Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фалькло...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.08 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Баевский В.С. Лингвистические, математические, семиотические и компьютерные модели в истории и теории литературы. М., 2001.

  2. Барадулін Р. Адаму Міцкевічу // Свіцязянскі вянок: Зборнік паэзіі. Мінск, 1998. С. 66 – 67.

  3. Барадулін Р. Евангелле ад Мамы: Кніга паэзіі. Мінск, 1995.

  4. Барадулін Р. Збор твораў. Мінск, 1996-1999. Т. 2, 3.

  5. Барадулін Р. Трэба дома бываць часцей…: Выбр. старонкі лірыкі. Мінск, 1993.

  6. Гридин В.Н. Эмфаза // Языкознание. Большой энциклопедический словарь. М., 1998. С. 592.

  7. Ковтунова И.И. Поэтический синтаксис. М., 1986.

  8. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мінск, 1987.

  9. Тарановский К. Некоторые проблемы анжамбмана в славянском и западноевропейском стихе // Тарановский К. О поэзии и поэтике. М., 2000. С. 364-371.

  10. Федотов О.И. Основы русского стихосложения. Теория и история русского стиха: В 2-х кн. Кн. 1: Метрика и ритмика. М., 2002.

  11. Шуба П.П. Службовыя словы // Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 526.

Канстанцін Фёдаравіч Піскуноў, аспірант Пяцістопны харэй Уладзіміра Караткевіча

Пяцістопны харэй (Х5) – адзін з найбольш ужывальных двухскладовых сілаба-танічных вершаваных памераў у творчасці У. Караткевіча. Мы знаходзім у яго 28 вершаў, напісаных гэтым памерам, што складае 8,3% ад агульнай колькасці вершаваных твораў. Цікавасць уяўляе і той факт, што Х5 складае 77,8% ад агульнай колькасці вершаваных твораў, напісаных харэічнымі памерамі.

Па падліках В. Рагойшы і Т. Кабржыцкай [6, 340 – 343], у сучаснай беларускай паэзіі асноўнае месца займаюць сілаба-танічны верш – 88,8% ад агульнай колькасці тэкстаў. Пры гэтым харэй займае другое месца па частотнасці выкарыстання – ім напісаны 16,7% ад агульнай колькасці ўсіх сілаба-танічных твораў.

Такая папулярнасць харэя тлумачыцца, перш за ўсё, тым, што ён больш адпавядае тэндэнцыям мовы. В. Баеўскі зрабіў спробу выявіць моўную абумоўленасць пэўных метраў і памераў, выкарыстоўваючы матэматычныя метады. Прадстаўніком кожнага метра быў абраны самы папулярны яго памер (Х4, Я4, Д3, Ан3, Ам3). У выніку даследчык прыходзіць да высновы, што “меру адпаведнасці розных метраў мове ... можна выразіць лічбамі: для харэя 4, для ямба 3, для дактыля і амфібрахія 2, для анапеста 1” [1, 138]. Такім чынам, у частым выкарыстанні ў вершаванні харэічнага метра мы бачым тэндэнцыю да збліжэння верша і натуральнага маўлення.

Пры аналізе рытмічнай своеасаблівасці Х5 Караткевіча мы вырашылі пабудаваць моўную мадэль Х5, паколькі “...рытмічны слоўнік вершаванага твора сам фарміруецца тымі рытмічнымі тэндэнцыямі верша, якія мы шукаем, і таму супастаўленне велічынь эмпірычных з велічынямі, выведзенымі з рытмічнага слоўніка таго ж твора, ненадзейнае: адны разыходжанні аказваюцца зменшанымі, іншыя, наадварот, перабольшанымі. Таму зыходным матэрыялам пры вылічэнні верагоднасных нормаў ... верша павінен быць рытмічны слоўнік не верша, а прозы” [4, 64]. Сутнасць моўнай мадэлі пэўнага памеру можа быць выкладзена наступным чынам: яна паказвае частотнасць рытмастваральных элементаў тэксту ў тым выпадку, калі б паэты складалі вершы такім жа чынам, як празаік прозу, адрозніваючыся толькі неабходнасцю захаваць памер.

У якасці матэрыялу для рытмічнага слоўніка прозы быў узяты ўрывак з аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” з 2000 слоў. Былі ўлічаны ўсе магчымыя формы памеру (усяго 16 рытмічных форм) і ўсе магчымыя мадуляцыі адпаведнай рытмічнай формы (усяго 303 мадуляцыі). Улічвалася верагоднасць кожнай мадуляцыі, зыходзячы з частотнасці рытмічных тыпаў складоў у прозе, якія складаюць дадзеную мадуляцыю.

Складаліся лічбы, якія характарызавалі ўсе мадуляцыі кожнай рытмічнай формы, сума верагоднасцей усіх форм памеру прымалася за 1, што дало магчымасць атрымаць тэарэтычную частотнасць кожнай з форм.

Так, Х5 можа мець 16 рытмічных форм. У табліцы 1 яны праілюстраваны прыкладамі з твораў Караткевіча.

Табліца1. Рытмічныя формы Х5

Форма

Пазіцыі

націскаў

Прыклад

Караткевіч

тэарэтычна

I

1,2,3,4,5

Ноччу поўз вугор гарох крануць

0,15849

0,0485

II

2,3,4,5

Светлякі мігцяць, гараць святлей

0,11132

0,0874

III

1,3,4,5

Цёмныя ў траве ад ног сляды

0,07925

0,0985

IV

1,2,4,5

Ціха цмокае у сне рака

0,09623

0,0855

V

1,2,3,5

Хлеб і дым ад дымнага сяла

0,17170

0,0855

VI

3,4,5

--

0,0093

VII

1,4,5

Любую, усхвалявана-мілую

0,00377

0,0223

VIII

1,2,5

Дзеці гэтага не разумеюць

0,00189

0,0186

IX

2,4,5

Ўсхвалявана затрубіў алень

0,09057

0,1673

X

1,3,5

Недзе за ялінкамі прыгожымі

0,12642

0,1747

XI

2,3,5

І Алёнку – ў дар вадзяніку

0,15472

0,1561

XII

4,5

--

--

XIII

1,5

--

0,0019

XIV

3,5

Да замілавання паўнакроўныя

0,00189

0,0112

XV

2,5

І каханая на падваконні

0,00377

0,0353

XVI

5

З табліцы 1 бачна, што найбольшую ўвагу Караткевіч надае І і V форме Х5. “Параўноўваючы тэарэтычна атрыманыя паказчыкі з эмпірычна атрыманымі паказчыкамі тых жа рытмічных варыяцый, мы можам меркаваць па іх разыходжанні, у чым менавіта праяўляюцца спецыфічныя рытмічныя тэндэнцыі паэтаў” [4, 64]. Заўважаем, што найбольшае разыходжанне з тэарэтычна чакаемымі паказчыкамі праяўляецца ў І форме (амаль у 3 разы часцей). Можна канстатаваць, што Караткевіч ў асноўным аддае перавагу поўнанаціскным радкам. Пропускі схемных націскаў, як, напрыклад, у вершы “Дзеці”, адносна рэдкая з’ява.

Да замілавання паўнакроўныя

UUUU_UUU_UU

Гарбузы, узятыя з грады,

UU_U_UUU_

Са страхі, як статак парсюковы,

UU_U_UUU_U

Звесілі ружовыя зады.

_UUU_UUU_

Таксама адзначаем, што розніца паміж націсковасцю моцных стопаў (ІІ, ІІІ, V) і слабых стопаў (І, ІV) адносна невялікая ў параўнанні з іншымі паэтамі (табліца 2).