Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПЕдагогика ответы.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
82.69 Кб
Скачать

23. Развіццё іэй выхавання навучэнцаў у калектыве.

Калектыў – група людзей, як хар-ца наст. прыметамі: 1)наяўн-цю агульнай сацыяльназначымай мэты, 2) арганізаванасцю 3) наяўн-цю афіц органаў самакіравання 4)наяўн-цю станоўчых традыцый. К. з’яўл. сродкам фарм-ня асобы, бо ў ім адбываецца рэалізацыя сац. патрэб дзіцяці: у зносінах, у самасцвярджэнні, у самавыхаванні.

Неабходнасць развіцця калектывізму ў навучэнцаў шырока прапагандавалі Крупская, Макаранка. Асноўнай мэтай выхавання, лічыў Луначарскі, павінна быць усебаковае развіццё такой асобы, якая ўмее жыць у гармоніі з іншымі, якая ўмее сябраваць.

Крупская разглядала калектыў як асяроддзе развіцця дзіцяці і надавала вялікае значэнне арганізацыйнаму адзінству дзяцей ва ўмовах калектыўнай дзейнасці. Сухамлінскі сфармуляваў сукупнасць прынцыпаў, якія павінны быць пакладзеныя ў аснову фарміравання школьнага калектыва: 1)арганізацыйнае адзінства школьнага калектыва; 2)кіруючая роля школьнага калектыва; 3)кіруючая роля педагога; 4)багацце адносін паміж вучнямі і педагогамі, паміж вучнямі, паміж педагогамі. Распрацоўка тэорыі калектыва на суч. этапе (Куракіна) К.-мадэль грам-ва, якая адлюстроўвае адносіны, атмасферу, якія яму ўласцівыя. Дзіцячы К.- асноўная база назапашвання дзецьмі пазітыўнага сацыяльнага вопыту. Кожны выхаванец успрымае для сябе калектыў як арэну для самавыяўлення і самасцвярджэння сябе як асобы. Нічым не заменная роля калектыва ў арганізацыі працоўнай дзейнасці дзяцей. Калект. жыццядз-сць шк-каў дае магчымасці для рэалізацыі фізічнага і мастацкага патэнцыялу асобы.

Умовы, пры якіх К. выступае ў як-ці прылады выхавання асобы: 1) задаволенасць дзяцей узаемадн-мі ў калектыве 2)сяброўскае яднанне ўсіх і адчуванне ўласнай годнасці кожнага 3)стварэння ўмоў для рэалізацыі жадаемага ладу жыцця ўнутры кал-ву 4)наяўн-ць станоўчай ацэнкі акаляючых, пэўная аўтаномнасць і незал-ць асобы ад кал-ву.

Ф-цыі калектыва: рэгулятыўная, фарміруючая, карэктыруючая

24. Сям'я як асяроддзе развіцця і выхавання асобы. Сувязь школы з сям'ёй.

Сям'я - заснаваная на шлюбе ці кроўным сваяцве – малая сац група, члены якой аб’яднаны сумесным пражываннем і вядзеннем хатняй гасп-кі, эмац сувяззю і ўзаемнымі абавязкамі ў адносінах адзін да аднаго. Функцыі сям’і: 1)ахоўна-абаронная; 2)маральна-ацэначная (хар-ка ўчынкаў і адносін дзяцей на аснове маральн. крытэрыяў); 3)дасуга-творчая (арганізацыя свабоднага часу дзяцей з мэтай раз-ця іх здольнасцей); 4)культурна-асветніцкая (фар-не культ. узроўню ср-камі эстэтычнай дз-сці); 5)працоўная; 6)бытавая (падзел хатніх абавязкаў); 7)аздараўляльная.

Сямейнае вых-не – узаемадз-не бацькоў з дзецьмі, якое заснавана на сваяцкай інтымна-эмацыйна блізкасці, любві і клопаце, якое спрыяе стварэнню спрыяльных умоў для задавальнення патрэбнасцей у раз-ці і самарэалізацыі асобы дзіцяці. Задачы сям'і: стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы развіцця дзіцяці;перадаць вопыт выхавання ў сям'і дзяцей і адносіны да старэйшых.

Стылі сям. вых-ня: а)гіперапека – зверхклопатныя адносіны да дзіцяці, што прыводзіць яго да бездапаможнасці, збалаванасці, несамастойнасці. б)гіпаапека – адсутнасць элементарнай увагі да дзіцяці, што прыводзіць яго да агрэсіўнасці, азлаблення; в)забарона-рэпрэсія – дэфіцыт эмац. кантактаў, прыказы, распараджэнні, што прыводзіць да камплексаванасці дзіцяці і песімізму); г)канструктыўная сумесная твор-сць (падтрымка творчай індывідуальнасці дзіцяці).

Ф-мы ўзаемадзеяння сям’і і школы: 1)псіхолага-пед асвета бацькоў (бацькоўскія сходы, індывідуальныя кансультацыі,інш.) 2)прыцягненне бацькоў да вуч-вых працы (сумесная творчая праца, дапамога бацькоў ва ўзмацненні матэр-тэхн базы школы, бацькоўскі патруль у час правядз вечароў адпачынку) 3) удзел бацькоў у кіраванні вуч-выхав працы школы (бацьк камітэт).

Часта сям'я ў выхаванні дзіцяці ідзе сваім шляхам, а школа - сваім. Таму неабходна вырашыць праблему больш цеснага кантакту настаўнікаў і бацькоў па пытаннях выхавання. Важна, каб паміж бацькамі і школай быў кантакт, паразуменне.