транспарт палонны» (1886), «Перавозка параненых», «Беларускія могілкі. Русаковічы» (1889), «Куток у Польным» (1891), «Беларускія паляўнічыя», «Снег» (1894), «Світанак на возеры», «Надвячорак», «Хмара», «Цішыня» і інш. Стварыў эскізы дыплома сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Мінску (1901). Памёр у г.

Янкель Кругер. 1869 – 1940 беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939). Вучыўся ў Парыжы ў акадэміі Жуліана (1888 – 95) і ў пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў (1897 – 1900) у В. Е. Макоўскага. З 1901 працаваў у Беларусі, у 1904 адкрыў курсы малявання і жывапісу ў Менску (з 1906 – мастацкая школа). У дарэвалюцыйны перыяд Кругер выконваў пераважна партрэты прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія адрозніваюцца інтымнасцю і дэмакратызмам выяў (партрэт менскага скрыпача Жухавіцкага; а таксама жанравыя карціны ("Пагром", каля 1905; карціна знішчана жандарамі). У партрэтах савецкага часу імкнуўся падкрэсліць у мадэлі рысы грамадскай дзеяча ("Якуб Колас", 1923, "Янка Купала", 1927, – абодва ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, Менск).

Казімір Кастравіцкі. Карусь КАГАНЕЦ, сапр.: Казімір – Рафаіл Карлавіч КАСТРАВІЦКІ 1868 – 1918, в. Іншыя псеўданімы і крыптанім: K. Kahaniec, Будзімір, К. Шашаль, К. Качанец, К.К.), беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч.

Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1893. У 1899 годзе Каганец ажаніўся і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці, будаваў чыгунку ў Лідзе.

Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага беларускага алфавіту. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк" (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 - БДТ-2). Шмат ягоных твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю "Нашай нівы", ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў "Беларусі" (1919) і "Вольным сцягу" (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава. У 1988 на магіле пастаўлены помнік.

Развіццё архітэктуры.

На мяжы XIX – XX стст. узнік архітэктурны стыль мадэрн. Для яго было характэрнае адмаўленне ад механічнага капіравання гістарычных архітэктурных формаў. Пашырыліся новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура). Шырока выкарыстоўвалася шкло. У стылі мадэрн у Беларусі былі пабудаваны банк у Віцебску, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве, гасцініца «Еўропа» ў Мінску (**2).

У 1908 г. адбылася рэканструкцыя будынка гасцініцы «Еўропа» ў Мінску, якая не саступала лепшым гатэлям Еўропы. Будынак стаў шасціпавярховым. Кожны са 130 нумароў гасцініцы быў абсталяваны паводле апошняга слова тагачаснай тэхнікі. Тут было электрычнае асвятленне, тэлефон, ванна, вадзяное ацяпленне. У гасцініцы дзейнічаў адзіны ў горадзе ліфт, які называлі тады «пад'ёмнай машынай». Паглядзець на гэты цуд мінчукі прыходзілі цэлымі сем'ямі. У наш час распрацаваны праект аднаўлення будынка гасцініцы.

6. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі

восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай

улады ў Беларусі.

Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.

23 верасня Створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Ленінцы сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўлады Саветам. З гэтай нагоды мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысячную арганізацыю пад старшынствам А. Мяснікова. Моцным цэнтрам бальшавізму стаў Мінскі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаванне ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Любімаў, К. Ландэр і інш.

Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.

Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арганізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.

Рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бундаўцы. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем.

Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыдатаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсерасійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.

Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слушна заўважаў, «што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі, хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народамі, масай, барацьбой узброеных мас». 24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.

Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе

У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ў. Ленін напісаў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадзіны 35 мін. адкрыўся сход дэпутатаў Петраградскага Савета з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб задачах рабочай і сялянскай рэвалюцыі. У 22 гадзiны 40 хвiлiн тут пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi усiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. У. Леніна на пасяджэнні не было: ён быў заняты заключным этапам паўстання.

Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з’езд. Бальшавік А. В. Луначарскі абвясціў адозву «Рабочым, салдатам і сялянам!», дзе гаварылася аб узяцці з’ездам улады ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на самавызначэнне. Улада на месцах мусiла перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.

На другім пасяджэнні з’езда 26 кастрычнiка, распачатым у 21 гадзіну, слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена Ў. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым (без анексій і кантрыбуцый) міры. Дакумент быў прыняты аднагалосна.

Пад час дакладу па другім пытанні Ў. Ленін зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі, які грунтаваўся на эсэраўскім аграрным праекце «сацыялізацыі». Дакумент быў прыняты большасцю галасоў супраць 1 і 8 устрымаўшыхся.

Пры фарміраванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Ўстаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.

Ва Ўсерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) – свайго кшталту вярхоўны заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал. на шматпартыйнай аснове пад старшынствам Л. Б. Каменева (з 8 лістапада – Я. М. Свярдлова).

Ва ўмовах недастатковай інфармаванасці аб падзеях асноўная маса насельнiцтва Расiйскай рэспублiкi, успрыняла звесткі аб штурме Зiмняга i г. д. як чарговую спробу бальшавiцкага перавароту, які пагрозу заваёвам рэвалюцыі. Так, 25 кастрычніка ў сталіцы ўзнік Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які аб’яднаў палітычных праціўнікаў бальшавікоў.

Са свайго боку 27 кастрычніка ленінскі СНК выдаў дэкрэт»Аб друку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уздзеяннем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і заклікаў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і працоўных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».

Такім чынам, паўстанне салдат і матросаў сталічнага гарнізона і атрадаў рабочай Чырвонай гвардыі, падрыхтаванае партыяй бальшавікоў, ліквідавала ўладу Часовага ўрада і абвясціла аб радыкальных зменах ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай рэспублікі ў інтарэсах працоўных.

3. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі

Звесткі аб паўстанні ў Петраградзе былі ўспрыняты грамадскасцю як пагроза Ўстаноўчаму сходу і небяспека грамадзянскай вайны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка каля 11 гадзін раніцы, а апоўдні лідэры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выказаліся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты Вiцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлёва, Мсцiслава i iнш. Сiгналам да выступлення бальшавікоў тыле i на фронце сталi пастановы ІІ Ўсерасійскага з’езда аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальшавікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлях да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы салдат былі вызвалены з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гарнізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.

Наяўнасць узброеных сіл дазволіла бальшавiкам усталяваць цэнзуру друку і кантроль над поштай, тэлеграфам, збройнымi майстэрнямi i нават штабам фронту. У мэтах умацавання і пашырэння сваёй улады яны стварылi Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт (ВРК) на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканаўчы камiтэт Заходняга фронта выклікаў у горад казакоў Каўказскай дывiзii і прымусіў кіраўнікоў Савета перадаць уладу КВР, які аб’яднаў усе сацыялістычныя партыі. Кіраўнікі Мінскага Савета пагадзіліся прызнаць яго поўнаўладдзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх канспiратыўнай дзейнасцi зрабiўся ВРК Заходняга фронту.

У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў таксама не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Па сутнасцi, усе яны ўвайшлі ў мясцовыя КВР і ператварыліся ў апазiцыйныя новай уладзе цэнтры. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з нежаданнем Саветаў прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання з тым, каб новы склад дэпутатаў узяў на сябе ўладныя функцыi.

Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных А. Керанскаму часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам дзейнiчаць больш рашуча, а менавiта выклiкаць з фронта узброеную падмогу, у тым лiку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбыў у горад у ноч на 2 лiстапада. 2 лiстапада, увечары на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Асноўныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не ў Савеце, а ў ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр).

4-5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паўнамоцтвы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам заявіў аб сваёй лаяльнасці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР. Такім чынам, мінскім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Віленскай губ., а таксама на Заходнім фронце. Яе ўмацаванню паспрыяла адхіленне генерала П. Балуева ад галоўнакамандавання, узросшая бальшавiзацыя армейскiх i iншых камiтэтаў. Так, ужо ў першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэтаў у II i Х армiях i улада поўнасцю сканцэнтравалася ў ВРК на чале з бальшавiкамi (адпаведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi у III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiўся, паколькi армейскi з’езд адразу не прызнаваў поўнаўладдзя ленінскага СНК, а «выказаўся за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства».

КВР па ўсёй Беларусі гублялi уплыў i распадалiся. А пераход улады да ВРК стварыў магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады ў маштабе губерняў i нават усёй «Паўночна-Заходняй вобласцi». Так, 18–

20 лiстапада дэлегаты ІІІ сялянскага з’езда Мінскай і Віленскай губ., галоўным чынам вайскоўцы, прынялi рэзалюцыю у падтрымку СНК i яго дэкрэтаў, i абралi новы Выканком Савета ў лiку 35 чал.

Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II з’езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласцi у Мінску. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэлегатаў толькі трэці iснаваўшых Саветаў, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя ўсёй Заходняй вобласцi вынеслi рэзалюцыi у падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абралi Выканком з 35 чал.

II Франтавы з’езд, якi адбыўся 20-25 лiстапада ў Мiнску пад старшынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня – К. Ландэр). Юрысдыкцыя СНК распаўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Беларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на Заходнi фронт.

У Вiцебску Саветы не падтрымалi СНК, таму былі распушчаны. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла ўлада ў горадзе i павеце. Вышэйшым уладным органам губернi з’яўляўся ВРК. 12 снежня Вiцебскi губернскi з’езд Саветаў выказаў падтрымку ленiнскаму СНК, а таксама абраў орган улады ў асобе губернскага Савета (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.

На Магiлёўшчыне стварэнне органаў Савецкай улады зацягвалася з прычыны слабай апоры бальшавiкоў у губернскiм цэнтры. Толькі пасля ліквідацыі духонінскай Стаўкі 14 студзеня 1918 г. пасля правядзення рабоча-салдацкага і сялянскага з’ездаў быў абраны выканкам губернскага Савета пад старшынствам левага эсэра М. Гольмана.

На выбарах ва Ўстаноўчы сход па Віцебскай, Мінскай і Заходне-франтавой акругах перамаглі бальшавікі, і толькі па Магілёўскай эсэры. Але большасць выбаршчыкаў па ўсёй краіне (58%) аддала свае галасы менавіта за эсэраўскi спiс – 58 %, выказаўшы такiм чынам сваю прыхiльнасць не рэвалюцыйным, а рэфармiсцкiм метадам у вырашэннi наспелых праблем. Невыпадкова Ў. Ленін, Л. Троцкі, А. Мяснікоў,

В. Кнорын і інш. бальшавіцкія лідэры распачалі актыўныя захады, скiраваныя на ўкараненне ў рабочыя і салдацкія масы пераканання аб прыярытэце пралетарскай дыктатуры перад «буржуазным парламентам». І калі 5 студзеня 1918 г. дэлегаты Ўстаноўчага схода адмовіліся галасаваць за «Дэкларацыю правоў працоўнага i эксплуатуемага народа» і тым не прызналі законнасць дэкрэтаў Савецкай улады, то бальшавікам нічога не заставалася, як разагнаць яго.

Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальшавіцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзянскую вайну.