Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПЕдагогика ответы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
82.69 Кб
Скачать

1. Пед.Як навука.

Педагогіка – упарадкаваная сук-ць ведаў, якая адл-е пр-сы выхавання і развіцця, дае магч-ці накіроўваць іх рух у адп-ці з вылучанымі мэтамі. Аб'ект- чалавек, які развіваецца ў выніку выхаваўчых адносін. Прадмет – пр-сы ўзаемадз. Педагогаў і выхаванцаў, фарімраванне і станаўл. асобы выхаванца ў пед. пр-се. Задачы: 1) распрацоўка мэт і задач выхав, іх канкрэтызацыя ў адн-нах да канкр сац. умоў; 2)выяўленне зак-цей фарміравання асобы, распрацоўка на іх аснове пр-паў выхавання і навучання; 3)распр-ка зместу выхав і навучання 4) распрац методыкі выхав-адук дз-ці 5) абагульненне і ўкараненне перадавога пед вопыту. 6)узбраенне пед-гаў веданнем пед. тэхналогій вых-ня і нав-ня. Структура педагогікі: 1) агульная педагогіка - даследуе асноўныя заканамернасці адукацыі; агульная педагогіка ўтрымлівае чатыры вялікіх раздзелы: а)агульныя асновы педагогікі; б)тэорыя навучання (дыдактыка); в)тэорыя выхавання; г)кіраванне адукацыйнымі сістэмамі. 2) узроставая педагогіка - дашкольная, школьная педагогіка, педагогіка дарослых, якая вывучае ўзроставыя аспекты навучання і выхавання; 3)карэкцыйная педагогіка - сурдапедагогіка (навучанне і выхаванне глухіх), алігафрэнапедагогіка (навучанне і выхаванне разумова адсталых і дзяцей з затрымкамі разумовага развіцця), лагапедыя (навучанне і выхаванне дзяцей з парушэннямі прамовы); 4) прыватныя методыкі - даследуюць спецыфіку ўжывання агульных заканамернасцяў навучання да выкладання асобных навучальных прадметаў; 5) гісторыя педагогікі і адукацыі - вывучае развіццё педагагічных ідэй і практыкі адукацыі ў розныя гістарычныя эпохі; 6) галіновая педагогіка (ваенная, спартовая, вытворчая). Асноўныя катэгорыі педагогікі: *развіццё; *фарміраванне; *вых-не; *перавых-не; *самавых-не; *адукацыя. Педагогіка цесна звязаная з філасофіяй. Філасофскае вучэнне спрыяе асэнсаванню мэт выхавання і адукацыі. Этыка і эстэтыка - дапамагаюць рашэнню педагагічных задач маральнага, эстэтычнага выхавання, фарміравання навуковага светапогляду. Сацыялогія - даследуе асноўныя тэндэнцыі развіцця груп насельніцтва, уплыў сацыяльнага асяроддзя на чалавека, яго становішча ў грамадстве. Медыцына прывяла да з'яўлення карэкцыйнай педагогікі як адмысловай галіны педагагічнага ведання, прадметам якой з'яўляецца адукацыя дзяцей з адхіленнямі ў развіцці. Псіхалагічнымі навукамі, якія выв-ць закан-ці развіцця псіхікі чалавека.Этнаграфія і фалькларыстыка. Вывучэнне народных традыцый, абрадаў і звычаяў розных народаў для фарм-ня адмысловай галіны педагогікі - народнай педагогікі. Яна вывучае выкарыстанне гэтых помнікаў культуры ў выхаванні сучасных школьнікаў.

2.Метадалогія педагогікі.

Метадалогія- вучэнне аб прынцыпах, арганізацыі, формах і метадах навуковага пазнання.

Пед. Метадалогія – вучэнне пра пед веды, пр-с іх здабывання і практ дасл-нні. Задачы метадалогіі П.: 1)устанаўленне пр-паў і метадаў здабывання ведаў пра пед. рэч-ць; 2)вызначэнне кір-каў развіцця пед тэорыі 3)выяўленне шляхоў узаемадз навукі і практыкі;

Метад дасл. – г. схема ці мадэль даследчых дз-няў, сп-б нейкага дз-ня. Методыка дасл-ня – г. мэтанакір. сіс-ма мет-даў, якія падпарадкоўваюцца развіццю адной ідэі, якая забяспечвае дастаткова поўнае рашэнне навук. праблемы. Класіфікацыя м-даў: 1)тэарэтычныя (*ан-з навук. літ-ры; *ан-з архіўнага мат-лу; *ан-з дакументацыі); 2)сац.-пед. м-ды (*гутарка (высвятленне думкі і адносін выхавацеляў і вахаван. да тых або інш. пед з’яў і тым самым спрабуе скласці больш глыбокае ўяўленне аб сутнасці і прычыне г. з’яў); *анкетаванне; *тэсціраванне; *інтэрвью; *рэйтынг) 3)імперычныя м-ды (*назіранне; *эксперымент (заключаецца ў спец. арганізацыі пед. дз-сці наст-каў і навучэнцаў з мэтай праверкі і абгрунтавання загаддзя распрацаваных тэар.х меркав-няў або гіпотэз, бывае: канстатуючы – высвятленне становішча спраў, фарміруючы – распрацоўка метадычных мер па вырашэння дасл-май праблемы, стварае нов. пед. сітуацыю з тым, каб пераўтварыць становішча ў лепшы бок; кантрольны – праверка атрыманых ведаў і распрацаванай мед-кі ў масавай шк. практыцы; натуральны – стварэнне пед. сітуац. такім чынам, што яны не парушаюць звычнага ходу дз-сці навуч., і нас-ка.); *вывучэнне пед. вопыту); 4)апрацоўка і тлумачэнне сабранага мат-лу:*статыстычныя;*графічныя; *матэматычныя.). Этапы навуковага даслед-ня: 1)падрыхтоўка (выв-не стану, ан-з), выз-не мэт і з-ч, пабудова працоўнай гіпотэзы, распрацоўка мет-кі ажыццяўлення); 2)збор дадзеных (ажыццяўленне мет-кі); 3)колькасная апрацоўка фактычных дадзеных (пралічэнне); 4)інтэрпрэтацыя дадзеных, вывады.