Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПЕдагогика ответы.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
82.69 Кб
Скачать

30. Педагагічная прафесія і яе асаблівасці.

Педагагічная прафесія – род дзейнасці, асноўнай мэтай якой з’яўляецца мэтанакіраванае навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.

Адным з галоўных элементаў навучальнага працэсу заўсёды будзе педагог.

Прафесійныя функцыі педагога. 1. Выхаваўчая функцыя - дзякуючы выхаванню адбываецца фарміраванне і развіццё асобы рознабакова і гарманічна развітай. 2.навучальная функцыя - настаўнік развівае ў навучэнца інтэлектуальныя і пазнавальныя здольнасці, а таксама фарміруе ў яго свядомасць, эстэтычныя пачуцці, працавітасць. 3. Камунікатыўная функцыя. Педагог у працэсе зносін уздзейнічае на выхаванцаў, вядзе ўсю навучальна-выхаваўчую працу. 4. Арганізатарская функцыя. Педагог вырашае, які занятак або справу варта арганізаваць, калі і дзе яго правесці. 5. карэкцыйная функцыя педагог дыягнастуе ход навучальна-выхаваўчага працэсу, ацэньвае вынікі.

Асаблівасці:

1) аб’ектам і прадуктам пед працы з’яўл ч-к

2)па ўмовах працы пед д-ць аднос да праф, якія патрабуюць павышанай адказн-ці за жыцё і здароўе людзей

3)Дзейнасць педагога мае пераемна-перспектыўны характар - педагог заўсёды зазірае наперад: да якога жыцця рыхтаваць сваіх выхаванцаў.

4) канцэнтрычнае размяшчэнне зместу і арганізацыі навучальна-выхаваўчай працы - фарміраванне рыс асобы адбываецца многія гады, усё больш пашыраючыся, гэта значыць адбываецца паглыбленне ўяўлення аб тым жа паняцці.

5) Педагагічная дзейнасць мае калектыўны характар. У школе працуе не педагог-адзіночка, а адзін з членаў педагагічнага калектыва. Гэта асабліва выяўляецца ў тым класе, дзе працуе 8-10 выкладчыкаў. Любы з іх дасягне добрых вынікаў толькі тады, калі будзе выпрацаваная агульная мэта на перспектыву.