
- •1. Пазначце для пэўных падзей адпаведную дату:
- •2. Дайце азначэнне наступным тэрмінам:
- •3. Суаднясіце элементы двух мностваў:
- •4. Адзначце лішняя звяно ў лагічным ланцужку:
- •5. Запоўніце схему.
- •3 Сакавіка 1918
- •18 Сакавіка 1921
- •17 Верасня 1939
- •9. Уважліва прачытайце дакумент і адкажыце на пытанне:
9. Уважліва прачытайце дакумент і адкажыце на пытанне:
I. Аб перадачы якога горада са складу БССР ідзе гаворка?
“горад… павінен належаць Літве… як такі горад, з якім звязана, з аднаго
боку, гістарычнае мінулае Літоўскай дзяржавы, а з другога – спадзяванні
літоўскага народа ”.
Гавока ідзе аб перадачы горада Вільно. З “Дакладу Старшыні Савета Народных Камісараў і Народнага Камісара Замежных Спраў тав. В. М. Молатава на пасяджэнні Вярхоўнага Савета Саюза ССР 31 кастрычніка1939”
II. Хто такім чынам адрэагаваў на абвінавачванне яго ў кіраўніцтве “Саюзам
вызвалення Беларусі”?
“Лепш смерць фізічная, чым палітычная”.
Так адрэгіраваў Янка Купала ( Іван Дамінікавіч Луцэвіч)
III. Як прозвішча дзяржаўнага дзеяча БССР, які такім чынам выказваўся
наконт стварэння сацыялістычных элементаў на вёсцы?
“… сацыялістычных элементаў, асабліва ў сельскай гаспадарцы, нельга
стварыць адразу, у адзін-два гады. Гэта не кармавая рэпа, якую вясной
пасадзілі, а восенню яна вырасла. …Асноўная форма, якая будзе
аб’ядноўваць дробную сялянскую гаспадарку… гэта вытворчая кааперацыя”.
Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў аб калектывізаціі сельскай гаспадаркі ў БССР.
IV. Пра дзейнасць якога з’езда паведамляў СНК Заходняй вобласці і фронту ў
снежні 1917 г . наступнае?
“… з’езд выказаўся за непрызнанне створанай ў Заходняй вобл. і на Заходнім
фронце … Выканаўчага камітэта Саветаў і Савета Народных Камісараў
Заходняй вобласці і фронта. Замест гэтых органаў Савецкай улады з’езд
прапанаваў стварыць асобы цэнтральны орган, да якога пераходзіць уся
ўлада на фронце, у краі… Угледжваючы у такім рашэнні з’езда відавочны і
адкрыты паход супраць Савецкай улады… Савет Народных Камісараў
Заходняй вобл. і пастанавіў:… з’езд абвясціць распушчаным…”
Паведамляе пра дзейнасць нацыяналістычнага «беларускага з'езда», скліканага контррэвалюцыйнай «Беларускай радай»
V. У якім горадзе ён быў выдадзены?
“Часовы Рабоча-слянскі ўрад… абвяшчае перад усім светам: з гэтага моманту
ўся ўлада на Беларусі належыць толькі Саветам рабочых, сялянскіх,
батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў”.
Выдадзены у Смаленску.
10. Вызначце правільны варыянт адказу.
I. У афіцыйных польскіх дакументах тэрыторыя, якая была далучана да
Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавору, называлася:
1) Заходняй Беларуссю
2) “крэсамі ўсходнімі”
3) Рэччу Паспалітай
4) “крэсамі заходнімі”
II. Вядучая роля ў правядзенні тэрору на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў
1921-1939 гг. належала тайнай палітычнай паліцыі, якая называлася:
1) пастарункамі
2) дэфензівай
3) пацыфікацыяй
4) санацыяй
III. Палітычны рэжым, які ўстанавіўся ў Польшчы, у тым ліку, і ў Заходняй
Беларусі, пасля дзяржаўнага перавароту 1926 г. атрымаў назву:
1) асадніцтва
2) дэфензіва
3) пацыфікацыя
4) санацыя
IV. Палітыка польскіх уладаў у галіне сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі
па насаджэнню на буйных зямельных участках былых польскіх ваенных
называлася:
1) санацыяй
2) асадніцтвам
3) пацыфікацыяй
4) камасацыяй
V. Масавай легальнай культурна-асветнай арганізацыяй у Заходняй Беларусі
ў 1921-1936 гг. з’яўлялася:
1) Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя
2) Таварыства беларускай школы
3) Беларуская сялянска-рабочая грамада
4) Камуністычная партыя Заходняй Беларусі